Уладзімер Уладзімеравіч Казлоў (пісьменьнік)

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казлоў.

Уладзімер Уладзімеравіч Казлоў (нарадзіўся ў 1972 годзе) — сучасны расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў сярэднюю школу, паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, адкуль сышоў пасьля трэцяга курсу. Некалькі гадоў жыў у Менску, скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «ангельская мова», потым школу журналістыкі пры Ўнівэрсытэце штату Індыяна ў Блумінгтоне, ЗША. Працаваў журналістам, рэдактарам, перакладчыкам, суаўтар сцэнара фільму «Игры мотыльков» (рэжысэр Андрэй Прошкін, 2004).

Піша прозу з 1998 году. З 2000 году жыве ў Маскве. Жанаты.

Асаблівасьці творчасьці

рэдагаваць

У сваіх часткова біяграфічных кнігах Казлоў апісвае жыцьцё правінцыйнай моладзі часоў перабудовы, перажываньні тыповага прадстаўніка «сярэдняй клясы», станаўленьне асобы маладога чалавека ва ўмовах вялікага гораду. Як месца дзеяньня ў творах Казлова ўгадваецца Магілёў.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Гопники» (выдавецтва «Ад Маргинем», 2002)
  • «Школа» («Ад Маргинем», 2003)
  • «Варшава» («Ад Маргинем», 2004)
  • «Плацкарт» («Вагриус», 2006)
  • «Попс» («Амфора», 2007)
  • «Эмо» («Амфора», 2007)
  • «Реальная культура: от альтернативы до эмо» («Амфора», 2008)
  • «Фанаты: прошлое и настоящее российского околофутбола» («Амфора», 2008)
  • «СССР: Дневник пацана с окраины» («АСТ», 2009)
  • «Домой» («Амфора», 2010)
  • «Радзіма» («34mag», 2011)
  • «1986» («Флюид ФриФлай», 2012)
  • «Свобода» («Флюид ФриФлай», 2012)
  • «Война» («Флюид ФриФлайа», 2013)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць