Шчупа́к звыча́йны (па-лацінску: Esox lucius) — рыба сям. шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасьніках, у непраточных ці слабапраточных водах. На Беларусі трапляецца паўсюдна.

Шчупак звычайны
Шчупак звычайны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбтовыя
НадклясаРыбы
КлясаКасьцявыя рыбы
ІнфраклясаПрамянёвапёрыя
АтрадEsociformes
СямействаEsocidae
РодEsox
ВідШчупак звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Esox lucius

Даўжыня да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м і 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вялікая, пашча шырокая. Афарбоўка зьменлівая, залежыць ад асяродзьдзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, сьпіна цямнейшая, бакі з буйнымі бурымі ці аліўкавымі плямамі, якія ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнікі жаўтавата-шэрыя, бурыя зь цёмнымі плямамі; парныя — аранжавыя. Корміцца пераважна рыбай. Аб’ект промыслу і разьвядзеньня.

Кухня рэдагаваць

У продаж паступае ў жывым, ахалоджаным, замарожаным і кансэрваваным выглядзе. Мяса касьцістае, часам пахне цінай, утрымлівае 18,4% бялку, 1,1% тлушчу. Вялікую і сярэднюю шчуку часьцей за ўсё выкарыстоўваюць рубленай (для рыбных катлетаў, хрыкадэлькі) і фаршыраванай, дробную (дробных шчупакоў масай каля 200—300 грамаў) адварваюць у наступным адвары: на 1 кг рыбы 0,75 л вады, па 1 карэньчыку (морква, пятрушка, селер), 1 цыбуліна, 3 гарошыны чорнага і 1 гарошына душыстага перца, 1 ляўровы ліст; усё разам варыцца 5—7 хвілінаў, затым у адвар кладуць рыбу і вараць да гатоўнасьці (прыкладна 20 хвілінаў), абавязкова на слабым вагні, не дапускаючы моцнага кіпеньня, затым рыбу вымаюць шумоўкай, выкладваюць на разагрэтае блюда, пасыпаюць зелянінай пятрушкі і падаюць з адварным картапляным і сьметанковым маслам. Дробнага шчупака можна таксама смажыць, выкарыстоўваць для вухі.

У ангельцаў у сярэдзіне XX стагодзьдзя шчупак лічыўся самай смачнай і дарагой рыбай. У некаторых краінах і па сёньняшні дзень стравы з шчупака лічацца далікатэснымі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Шчупак звычайнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў