Гава́і (па-гавайску: Hawai'i; па-ангельску: Hawaii) — пяцідзясяты штат ЗША, далучаны 21 жніўня 1959 году.

Гаваі
Сьцяг штату Гаваі Герб штату Гаваі
Сьцяг штату Гаваі Герб штату Гаваі
Штат Гаваі на мапе ЗША
Мянушка Штат Алоха (штат гасьціннасьці)
Сталіца Ганалулу
Найбуйнейшы горад Ганалулу
Плошча
43-я па ЗША
- агулам 28 337 км²
- % вады 41,2
- шырата 18°55' пн. ш. па 29°0' пн. ш.
Вышыня
- сярэдняя 925 м
Насельніцтва
42-е па ЗША
- агулам (2010) 1,360 млн
- шчыльнасьць 42,75/км²
Дата заснаваньня 21 жніўня 1959 (50-ы)
Губэрнатар Нэйл Абэркромбі
Часавы пас Гавайскі час: UTC-10
Афіцыйная старонка
Гавайскія астравы са спадарожніку
Гавайскія астравы са спадарожніку

З насельніцтвам звыш 1,36 млн чалавек (2010) Гаваі ёсьць найбольш этнічна разнастайным штатам, дзе групы эўрапейскага паходжаньня складаюць меншасьць (24,7%), са значнай доляй нашчадкаў імігрантаў з Азіі (38,7%) і міжрасавых шлюбаў (23,6%). Гавайцы й палінэзійцы складаюць каля 10%. Насельніцтва Гаваяў сфармавалася пад уплывам некалькіх міграцыйных хваляў. З 1789 году мясцовыя плянтатары пачалі завозіць працаўнікоў зь Кітаю, яшчэ больш мігрантаў прыбыло зь Японіі пачынаючы з 1838 году. Напрыканцы 19 стагодзьдзя на астравы пачалі прыяжджаць партугальцы, карэйцы, філіпінцы, пуэртарыканцы, самоанцы і мікранэзійцы, фармуючы ўнікальную па сваёй разнароднасьці культуру Гавайскіх астравоў.

Афіцыйныя мовы — ангельская й гавайская; часткова (у побыце) захоўваюцца й родныя мовы. У шырокім ужытку сярод ураджэнцаў штату таксама гавайская піджын - мова, якая ўтварылася празь міжэтнічныя стасункі імігрантаў з розных краінаў пад асноўным уплывам ангельскай, гавайскай і японскай моваў.

Сталіца і найбуйнейшы горад — Ганалулу. Іншыя буйныя гарады — Кайлуа, Вайпаху, Канэохэ. Эканамічна найболей развіты абток Оаху.

Афіцыйная мянушка — штат Алоха («штат гасьціннасьці»).

Геаграфія

рэдагаваць

Штат разьмешчаны на Гавайскіх астравах у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, на паўночнае мяжы Палінэзіі. Плошча — 16,8 тыс. км².

Восем галоўных астравоў штату (з паўночнага захаду) — Нііхаў, Каўаі, Молокаі, Ланаі, Кахоолавэ, Маўі, Оаху і Гаваі (які таксама называюць Big Island — Вялікі Востраў).

На востраве Гаваі знаходзяцца дзеючыя вульканы Маўна Лоа і Кілаўэа, спячы вулкан Маўна Кэа (вышыня 4 205 м).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць