Касьцёл Сьвятога Казімера (Магілёў)

храм у Магілёве (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′47.24″ пн. ш. 30°20′0.54″ у. д. / 53.8964556° пн. ш. 30.3334833° у. д. / 53.8964556; 30.3334833Каардынаты: 53°53′47.24″ пн. ш. 30°20′0.54″ у. д. / 53.8964556° пн. ш. 30.3334833° у. д. / 53.8964556; 30.3334833
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1604
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́га Казі́мера (Фа́рны) — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры гістарычным Фарным завулку[a]. Дзеяў да першай паловы XX ст. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Фарны касьцёл — найстарэйшы мураваны будынак Магілёва, часткова зруйнаваны за савецкім часам.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1604 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Магілёве збудавалі парафіяльны (фарны) касьцёл (паводле іншых зьвестак, будаваньне вялося ў 1675—1680 гадох).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1810 годзе яго перабудавалі ў стылі клясыцызму.

Меў статус катэдральнага да пераносу катэдры ў касьцёл Сьвятога Станіслава пры кляштары кармэлітаў[1].

Найноўшы час

рэдагаваць

Савецкія ўлады зачынілі і часткова зруйнавалі касьцёл. Будынак перарабілі пад складзкое памяшканьне (цяпер ва ўласнасьці РУП «Белтэлекам»).

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-нэфавы прастакутны ў пляне аб’ём з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсыдай. Усходні і заходні фасады мелі клясычныя портыкі. Аб’ём завяршаўся драўляным купалам на нізкім барабане.

Хоры, дзе месьціўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары аздабляла драўляная скульптура[2].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Болдзіна, 3
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 209.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 210.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000007