Пазямельна-сялянскі банк (Магілёў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Пазямельна-сялянскі банк
| |
Пазямельна-сялянскі банк
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′29″ пн. ш. 30°20′18″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 30.33833° у. д.Каардынаты: 53°54′29″ пн. ш. 30°20′18″ у. д. / 53.90806° пн. ш. 30.33833° у. д. |
Архітэктурны стыль | архітэктура мадэрну[d] |
Аўтар праекту | Аляксандр Васілевіч Друкер[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Пазямельна-сялянскі банк | |
Пазямельна-сялянскі банк на Вікісховішчы |
Пазямельна-сялянскі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Афіцэрскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі з рысамі мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. З 1990 году тут месьціцца Магілёўскі абласны мастацкі музэй.
Гісторыя
рэдагавацьМураваны будынак Пазямельна-сялянскага банку ў Магілёве збудавалі ў 1903—1914 гадох паводле праекту архітэктара Аляксандра Друкера.
У лістападзе 1917 году, па захопе бальшавікамі Стаўкі маскоўскага гаспадара ў Магілёве, у будынку пачала выдавацца бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 году ўвесь будынак перадалі аддзелу народнай адукацыі дзеля адкрыцьця ў ім музэю пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй. З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцыяльнае сховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Нямецка-савецкай вайны: у браняваным пакоі-сэйфе захоўваліся музэйныя рэліквіі, сярод якіх быў Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Па вайне ў будынку разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».
19 лістапада 1990 году тут разьмясьціўся Магілёўскі абласны мастацкі музэй. У 2009 годзе будынак выявілі на банкноце Нацыянальнага банку Беларусі наміналам 200 рублёў.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з рысамі мадэрну. Гэта Т-падобны асымэтрычнай кампазыцыі ў пляне будынак, які мае два паверхі (зь невысокім цокальным паверхам). Галоўны фасад падзяляецца двума рызалітамі. Адзін зь іх мае шатровае завяршэньне, аздабляецца шчытом у выглядзе какошніка зь ляпной разэткай у цэнтры, другі ў выглядзе 2-яруснай вежы (васьмярык на чацьверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. Вокны прастакутныя і аркавыя (на другім паверсе). У дэкаратыўным афармленьні выкарыстоваюцца рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкаратыўныя ўстаўкі ў выглядзе разэтак у прастакутных рамках, паўкалёнкі зь ляпнымі кампазытнымі капітэлямі, паскі, расьлінны арнамэнт у аздабленьні вокнаў-трыфорыюмаў, разныя драўляныя дзьверы ды іншае.
Плян калідорны і галерэйны, з сходамі ў тарцох[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1903—1914 гг.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
кастрычнік 1918 г.
-
1941 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1942 гг.
-
1942 г.
-
1942 г.
-
травень 1942 г.
-
чэрвень 1942 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Мірована, 33
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Якімовіч Ю. Магілёўскага Пазямельна-сялянскага банка будынак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 279.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 13Г000034 |