БАТЭ Барысаў
БАТЭ — беларускі футбольны клюб з гораду Барысава. Каманда была заснаваная ў 1973 годзе, узноўленая ў 1996 годзе. 15-разовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі, сяміразовы ўладальнік Супэркубка Беларусі. Першы беларускі клюб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.
БАТЭ Барысаў | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Футбольны клюб «БАТЭ Барысаў» | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1996 | |||||
Горад | Барысаў, Беларусь | |||||
Стадыён |
Барысаў-Арэна Умяшчальнасьць: 13 126 | |||||
Старшыня | Андрэй Капскі | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга | |||||
· 2021 | 2 месца | |||||
| ||||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Першыя крокі (1973—1981)Рэдагаваць
У год заснаваньня БАТЭ выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сэзон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дамаглася права на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.
У 1974 годзе БАТЭ дамогся першага посьпеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сэзон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося здаволіцца толькі пятым месцам. Затое 1976 год стаў для БАТЭ сапраўды трыюмфальным: каманда аформіла своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак Беларускай ССР. У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызэрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацьвертае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфармаваная.
Адраджэньне (1996—2007)Рэдагаваць
Новы этап у жыцьці БАТЭ пачаўся ў 1996 годзе. Ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць каманду. Датай аднаўленьня лічыцца 12 красавіка 1996 году[1]. Галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны Юры Пунтус. У год свайго адраджэньня БАТЭ выступаў у другой лізе (Д3) чэмпіянату Беларусі і заняў у ёй першае месца, выйграўшы ў 24 матчах з 27. Нападнік Мікалай Рындзюк забіў 28 мячоў і стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год, выступаючы ў першай лізе, БАТЭ заняў другое месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне — найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
У 1998-м, годзе свайго дэбюту на найвышэйшым узроўні, БАТЭ заваёўвае срэбныя мэдалі. Наступны год стаў яшчэ больш удалым: БАТЭ ўпершыню становіцца чэмпіёнам Беларусі. 2000 год зноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 году прынёс клюбу бронзавыя ўзнагароды.
Сэзон 2002 году стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але зь лікам 0:2 саступілі ФК «Гомель». Удала склаўся сэзон на эўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў пераканаўчую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі — «Мюнхэнам-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балёньняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайным дужаньні дасягнуў лідыруючага ФК «Нёман» і ў «залатым» матчы чэмпіянату, дзякуючы голу Валера Тарасенкі ў дадатковы час, атрымаў перамогу зь лікам 1:0.
У чэмпіянаце 2003 году БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сэзону заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму мела сустракацца на выезьдзе зь менскім «Дынама». Гэтая сустрэча павінна была даць адказ на пытаньне, на якім месцы апынецца БАТЭ: другім або пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя мэдалі.
У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЭФА, у фінале чэмпіянату ізноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы, за тур да фінішу адстаючы ад менскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мелася быць зь лідэрам на выезьдзе. Аднак гэтым разам леташняму трыюмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.
Сэзон 2005 году стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сэзону каманду пакінуў яе нязьменны трэнэр Юры Пунтус, якога на трэнэрскім мастку БАТЭ зьмяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клюб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сэзоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубку МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без мэдалёў.
2006 год — асаблівы ў лёсе каманды. У гэты год адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўленьня клюбу. І БАТЭ годна адзначыў гэтую дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, у фінале ў дадатковы час зь лікам 3:1 перамогшы салігорскі «Шахцёр». А ў чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам зрабіўшы своеасаблівы дубль.
2007 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футболу. У гэтым сэзоне БАТЭ дамогся нябачанага раней беларускімі клюбамі посьпеху — выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЭФА, выявіўшы пры гэтым велізарную волю да перамогі. Так, у першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасьцях кіпрскаму клюбу АПОЭЛ 0:2, аднак у хатнім матчы здолеў схіліць чару вагаў двухраўндавага супрацьстаяньня ў сваю карысьць, абгуляўшы супраціўніка зь лікам 3:0. У другім крузе быў упэўнена перайграны ісьляндзкі «Габнарф’ёрдур» — 3:1 на выезьдзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе супраціўнікам БАТЭ быў румынскі «Сьцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся зь лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЭФА сустракаўся з гішпанскім «Вільярэалам» — самым рэйтынгавым клюбам розыгрышу — і атрымаў дзьве паразы: 4:1 на выезьдзе і 2:0 на менскім стадыёне «Дынама». У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры туры да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці саступіў берасьцейскаму «Дынама».
Эпоха Віктара Ганчарэнкі (2008—2013)Рэдагаваць
6 жніўня 2008 году БАТЭ пад кіраўніцтвам новага трэнэра Віктара Ганчарэнкі выбіў з 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў бэльгійскі «Андэрлехт», адолеўшы яго па суме двух матчаў зь лікам 4:3, і прабіўся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд.
27 жніўня 2008 году, згуляўшы ўнічыю 1:1 зваротны матч у Барысаве з баўгарскім клюбам «Леўскі», БАТЭ ўпершыню трапіў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, перамогшы ў першым матчы ў гасьцях 1:0. Ніколі яшчэ ў самы прэстыжны эўракубкавы турнір не трапляў так званы «футбольны карлік» зь пятага дзясятку клюбнага рэйтынг-ліста УЭФА. Зноў жа, ніколі дагэтуль да групавой стадыі на даходзіла каманда, якая пачынала шлях у найслабейшым з магчымых кошыкаў лёсаваньня[2]. У групавой стадыі БАТЭ трапіў у групу H разам з «Рэалам» (Мадрыд), «Ювэнтусам», «Зэнітам». У першай гульні на выезьдзе БАТЭ саступіў «Рэалу» зь лікам 0:2. У другой сваёй гульні зь «Ювэнтусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клюбам, які набраў пункты ў групавым этапе гэтага турніру. 21 кастрычніка, у трэцяй гульні на выезьдзе БАТЭ згуляў у нічыю (1:1) з «Зэнітам» з Санкт-Пецярбургу, а ў чацьвертай прайграў яму ў Менску зь лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў унічыю зь «Ювэнтусам» 0:0, і ў выніку набраўшы 3 пункты ў 6 гульнях, клюб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у эўракубках.
31 кастрычніка 2008 году БАТЭ стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га туру, на ім падначаленыя Віктара Ганчарэнкі перамаглі жодзінскае «Тарпэда» зь лікам 2:1 і за два туры да фінішу сталі недасягальныя для перасьледнікаў.
26 жніўня 2010 году заваяваў права гуляць у групавым этапе Лігі Эўропы. Быў абыграны ісьляндзкі «Габнарф’ёрдур» (5:1 дома, 1:0 у гасьцях), затым параза па суме 2 матчаў ад дацкага «Капэнгагену» (0:0 дома і 2:3 у гасьцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Эўропы быў двойчы абыграны партугальскі «Марытыму» (3:0 дома і 2:1 у гасьцях). Па выніках жараб’ёўкі супраціўнікамі БАТЭ сталі нідэрляндзкі АЗ (перамога 4:1 дома, паражэньне 0:3 у гасьцях), «Дынама Кіеў» (2:2 у гасьцях, паражэньне 1:4 дома), «Шэрыф» (перамога 1:0 у гасьцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу эўрапейскага кубка, дзе па суме дзьвюх сустрэч саступілі францускаму ПСЖ (2:2 дома і 0:0 на выезьдзе).
2 жніўня 2011 году клюб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе «Лінфілд» (1:1 у гасьцях, 2:0 дома), а ў трэцім — «Экранас» (0:0 у гасьцях, 3:1 дома). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі «Штурм» у гасьцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцім кошыку. Па выніках жараб’ёўкі БАТЭ адправіўся ў групу H разам з «Барсэлёнай», «Мілянам» і «Вікторыяй».
Ліга чэмпіёнаў 2011/12 далася БАТЭ цяжка. У першым матчы БАТЭ саступіў «Барсэлёне» (0:5). У другім матчы саступіў «Міляну» (0:2). Трэці матч зь «Вікторыяй» быў згуляны зь лікам 1:1. Чацьверты матч у Барсэлёне быў прайграны зь лікам 4:0. Пяты матч быў, мабыць, найлепшым у гэтай Лізе чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю зь «Мілянам» (1:1). Апошні, шосты матч, быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у Лізе Эўропы. БАТЭ прайграў матч зь «Вікторыяй» і завяршыў ўдзел у турнірах.
Старт афіцыйных выступленьняў БАТЭ ў сэзоне 2012 году пачаўся з паражэньня ад «Гомелю» ў Супэркубку Беларусі зь лікам 0:2. Пазьней, клюб атрымаў 11 перамог запар, але ў 13 туры саступіў «Белшыне» (0:1).
Перад пачаткам эўракубкаў 2012—2013 гадоў, БАТЭ сыграў некалькі матчаў няўдала. Да таго ж, у алімпійскую зборную былі выкліканыя Аляксандар Гутар, Дзяніс Палякоў, Дзьмітры Бага, Рэнан Брэсан[3], што аслабіла склад БАТЭ. Аднак, клюб ўзмацніўся Аляксандрам Глебам і Раманам Васілюком. У другім кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ не бяз працы перамагае «Вардар» (3:2), аднак у наступным раўндзе ўпэўнена пермагае «Дэбрэцэн» (3:2). Па выніках двух матчаў, барысаўскі клюб перамог «Гапаэль Кір’ят-Шмана» (3:1) і выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў 2012—2013 гадоў.
Паводле вынікаў жараб’ёўкі Лігі чэмпіёнаў 2012—2013 гадоў БАТЭ трапіў у групу F разам з «Валенсіяй», «Лілем» і «Баварыяй». У першых двух матчах барысаўчане сэнсацыйна перамаглі ў гасьцёх францускі «Ліль» (3:1) і дома нямецкую «Баварыю» (3:1). Але ў дзьвюх наступных сустрэчах трывалі паразу ад гішпанскай «Валенсіі» (0:3 і 2:4). У астатніх сваіх матчах у групе БАТЭ таксама саступіў, аднак здолеў заняць 3 радок і атрымаць права на ўдзел у Лізе Эўропы. Дарэчы, «Баварыя» ў тым сэзоне атрымала ўпэўненую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, а БАТЭ стаў адзіным клюбам, які здолеў забіць мюнхэнцам больш за два мячы ў аднім матчы.
11 лістапада пасьля перамогі зь лікам 5:1 над клюбам «Менск», барысаўскі клюб датэрмінова ў 7 раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.
У пачатку 2013 году БАТЭ гуляў у матчах 1/16 Лігі Эўропы супраць турэцкага «Фэнэрбахчэ». У сувязі з рэканструкцыяй менскага стадыёну «Дынама», дзе БАТЭ звычайна праводзіў міжнародныя сустрэчы, клюб быў вымушаны шукаць іншую пляцоўку. У выніку матч прайшоў у Горадні. Нягледзячы на тое, што «Фэнэрбахчэ» амаль увесь матч праводзіў у меншасьці, гульня скончылася ўнічыю 0:0. У адказным матчы БАТЭ прапусьціў з пэнальці (0:1) і скончыў выступленьне ў турніры.
У сэзоне 2013 году айчыннага чэмпіянату БАТЭ стартаваў ня вельмі ўпэўнена, у выніку чаго лідэрства ў табліцы перахапіў салігорскі «Шахцёр», якім кіраваў Уладзімер Журавель. Улетку барысаўчане наладзілі гульню, і, атрымоўваючы перамогу за перамогай, пачалі даганяць салігорскі клюб. Расчараваньнем для аматараў каманды стала выступленьне БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. На першай жа стадыі ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе барысаўскі клюб саступіў казахстанскаму «Шахтару», з аднолькавым лікам у абодвух сустрэчах — 0:1, і выбыў з розыгрышу эўракубкаў. 21 верасьня 2013 году БАТЭ ў гасьцёх перайграў салігорскі «Шахцёр» (3:0) і ўпершыню ў сэзоне выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы. Дзякуючы чарзе няўдачаў салігорцаў БАТЭ хутка замацаваўся на першым радку.
Апошнія часыРэдагаваць
12 кастрычніка 2013 году было абвешчана аб тым, што Віктар Ганчарэнка пакідае пасаду галоўнага трэнэра[4]. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Ермаковіч. 9 лістапада 2013 году, атрымаўшы перамогу ў 30 туры над «Тарпэда-БелАЗ», БАТЭ стаў дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіянат Беларусі
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2010, 2015
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2002, 2005, 2007, 2016, 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
- Чэмпіён БССР: 1974, 1976, 1979
- Срэбны прызэр чэмпіянату БССР: 1978
- Уладальнік Кубка Беларускай ССР: 1976
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2022 году
|
|
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Леў Мазуркевіч (1973—1981)
- Юры Пунтус (1996—2004)
- Ігар Крывушэнка (2004 — 13 лістапада 2007)
- Віктар Ганчарэнка (13 лістапада 2007 — 12 кастрычніка 2013)
- Аляксандар Ермаковіч (12 кастрычніка 2013 — 5 студзеня 2018)[5]
- Алег Дулуб (5 студзеня — 3 чэрвеня 2018 году)[6][7]
- Аляксей Бага (з 4 чэрвеня 2018 году, в. а. з 4 чэрвеня 2018 году да 17 жніўня 2018)[8][9]
Вынікі выступаўРэдагаваць
Чэмпіянат БеларусіРэдагаваць
Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1996 | Другая | 1 | 28 | 25 | 2 | 1 | 79-10 | 77 | 1/16 |
1997 | Першая | 2 | 30 | 25 | 3 | 2 | 92-15 | 78 | 1/4 |
1998 | Найвышэйшая | 28 | 18 | 4 | 6 | 50-25 | 58 | 1/2 | |
1999 | Найвышэйшая | 30 | 24 | 5 | 1 | 80-22 | 77 | 1/8 | |
2000 | Найвышэйшая | 30 | 20 | 4 | 6 | 68-26 | 64 | 1/4 | |
2001 | Найвышэйшая | 26 | 16 | 3 | 7 | 54-31 | 51 | Ф | |
2002 | Найвышэйшая | 26 | 18 | 2 | 6 | 51-20 | 56 | 1/4 | |
2003 | Найвышэйшая | 30 | 20 | 6 | 4 | 70-21 | 66 | 1/2 | |
2004 | Найвышэйшая | 30 | 22 | 4 | 4 | 59-25 | 70 | Ф | |
2005 | Найвышэйшая | 5 | 26 | 12 | 11 | 3 | 42-27 | 47 | Ул |
2006 | Найвышэйшая | 26 | 16 | 6 | 4 | 47-27 | 54 | Ф | |
2007 | Найвышэйшая | 26 | 18 | 2 | 6 | 50-25 | 56 | 1/2 | |
2008 | Найвышэйшая | 30 | 19 | 10 | 1 | 54-20 | 67 | 1/2 | |
2009 | Найвышэйшая | 26 | 19 | 5 | 2 | 55-16 | 62 | Ул | |
2010 | Найвышэйшая | 33 | 21 | 9 | 3 | 64-18 | 72 | 1/8 | |
2011 | Найвышэйшая | 33 | 18 | 12 | 3 | 53-20 | 66 | 1/8 | |
2012 | Найвышэйшая | 30 | 21 | 5 | 4 | 51-16 | 68 | 1/8 | |
2013 | Найвышэйшая | 32 | 21 | 4 | 7 | 61-25 | 67 | 1/4 | |
2014 | Найвышэйшая | 32 | 20 | 11 | 1 | 68-21 | 71 | Ул | |
2015 | Найвышэйшая | 26 | 20 | 5 | 1 | 44-11 | 65 | Ф | |
2016 | Найвышэйшая | 30 | 22 | 4 | 4 | 73-25 | 70 | 1/2 | |
2017 | Найвышэйшая | 30 | 21 | 5 | 4 | 61-19 | 68 | Ф | |
2018 | Найвышэйшая | 30 | 23 | 4 | 3 | 55-24 | 73 | 1/4 |
ЭўракубкіРэдагаваць
Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў | 100 | 36 | 30 | 34 | 111—138 |
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы | 60 | 21 | 10 | 29 | 72—102 |
Кубак Інтэртота | 6 | 4 | 1 | 1 | 8—2 |
Усяго | 166 | 61 | 41 | 64 | 191—242 |
Сэзон | Спаборніцтва | Раўнд | Супраціўнік | Дома | У гасьцёх | Вынік | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1999/00 | Кубак УЭФА | к/р | Лякаматыў Масква | 1:7 | 0:5 | 1:12 | |
2000/01 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Шырак Гюмры | 2:1 | 1:1 | 3:2 | |
2 к/р | Гэльсынгборг | 0:3 | 0:0 | 0:3 | |||
2001/02 | Кубак УЭФА | к/р | Дынама Тбілісі | 4:0 | 1:2 | 5:2 | |
1 раўнд | Мілян | 0:2 | 0:4 | 0:6 | |||
2002 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Акадэміск БК Капэнгаген | 1:0 | 2:0 | 3:0 | |
2 раўнд | Мюнхэн-1860 | 4:0 | 1:0 | 5:0 | |||
3 раўнд | Балёньня | 0:0 | 0:2 | 0:2 | |||
2003/04 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Багэміян Дублін | 1:0 | 0:3 | 1:3 | |
2004/05 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Дынама Тбілісі | 2:3 | 0:1 | 2:4 | |
2005/06 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Тарпэда Кутаісі | 5:0 | 1:0 | 6:0 | |
2 к/р | Крылы Саветаў Самара | 0:2 | 0:2 | 0:4 | |||
2006/07 | Кубак УЭФА | 1 к/р | Ністру Атач | 2:0 | 1:0 | 3:0 | |
2 к/р | Рубін Казань | 0:2 | 0:3 | 0:5 | |||
2007/08 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | АПОЭЛ Нікасія | 3:0 (д. ч.) | 0:2 | 3:2 | |
2 к/р | Габнарф’ёрдур | 1:1 | 3:1 | 4:2 | |||
3 к/р | Сьцяўа Бухарэст | 2:2 | 0:2 | 2:4 | |||
2007/08 | Кубак УЭФА | 1 раўнд | Вільярэал | 0:2 | 1:4 | 1:6 | |
2008/09 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Валюр Рэйк’явік | 2:0 | 1:0 | 3:0 | |
2 к/р | Андэрлехт Брусэль | 2:2 | 2:1 | 4:3 | |||
3 к/р | Леўскі Сафія | 1:1 | 1:0 | 2:1 | |||
Група H | Рэал Мадрыд | 0:1 | 0:2 | ||||
Група H | Ювэнтус Турын | 2:2 | 0:0 | ||||
Група H | Зэніт Санкт-Пецярбург | 0:2 | 1:1 | ||||
2009/10 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Македонія Скоп’е | 2:0 | 2:0 | 4:0 | |
3 к/р | Вэнтсьпілс | 0:1 | 2:1 | 2:2 | |||
2009/10 | Ліга Эўропы | Плэй-оф | Літэкс Ловеч | 0:1 | 4:0 (д. ч.) | 4:1 | |
Група I | Бэнфіка Лісабон | 1:2 | 0:2 | ||||
Група I | Эвэртан Лівэрпул | 1:2 | 1:0 | ||||
Група I | АЕК Атэны | 2:1 | 2:2 | ||||
2010/11 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Габнарф’ёрдур | 5:1 | 1:0 | 6:1 | |
3 к/р | Капэнгаген | 0:0 | 2:3 | 2:3 | |||
2010/11 | Ліга Эўропы | Плэй-оф | Марытыму Фуншал | 3:0 | 2:1 | 5:1 | |
Група E | АЗ Алькмаар | 4:1 | 0:3 | ||||
Група E | Дынама Кіеў | 1:4 | 2:2 | ||||
Група E | Шэрыф Тыраспаль | 3:1 | 1:0 | ||||
1/16 | Пары Сэн-Жэрмэн | 2:2 | 0:0 | 2:2 | |||
2011/12 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Лінфілд | 2:0 | 1:1 | 3:1 | |
3 к/р | Экранас | 3:1 | 0:0 | 3:1 | |||
Плэй-оф | Штурм | 1:1 | 2:0 | 3:1 | |||
Група H | Вікторыя Пльзень | 0:1 | 1:1 | ||||
Група H | Барсэлёна | 0:5 | 0:4 | ||||
Група H | Мілян | 1:1 | 0:2 | ||||
2012/13 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Вардар | 3:2 | 0:0 | 3:2 | |
3 к/р | Дэбрэцэн | 1:1 | 2:0 | 3:1 | |||
Плэй-оф | Гапаэль Кір’ят-Шмана | 2:0 | 1:1 | 3:1 | |||
Група F | Ліль | 0:2 | 3:1 | ||||
Група F | Баварыя Мюнхэн | 3:1 | 1:4 | ||||
Група F | Валенсія | 0:3 | 2:4 | ||||
2012/13 | Ліга Эўропы | 1/16 | Фэнэрбахчэ | 0:0 | 0:1 | 0:1 | |
2013/14 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Шахтар Караганда | 0:1 | 0:1 | 0:2 | |
2014/15 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Скендэрбэў Корча | 0:0 | 1:1 | 1:1 | |
3 к/р | Дэбрэцэн | 3:1 | 0:1 | 3:2 | |||
Плэй-оф | Слован Браціслава | 3:0 | 1:1 | 4:1 | |||
Група H | Порту | 0:3 | 0:6 | ||||
Група H | Атлетык Більбао | 2:1 | 0:2 | ||||
Група H | Шахтар Данецк | 0:7 | 0:5 | ||||
2015/16 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Дандолк | 2:1 | 0:0 | 2:1 | |
3 к/р | Відэатон Сэкешфэхэрвар | 1:0 | 1:1 | 2:1 | |||
Плэй-оф | Партызан Бялград | 1:0 | 1:2 | 2:2 | |||
Група E | Баер Левэркузэн | 1:1 | 1:4 | ||||
Група E | Рома Рым | 3:2 | 0:0 | ||||
Група E | Барсэлёна | 0:2 | 0:3 | ||||
2016/17 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | СІК Сэйняёкі | 2:0 | 2:2 | 4:2 | |
3 к/р | Дандолк | 1:0 | 0:3 | 1:3 | |||
2016/17 | Ліга Эўропы | Плэй-оф | Астана | 2:2 | 0:2 | 2:4 | |
2017/18 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | Алашкерт Ерэван | 1:1 | 3:1 | 4:2 | |
3 к/р | Славія Прага | 2:1 | 0:1 | 2:2 | |||
2017/18 | Ліга Эўропы | Плэй-оф | Александрыя | 1:1 | 2:1 | 3:2 | |
Група H | Црвена Зьвезда | 0:0 | 1:1 | ||||
Група H | Арсэнал Лёндан | 2:4 | 0:6 | ||||
Група H | Кёльн | 1:0 | 2:5 | ||||
2018/19 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | ХІК Хэльсынкі | 0:0 | 2:1 | 2:1 | |
3 к/р | Карабах Агдам | 1:1 | 1:0 | 2:1 | |||
Плэй-оф | ПСВ Эйндговэн | 2:3 | 0:3 | 2:6 | |||
2018/19 | Ліга Эўропы | Група L | МОЛ Відзі | 2:0 | 2:0 | ||
Група L | ПАОК | 1:4 | 3:1 | ||||
Група L | Чэлсі | 0:1 | 1:3 | ||||
1/16 фіналу | Арсэнал Лёндан | 1:0 | 0:3 | 1:3 | |||
2019/20 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Пяст Глівіцы | 1:1 | 2:1 | 3:2 | |
2 к/р | Русэнборг Тронгэйм | 2:1 | 0:2 | 2:3 | |||
2019/20 | Ліга Эўропы | 3 к/р | Сараева | 0:0 | 2:1 | 2:1 | |
Плэй-оф | Астана | 2:0 | 0:3 | 2:3 |
СтадыёнРэдагаваць
Да 2014 году гульні клюб праводзіў на Барысаўскім гарадзкім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзьведзена адна трыбуна — заходняя. Цяпер стадыён налічвае дзьве трыбуны, агульнай умяшчальнасьцю 5402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага асьвятленьня, ёсьць электратаблё. У 2008 годзе над усходняй трыбунай быў пабудаваны казырок. Стадыён дапушчаны да правядзеньня міжнародных матчаў.
Матчы групавых этапаў эўракубкаў БАТЭ праводзіў на менскім стадыёне «Дынама».
У 2010 годзе было распачата будаўніцтва новага стадыёну ўмяшчальнасьцю каля 15 000 чалавек. Стадыён быў адкрыты 3 траўня 2014 году фінальным матчам Кубка Беларусі паміж салігорскім «Шахцёрам» і гарадзенскім «Нёманам»[10]. БАТЭ свой першы матч на «Барысаў-Арэне» згуляў 10 траўня 2014 году супраць «Слуцку» ў межах чэмпіянату Беларусі, БАТЭ атрымаў перамогу зь лікам 3:0[11].
БазаРэдагаваць
Асноўная трэніравальная база ФК БАТЭ разьмешчаная ў вёсцы Дудзінка.
ДзейнасьцьРэдагаваць
Бюджэт ФК БАТЭ ў 2008 годзе складаў больш за 5 млн даляраў ЗША[12][13]. Тэхнічны фундатар у сэзоне 2008 году — страхавая кампанія «Белдзяржстрах».
КрыніцыРэдагаваць
- ^ 19 лет назад был образован БАТЭ(рас.)
- ^ Радыё «Свабода»: У барысаўскага «карліка» ёсьць шанец стаць гігантам
- ^ Олимпийская сборная Георгия Кондратьева(рас.)
- ^ БАТЭ объявил об уходе Гончаренко в «Кубань»(недаступная спасылка). Goals.by
- ^ Александр Ермакович утвержден на посту главного тренера БАТЭ(рас.)
- ^ Олег Дулуб официально возглавил БАТЭ(рас.)
- ^ БАТЭ уволил Дулуба(рас.)
- ^ Алексей Бага назначен исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ(рас.)
- ^ Алексей Бага стал полноправным главным тренером БАТЭ(рас.)
- ^ «Барысаў-Арэна» адкрыецца 3 мая фінальным матчам Кубка Беларусі
- ^ Тур 7. Гвоздь тура. Едут новоселы(рас.)
- ^ Крампец Г., Тутушкин А. Гульня ў страту(рас.) // Ведомости, № 184 (1958), 1 кастрычніка 2007
- ^ «Газета. Ru», «Федун раскрыл карты»(рас.), 1 кастрычніка 2007
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
БАТЭ Барысаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка(рас.)