Ford Motor Company

аўтамабілебудаўнічая кампанія ЗША

Ford Motor Company (па-беларуску: Форд Мотар Компані) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаніяў Fortune 1000 2007 году і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацыяў Fortune Global 500 2007 году (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 году). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройту, штат Мічыган).

Ford Motor Company
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: F
Дэвіз «Едзьце далей»
Заснаваная 16 чэрвеня 1903 (121 год таму)
Заснавальнікі Генры Форд
Уласьнікі Ford family tree[d][1]
Краіна
Разьмяшчэньне Дырбарн, Мічыган, ЗША
Ключавыя фігуры Ўільям Форд
Галіна аўтамабільная
Прадукцыя аўтамабілі
Абарачэньне $146,91 млрд (2013)
Апэрацыйны прыбытак $5,42 млрд (2013)
Чысты прыбытак $7,15 млрд (2013)
Лік супрацоўнікаў 181 000 (2013)
Даччыныя кампаніі «Лінкальн»

Вытворчасьць Ford у Беларусі

рэдагаваць

З 1997 па 2000 гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Апчак пад Менскам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. 12 траўня вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.

У чэрвені 2011 году ў Беларусі адбылася першая рэклямная кампанія прадпрыемства на беларускай мове[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць