Магілёўскі раён
Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Магілёўскі раён мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.
Магілёўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Магілёў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Алег Чыкіда[d] |
Насельніцтва (2018) | 40 230[1] |
Шчыльнасьць | 21,2 чал./км² |
Плошча | 1895,4[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 167 м[3] |
Месцазнаходжаньне Магілёўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьМагілёўскі раён створаны ў 1924 годзе.
26 ліпеня 1930 году акругі ў рэспубліцы былі ліквідаваныя. Магілёўшчына зноў скарацілася да памераў раёну. Магілёўскі раён непасрэдна ўваходзіў у склад БССР з 26 ліпеня 1930 па 15 студзеня 1938 году.
20 лютага 1938 году пастанова Прэзыдыюма ЦВК БССР вызначыла раёны, якія ўключаліся ў склад абласьцей. Да Магілёўскай вобласьці быў аднесены 21 раён, у тым ліку Магілёўскі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагаваць20 жніўня 1924 году Магілёўскі раён падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вяліка-Бялевіцкі, Вендараскі, Вішоўскі, Гаранскі, Гарадзішчанскі, Дашкаўскі, Дабрасьневіцкі, Дасовіцкі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцінскі, Навасёлкаўскі 1-ы, Навасёлкаўскі 2-і, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі. 21 жніўня 1925 году зьменены назвы сельсаветаў: Карабанаўскі ў Краснапольскі, Коцінскі ў Хонаўскі, Навасёлкаўскі 2-і ў Гусьлішчанскі, Навасёлкаўскі 1-ы ў Навасельскі.
24 верасьня 1926 году створаны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет.
У 1927 годзе створаны Чарназёмаўскі сельсавет.
2 сакавіка 1931 году Лупалаўскі раён быў скасаваны, і частка яго сельскіх саветаў адышла да Магілёўскага раёну — Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Машанацкі, Махаўскі, Слабодкаўскі, Таранаўскі, Шчэжарскі. Такім чынам, у Магілёўскім раёне стала 29 сельскіх саветаў, а агульная колькасьць насельніцтва стала больш за 145 тыс. чалавек.
У 1935 годзе пачалася новая рэформа адміністрацыйнага падзелу — разбуйненьне раёнаў. У выніку рэформы быў створаны Круглянскі раён, ліквідаваны ў 1931 годзе. Круглянскі раён ўключаў частку сельсаветаў Бялыніцкага раёну, апошні стаў занадта малым па плошчы і да яго далучылі 5 сакавіка 1935 году тры сельсаветы Магілёўскага раёну — Вішоўскі, Навасёлкаўскі і Рафалаўскі.
23 жніўня 1937 году Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі.
На 1 студзеня 1941 году ў Магілёўскі раён уваходзіла 26 сельсаветаў.
На сёньняшні дзень у Магілёўскім раёне налічваецца 15 сельскіх саветаў: Буйніцкі, Вендараскі, Вяйнянскі, Дашкаўскі, Заводзкаслабодзкі, Кадзінскі, Княжыцкі, Махаўскі, Мастоцкі, Нядашаўскі, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі. 23 сьнежня 2009 году ліквідаваны Брылеўскі сельсавет.
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМагілёўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Магілёўскі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Афіцыйны сайт Магілёўскага райвыканкаму
- Характарыстыка раёну(недаступная спасылка)