Каралеўская брама (Магілёў)
брама ў Магілёве (Беларусь)
Помнік абарончай архітэктуры | |
Каралеўская брама
| |
Каралеўская брама. З акварэлі М. Львова, каля 1800 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Адрас | Вуліца Першамайская |
Каралеўская брама, Шклоўская брама — помнік архітэктуры XVII ст. у Магілёве. Знаходзілася ў земляным вале пры ўезьдзе ў Старое Места з боку Шклова. Твор архітэктуры рэнэсансу. У першай палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі браму.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ першай палове XVII ст. у Магілёве збудавалі драўляную Шклоўскую браму, ад якой брала пачатак Шклоўская вуліца[1]. Па перабудове ў 1656—1660 гадох звалася Трыюмфальнай, па 1661 годзе — Каралеўскай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), у выніку якога Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у першай палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі браму.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта была 3-ярусная атынкаваная і пабеленая пабудова, якая завяршалася купалам з флюгерам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чарняўская І. Старажыны Магілёў: як узнік горад // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 3, 1970. С. 21—30.
Літаратура
рэдагаваць- Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.