Арка Славы (Магілёў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Арка Славы
| |
Арка Славы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′05″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.90139° пн. ш. 30.33472° у. д.Каардынаты: 53°54′05″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.90139° пн. ш. 30.33472° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Арка Славы |
А́рка Сла́вы, або Мэмарыя́льная бра́ма — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Шклоўскай вуліцы[a], пасярод колішняга Саборнага пляцу. Утварала адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Сьвятога Ёсіфа, зьнішчанай савецкімі ўладамі. Твор архітэктуры клясыцызму (ампіру). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную браму на Саборным пляцы ў Магілёве збудавалі ў 1780 годзе, насупраць сабору Сьвятога Ёсіфа. Таго ж году праз гэтую арку праяжджала маскоўская гаспадыня Кацярына II[1], якая наведвала Магілёў дзеля сустрэчы з аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам II[2].
У 1950-я гады арку рэканструявалі: над нішай паставілі барэльефы Леніна, гербу СССР, сярпа і молату. У 1964 годзе на арцы ўсталявалі мэмарыяльныя дошкі, на якіх пералічваюцца часьціны і злучэньні Чырвонай Арміі, узнагароджаныя за ўдзел у Другой сусьветнай вайне ордэнамі Чырвонага Сьцягу, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама атрымалі назву «Магілёўскіх».
У 2011 годзе мэмарыяльныя дошкі на арцы абнавілі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму (ампіру). Гэта прастакутная ў пляне пабудова з двума выступамі-рызалітамі, якая завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам і ламаным трыкутным франтонам, з тарцоў дэкаруецца дзьвюма калёнамі карынцкага ордэру з антаблемэнтам. У цэнтры галоўнага фасаду — вялікая паўцыркульная ніша.
Галерэя
рэдагаваць-
1915 г.
-
1918 г.
-
1941—1942 гг.
-
1942 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с, ил.
- ^ Трыумфальная арка, Mogilev.by
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.