Людміла Хрысьцесева
Людмі́ла Хрысьце́сева (мастацкі псэўданім Л. Хрысьцесева/ L. Christeseva; нар. у 1978 г. у Магілёве, Беларусь) — швэдзкая мастачка беларускага паходжаньня. Па атрыманьні дыплёму магістру Віцебскага Дзяржаўнага Тэхналягічнага Ўнівэрсытэту ў галіне мастацтва і тэкстыльнага дызайну ў 2001 годзе, Хрысьцесева пераехала жыць у Швэцыю і далучылася да крэатыўнай каманды швэдзкага дызайнэра Лярса Валіна.
Сынтэз беларускай і швэдзкай культуры натхнілі Хрысьцесеву на дасьледваньне тэмы гендэру, ідэнтычнасьці і рэпрэзэнтацыі жанчыны ў розных культурах. Хрысьцесева актыўна ўдзельнічае ў разнастайных мастацкіх праектах і выставах у Швэцыі і за мяжой[1][2][3]. Яе атэлье Artten разьмешчана ў цэнтры Стакгольму і функцыянуе як выставачная пляцоўка для маладых мастакоў[4].
Хрысьцесева атрымала ступень магістру ў галіне гісторыі і тэорыі моды ў Стакгольмскім Унівэрсытэце, напісаўшы дысэртацыю па тэме Pussy Riot, дзе модны аксэсуар — баляклява — быў выкарастаны ў камунікацыі апазыцыйных поглядаў. Яна таксама вучылася ў Вышэйшай школе мастацтва Konstfack[5].
Яе выстава ”Sustainidentuty” пра жаночасьць у розных культурах была прадстаўлена ў Казахстане (2015) і ў Беларусі (2016) пры падтрымцы мясцовых дыпляматычных карпусоў. Скульптуры, вырабленыя з туаляў, якія зьяўляюцца прататыпамі высокай моды, былі выстаўленыя ў Музэі Арміі (2016), у рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Стакгольме, Музэі Паўночных краінаў (2017-2018), а так сама ў Русэндальскім Садзе (2018). У 2017 г. Хрысьцесева была прадусаркай выставы Ingmar Bergman and his legacy in fashion and art для Швэдзкага Інстытуту[6]. Выстава была паказаная цягам юбілейнага году Інгмара Бэргмана пры падтрымцы амбасадаў Швэцыі, у музэях і мастацкіх галерэях па ўсім сьвеце. Улетку 2018-га году Цэнтар Бэргмана (па-швэдзку: Bergmancenter) запрасіў Л. Хрысьцесеву прадставіць свой мастацкі праект «Непераможная жаноцкасьць» на востраве Форэ[7].
Л. Хрысьцесева таксама зьяўляецца ініцыятаркай і прадусаркай HeforShe Arts Week у Стакгольме для UN Women Sweden (2017). З нагоды Тыдняў Модаў, увосень 2018 году Людміла распачала свой новы праект Fashion Speaкs (Гаворыць мода), у якім памаранчавыя туалі ўсталі ў якасьці мастацкага афармленьня акцыі Orange Day, «Памаранчавы дзень», утвораны арганізацыяй «ААН-жанчыны», які заклікае спыніць гвалт у дачыненьні да жанчынаў[8].
28 жніўня 2019 году, Хрысьцесева аб’яднала выбітных швэдзкіх жанчынаў ідэяй сястцёрства і запрасіла іх удзельнічаць у ейным праекце — Fashion Speaks: 100 shades of nature. Сярод запрошаных была і швэдзкая прадусарка ў галіне культуры Ўльрыка Скуг Гольмгард. У сэрцы Стакгольму, на Strandvägen allé гэтыя жанчыны паказалі калекцыю экалягічнага адзеньня ад беларускага брэнда Historia Naturalls[9]. Сярод удзельніц гэтага праекту была амбасадарка Швэцыі ў Беларусі Крыстына Юганэсан і заснавальніца арганізацыі Жаночае права Марыя Рашыдзі. У сваёй творчасьці Л. Хрысьцесева разьвівае некалькі мастацкіх кірункаў: Sustainidenity[10], Pinkism [11] і The sky over [12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ KRIGET HAR INGET KVINNLIGT ANSIKTE
- ^ Swedish Artist Explores Cultural, Gender Evolution in Exhibit at Kulanshi Gallery
- ^ Ludmila Christeseva(недаступная спасылка)
- ^ ARTTEN GALLERY(недаступная спасылка)
- ^ Ludmila Christeseva
- ^ EXHIBITION: Ingmar Bergman and his Legacy in Fashion and Art
- ^ Fira Bergman på Fårö
- ^ Теория моды: одежда, тело, культура. Выпуск 51. Весна 2019
- ^ 365 Days Around the Sun: Ingmar Bergman´s Centenary
- ^ ЖАНОЦКАСЦЬ І ІДЭНТЫЧНАСЦЬ
- ^ Pinkism: Women’s Empowerment Principles and Visual Culture
- ^ https://regina.kb.se/primo-explore/fulldisplay?docid=46KBS_ALEPH_DS003896147&context=L&vid=46KBS_VU&lang=sv_SE&search_scope=ALL&adaptor=Local%20Search%20Engine&tab=default_tab&query=any,contains,Christeseva&offset=0 The sky over Stockholm, Minsk, New York, Madrid, London, Cairo, Jerusalem, Berlin, Istanbul, Paris, Moscow / L. Christeseva. Christeseva, L., 1978-2013 ; Solna : L. Christeseva