Гімн Магілёва
Гімн гораду Магілёва зацьверджаны 23 чэрвеня 2006 году гарадзкім Саветам дэпутатаў. Словы паэта Аляксандра Шлеянкова, музыка кампазытара-песеньніка Мікалая Яцкова.
- Ты стаіш шмат вякоў ля сівога кургана Машэкі,
- А аблічча тваё застаецца заўжды маладым.
- Расьцьвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
- Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
- Не скарылі цябе рабаваньні шматлікіх чужынцаў,
- Захінае твой лёс наш Георгій Каніскі сьвяты.
- Расьцьвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
- Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
- Над табою заўжды зьзяе толькі шчасьлівая зорка,
- І люляе цябе слова чыстае Божай хвалы.
- Расьцьвітай, Магілёў, любы горад маёй Беларусі,
- Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
- Ты жыві, Магілёў, вольны горад зямлі беларускай,
- Хай тваю прыгажосьць нясе людзям дняпроўская плынь.
Палажэньне пра гімн гораду Магілёва
рэдагаваць- 1. Гімн гораду Магілёва (далей — гімн) уяўляе сабою музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных сапраўдным Палажэньнем, і зьяўляецца сымбалем гораду.
- Глыбокая пашана да гімну — патрыятычны абавязак кожнага жыхара гораду.
- 2. Гімн выконваецца:
- 2.1 пры адкрыцьці і закрыцьці сэсіяў Магілёўскага гарадзкога Савету дэпутатаў, сходаў і паседжаньняў Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту, прысьвечаных дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь;
- 2.2. штодня перад пачаткам і заканчэньнем перадачаў гарадзкіх тэлевізійных станцыяў і радыёстанцыяў;
- 2.3. пры адкрыцьці помнікаў, манумэнтаў, абэліскаў і іншых збудаваньняў у адзначэньне найважнейшых гістарычных і грамадзка-палітычных падзеяў, злучаных з сапраўдным і мінулым гораду Магілёва;
- 2.4. пры ўручэньні гораду, раёнам, прадпрыемствам, арганізацыям, установам гораду дзяржаўных узнагародаў Рэспублікі Беларусь, замежных дзяржаваў;
- 2.5. пры ўзьняцьці сьцяга гораду Магілёва падчас цырымоніяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца гарадзкімі дзяржаўнымі і грамадзкімі органамі і арганізацыямі;
- 2.6. пры сустрэчах і праводзінах наведвальнікаў гораду Магілёва з афіцыйным візытам галоў заканадаўчай і выканаўчай уладаў сталіцаў замежных краінаў, гарадоў-сяброў — пасьля выкананьня гімну гораду адпаведнай замежнай дзяржавы.
- 3. Гімн можа выконвацца ў іншых выпадках паводле рашэньня прадстаўнічай і выканаўчай уладаў гораду, гарадзкіх і раённых дзяржаўных і грамадзкіх органаў, кіраўнікоў арганізацыяў з выкананьнем патрабаваньняў сапраўднага Палажэньня.
- 4. Пры выкананьні нароўні зь Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь гімн гораду Магілёва выконваецца пасьля яго.
- 5. Гімн можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркевстрава-харавым або іншых вакальных, інструмэнтальных ці вакальна-інструмэнтальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца аўдыёзапіс і відэазапіс, а таксама сродкі тэлетрансляцыі і радыётрансляцыі.
- Пры вакальным і вакальна-інструментальным выкананьні гімн выконваецца цалкам, а пры яго інструмэнтальным выкананьні (у тым ліку з выкарыстаньнем аўдыёфанаграмаў і відэафанаграмаў) дапушчаецца частковае выкананьне — прайграваецца запеў і прыпеў адзін раз.
- 6. Гімн мусіць выконвацца ў дакладнай адпаведнасьці з зацьверджанымі тэкстам і музыкай.
- 7. Пры афіцыйным выкананьні гімну прысутныя слухаюць яго стоячы:
- вайскоўцы і іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэньне формавай адзежы ў адпаведнасьці са статутамі іх службаў, — не здымаючы формавага галаўнога ўбору прыкладваюць да яго сваю правую руку ў сымбалічным рытуале «Гонар!»;
- грамадзяне ў грамадзянскай адзежы — па форме вайсковай пабудовы па камандзе «Рахмана!» (мужчыны — без галаўных убораў).
- 8. Правілы выкананьня гімну ў вайсковых частках, органах унутраных справаў, навучальных установах, пры правядзеньні гарадзкіх сьвятаў, фэстаў, конкурсаў, спартовых спаборніцтваў, а таксама пры правядзеньні мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаваў усталёўваюцца зыходзячы з патрабаваньняў сапраўднага Палажэньня.
- 9. Назіраньне за дакладным выкананьнем сапраўднага Палажэньня ўскладаецца на кіраўнікоў гарадзкіх і раённых дзяржаўных і грамадзкіх органаў і арганізацыяў.