Дняпро Магілёў
«Дняпро» — беларускі футбольны клюб з Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. У 2018 годзе быў расфармаваны, але ў хуткім часе быў закладзены ізноў, пачаўшы шлях з Другой лігі. Чэмпіён Беларусі (1998).
Дняпро | |
![]() | |
Поўная назва | Футбольны клюб «Дняпро Магілёў» |
---|---|
Заснаваны | 1960 |
Расфармаваны | 2019 |
Горад | Магілёў, Беларусь |
Стадыён |
«Спартак» Умяшчальнасьць: 7350 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2022 | Найвышэйшая ліга, 16 месца (паніжэньне) |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя рэдагаваць
У савецкі час граў у заходняй зоне другой лігі (Д3) чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненьне — выхад у першую лігу (Д2) (1982, у першай лізе выступаў адзін сэзон — у 1983). У 2011 годзе клюб заняў апошняе (12) месца ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі і вылецеў у першую. У наступным годзе клюб выйграў чэмпіянат у першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2014 годзе каманда заняла 12 месца ў найвышэйшай лізе, а ў гульнях за месца ў найвышэйшай лізе саступіла «Віцебску» і вылецела ў першую лігу. У 2016 годзе клюб заняў другое месца ў першай лізе і вярнуўся ў найвышэйшую лігу. У 2018 годзе «Дняпро» заняў апошняе месца ў найвышэйшай лізе і вылецеў у першую лігу. У лютым 2019 году было абвешчана пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім клюбам «Прамень» у адзіную каманду пад назвай «Дняпро», якая заняла месца «Промню» ў найвышэйшай лізе[1].
Пасьля году аснаваньня аб’яднанага клюбу магілёўскія ўлады ня здолелі дамовіцца аб перадачы яго дзяржаве, таму быў заснаваны новы клюб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які быў працягам арыгінальнага клюбу і далучыўся да другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клюб упэўнена перамог у другой лізе. У сэзоне 2021 году каманда камплектавалася пераважна дасьведчанымі гульцамі, у тым ліку павяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых футбалістаў. Пачатак сэзону атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнэрам быў абраны Вячаслаў Ляўчук. Пазьней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказьнікі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які праз траўмы прапусьціў першую палову сэзону, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым ня менш, дацягнуцца да лідэраў «Дняпро» ўжо ня здолеў, а дзьве паразы на фінішы ад сераднякоў «Лякаматыву» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у найвышэйшую лігу. Сэзон «Дняпро» скончыў на 5 месцы пры 12 удзельніках.
У пачатку 2022 году каманда рыхтавалася да ўдзелу ў першай лізе. Клюб пакінулі старшыня Дзьмітры Калачоў і галоўны трэнэр Вячаслаў Ляўчук, новым трэнэрам стаў Яўген Малчан, які раней ачольваў каманду «Дняпро-Юні» ў другой лізе. Аднак, у канцы лютага берасьцейскі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў найвышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацьвердзіў свой удзел у найвышэйшай лізе[2]. Каманда ўвайшла ў сэзон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для першай лігі, і хутка стала аўтсайдэрам. У летняе трансфэранае вакно «Дняпро» таксама ня здолеў падмацавацца праз забароны на транфсэры, накладзенай ФІФА за нявыплату заробку легіянэрам яшчэ за сэзон 2018 году. У ліпені замест Малчана галоўным трэнэрам стаў ягоны памочнік Юры Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палешыліся. У верасьні Лукашоў пакінуў клюб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанец на захаваньне месца ў найвышэйшай лізе і ў сэзоне 2022 году фінішавала апошняй.
Гісторыя назваў рэдагаваць
- «Хімік» (1960—1963)
- «Спартак» (1964—1973)
- «Дняпро» (1974—1997, 2006—2018)
- «Дняпро-Трансмаш» (1998—2005)
Дасягненьні рэдагаваць
- Чэмпіён Беларусі 1998 году
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі 1992 году
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі 2009 году
Склад рэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2023 году
|
|
Удзел у чэмпіянатах СССР рэдагаваць
Сэзон | Дывізіён | Месца | Г | В | Н | П | РМ | А | Кубак СССР | Нататкі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1960 | 2 | 13 | 30 | 5 | 10 | 15 | 36–54 | 20 | ||
1961 | 2 | 4 | 30 | 14 | 8 | 8 | 45–37 | 36 | 1/128 | |
1962 | 2 | 6 | 32 | 13 | 10 | 9 | 35–32 | 36 | 1/128 | Выбыў у дыв. 31 |
1963 | 3 | 11 | 30 | 8 | 11 | 11 | 21–33 | 27 | 1/256 | |
1964 | 3 | 8 | 30 | 12 | 8 | 10 | 31–25 | 32 | 1/1024 | |
1965 | 3 | 10 | 30 | 6 | 17 | 7 | 14–18 | 29 | 1/128 | |
1966 | 3 | 9 | 32 | 10 | 10 | 12 | 25–33 | 30 | ||
1967 | 3 | 18 | 34 | 6 | 10 | 18 | 18–38 | 22 | 1/2048 | |
1968 | 3 | 10 | 38 | 11 | 14 | 13 | 25–28 | 36 | 1/128 | |
1969 | 3 | 7 | 32 | 12 | 11 | 9 | 37–23 | 35 | 1/8 | Выбыў у дыв. 42 |
1970 | 4 | 3 | 32 | 19 | 5 | 8 | 34–19 | 43 | Перайшоў у дыв. 33 | |
1971 | 3 | 14 | 38 | 9 | 16 | 13 | 30–40 | 43 | ||
1972 | 3 | 17 | 38 | 9 | 13 | 16 | 25–47 | 40 | ||
1973 | 3 | 16 | 32 | 7 | 11 | 14 | 21–38 | 174 | ||
1974 | 3 | 12 | 40 | 14 | 10 | 16 | 37–53 | 38 | ||
1975 | 3 | 11 | 34 | 8 | 13 | 13 | 26–42 | 29 | ||
1976 | 3 | 19 | 38 | 8 | 9 | 21 | 34–60 | 25 | ||
1977 | 3 | 12 | 40 | 15 | 11 | 14 | 44–41 | 41 | ||
1978 | 3 | 16 | 46 | 15 | 10 | 21 | 51–56 | 40 | ||
1979 | 3 | 17 | 46 | 12 | 13 | 21 | 41–62 | 37 | ||
1980 | 3 | 7 | 32 | 9 | 9 | 14 | 37–48 | 27 | ||
1981 | 3 | 2 | 38 | 20 | 5 | 13 | 58–39 | 45 | ||
1982 | 3 | 1 | 30 | 18 | 8 | 4 | 60–32 | 44 | ||
1 | 4 | 3 | 0 | 1 | 8–4 | 6 | Фінальны раўнд, перайшоў у дыв. 2 | |||
1983 | 2 | 20 | 42 | 12 | 13 | 17 | 40–60 | 36 | 1/32 | Выбыў у дыв. 3 |
1984 | 3 | 1 | 34 | 22 | 6 | 6 | 71–24 | 50 | 1/16 | |
1985 | 3 | 3 | 30 | 15 | 9 | 6 | 64–34 | 39 | 1/32 | |
1986 | 3 | 5 | 30 | 15 | 5 | 10 | 56–31 | 35 | 1/64 | |
1987 | 3 | 6 | 34 | 17 | 8 | 9 | 41–29 | 42 | 1/16 | |
1988 | 3 | 4 | 34 | 19 | 8 | 7 | 49–36 | 46 | ||
1989 | 3 | 9 | 42 | 19 | 7 | 16 | 52–47 | 45 | ||
1990 | 3 | 13 | 42 | 17 | 6 | 19 | 58–54 | 40 | 1/32 | |
1991 | 3 | 12 | 42 | 18 | 6 | 18 | 47–37 | 42 | ||
1992 | 1/32 |
- 1 Выбыў з-за скарачэньня 2 лігі з 10 зонаў (150 камандаў) у 1963 годзе да адной групы з 18 камандаў у 1963.
- 2 У 1970 годзе «Кляса Б» савецкага чэмпіянату зьмяніла свой статус з 3-га дывізіёну на 4-ы, а два вышэйшыя дывізіёны былі рэарганізаваныя ў тры зь меншай колькасьцю камандаў.
- 3 Падняўся ў верхні дывізіён — у 1971 годзе 3-і дывізіён пашырылі з 3 да 6 тэрытарыяльных зон (з 66 да 124 камандаў) і скасавалі 4-ы дывізіён.
- 4 У 1973 годзе кожная нічыя сканчалася сэрыяй пэнальці. Пераможца атрымоўваў 1 ачко, каманда, што прайграла — 0.
Статыстыка рэдагаваць
Чэмпіянат і Кубак Беларусі рэдагаваць
Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Найвышэйшая | 15 | 11 | 2 | 2 | 28–4 | 24 | Ф | |
1992—1993 | Найвышэйшая | 5 | 32 | 17 | 7 | 8 | 54–33 | 41 | 1/4 |
1993—1994 | Найвышэйшая | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 45–22 | 40 | 1/8 |
1994—1995 | Найвышэйшая | 5 | 30 | 12 | 9 | 9 | 44–35 | 33 | 1/2 |
1995 | Найвышэйшая | 6 | 15 | 7 | 1 | 7 | 26–23 | 22 | 1/8 |
1996 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 11 | 6 | 13 | 33–36 | 39 | 1/2 |
1997 | Найвышэйшая | 4 | 30 | 15 | 7 | 8 | 48–32 | 52 | 1/2 |
1998 | Найвышэйшая | 28 | 21 | 4 | 3 | 55–12 | 67 | 1/4 | |
1999 | Найвышэйшая | 4 | 30 | 17 | 9 | 4 | 53–27 | 60 | 1/8 |
2000 | Найвышэйшая | 7 | 30 | 14 | 7 | 9 | 55–33 | 49 | 1/8 |
2001 | Найвышэйшая | 9 | 26 | 8 | 7 | 11 | 29–37 | 31 | 1/8 |
2002 | Найвышэйшая | 9 | 26 | 10 | 6 | 10 | 38–37 | 36 | 1/4 |
2003 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 8 | 10 | 12 | 38–46 | 34 | 1/8 |
2004 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 11 | 4 | 15 | 29–37 | 37 | 1/4 |
2005 | Найвышэйшая | 6 | 26 | 12 | 7 | 7 | 48–36 | 43 | 1/16 |
2006 | Найвышэйшая | 12 | 26 | 6 | 5 | 15 | 29–47 | 23 | 1/8 |
2007 | Найвышэйшая | 13 | 26 | 5 | 8 | 13 | 21–33 | 23 | 1/4 |
2008 | Найвышэйшая | 9 | 30 | 9 | 11 | 10 | 45–42 | 38 | 1/16 |
2009 | Найвышэйшая | 26 | 12 | 4 | 10 | 31–26 | 40 | 1/8 | |
2010 | Найвышэйшая | 8 | 33 | 11 | 7 | 15 | 40-53 | 40 | 1/16 |
2011 | Найвышэйшая | 12 | 33 | 6 | 14 | 13 | 29–51 | 32 | 1/8 |
2012 | Першая | 1 | 28 | 20 | 3 | 5 | 75–22 | 63 | 1/8 |
2013 | Найвышэйшая | 11 | 32 | 9 | 6 | 17 | 28–42 | 33 | 1/2 |
2014 | Найвышэйшая | 12 | 32 | 2 | 14 | 16 | 19–42 | 20 | 1/8 |
2015 | Першая | 4 | 30 | 17 | 5 | 8 | 48–21 | 56 | 1/16 |
2016 | Першая | 2 | 26 | 20 | 4 | 2 | 61–19 | 63[a][3] | 1/32 |
2017 | Найвышэйшая | 12 | 30 | 6 | 8 | 16 | 27–48 | 26 | 1/2 |
2018 | Найвышэйшая | 16 | 30 | 3 | 7 | 20 | 17–53 | 16 | 1/16 |
2019 | — | ||||||||
2020 | Другая — група Б | 1 | 20 | 19 | 0 | 1 | 105–9 | 57 | 1/16 |
Другая — фінальны этап | 1 | 10 | 9 | 1 | 0 | 25–3 | 28 | ||
2021 | Першая | 5 | 33 | 15 | 10 | 8 | 58–38 | 55 | 1/4 |
2022 | Найвышэйшая | 16 | 30 | 3 | 3 | 24 | 21–73 | 12 | 1/8 |
Удзел у эўракубках рэдагаваць
Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў | 2 | 0 | 0 | 2 | 0—3 |
Ліга Эўропы | 8 | 3 | 3 | 2 | 15—13 |
Кубак Інтэртота | 10 | 3 | 2 | 5 | 15—28 |
Усяго | 20 | 6 | 5 | 9 | 30—44 |
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
1995 | Кубак Інтэртота | Група 8 | Бэчэй | 2:1 | ||
Погань Шчэцін | 3:3 | |||||
Кан | 2:2 | |||||
Фарул Канстанца | 0:2 | |||||
1998 | Кубак Інтэртота | 1 к/р | Дэбрэцэн | 2:4 | 0:6 | |
1999—2000 | Ліга чэмпіёнаў | 2 к/р | АІК Сольна | 0:1 | 0:2 | |
2000 | Кубак Інтэртота | 1 к/р | Сылькеборг | 2:1 | 2:1 | |
2 к/р | Хмель Блшаны | 0:2 | 2:6 | |||
2010—2011 | Ліга Эўропы | 1 к/р | Лячы | 7:1 | 1:1 | |
2 к/р | Стабэк | 1:1 | 2:2 | |||
3 к/р | Банік | 1:0 | 2:1 | |||
Плэй-оф | Вільярэал | 1:2 | 0:5 |
Галоўныя трэнэры рэдагаваць
- Яўген Капаў (лістапад — сьнежань 2018 году)[4]
- Сяргей Літоўчанка (жнівень — лістапад 2018 году)[5][6]
- Яўген Капаў (в. а. у чэрвені — ліпені 2018 году)[7]
- Вячаслаў Ляўчук (студзень — чэрвень 2018 году)[8][9]
- Аляксандар Сяднёў (студзень 2016 году — сьнежань 2017 году)[10]
- Уладзімер Геваркян (люты — сьнежань 2015 году)[11]
- Юры Лукашоў (студзень 2014 году — люты 2015 году)
- Уладзімер Касьцюкоў (кастрычнік 2013 году — студзень 2014 году)
- Вячаслаў Герашчанка (верасень 2011 году — кастрычніка 2013 году)
- Андрэй Скарабагацька (да верасьня 2011 году)
Заўвагі рэдагаваць
- ^ З «Дняпра» зьняты адзін пункт
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Официально: Подписано соглашение о намерениях объединить «Луч» и «Днепр»(рас.)
- ^ "Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022(рас.) Football.by.
- ^ С «Днепра» снято одно очко, могилевчане могут потерять еще три(рас.)
- ^ «Очень неприятный момент для города, болельщиков и команды»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Украинский специалист Сергей Литовченко возглавил «Днепр»(рас.)
- ^ «Днепр» расторг контракт с Литовченко(рас.)
- ^ Капов возглавил «Днепр». У специалиста нет тренерской лицензии PRO. Лукашов и Чайка войдут в тренерский штаб(рас.)
- ^ «Днепр» возглавил Вячеслав Левчук(рас.)
- ^ «Днепр» сообщил о расставании с Левчуком(рас.)
- ^ Собранием акционеров могилевского «Днепра» одобрена кандидатура Александра Седнева на пост наставника клуба(рас.)
- ^ Владимир Геворкян назначен главным тренером «Днепра». Валерий Стрельцов стал гендиректором клуба(рас.)
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Афіцыйны сайт(рас.)