Арцыбіскупскі палац (Магілёў)

палац у Магілёве (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Магілёўскі арцыбіскупскі палац
Магілёўскі арцыбіскупскі палац
Магілёўскі арцыбіскупскі палац
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Магілёў
Каардынаты 53°53′50″ пн. ш. 30°20′12″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.33667° у. д. / 53.89722; 30.33667Каардынаты: 53°53′50″ пн. ш. 30°20′12″ у. д. / 53.89722° пн. ш. 30.33667° у. д. / 53.89722; 30.33667
Архітэктурны стыль клясыцызм
Заснавальнік Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Дата заснаваньня 1780-я гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі арцыбіскупскі палац на мапе Беларусі
Магілёўскі арцыбіскупскі палац
Магілёўскі арцыбіскупскі палац
Магілёўскі арцыбіскупскі палац
Магілёўскі арцыбіскупскі палац на Вікісховішчы

Арцыбіскупскі палац — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Шляхецкай вуліцы, у глыбіні квартала[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1]. Цяпер тут месьціцца спэцыяльная дзіцяча-юнацкая спартовая школа № 6.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч

Мураваны палац дзеля каталіцкага арцыбіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча ў Магілёве збудавалі ў 1780-я гады (быў яго рэзыдэнцыяй да 1827 году)[2].

Па пажары ў другой палове XIX ст. будынак набыў жыдоўскі купец Барух Цукерман, які перабудаваў руіны палаца пад харальную сынагогу. Сынагога адкрылася ў 1900 годзе.

У 1925 годзе савецкія ўлады зачынілі сынагогу. З 1929 года ў будынку разьмяшчаўся кінатэатар, пазьней — прафсаюзы.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з двума невялікімі бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад выходзіць у бок Дняпра на гістарычную Шляхецкую вуліцы, тарцовы фасад — на гістарычную Ветраную. Цэнтральны рызаліт завяршаецца прастакутным атыкам, бакавыя — трыкутнымі франтонамі. Паверхі вылучаюцца разьвітымі гарызантальнымі цягамі, ніжні паверх аздабляецца рустам, верхні — пілястрамі. Вокны прастакутныя, з разнастайным абрамленьнем.

Плян анфілядны, з цэнтральным вэстыбюлем і 3-маршавай лесьвіцай. Дваровым фасадам будынак выходзіў у сад, дзе знаходзіліся карпусы духоўнай кансысторыі (не захаваліся).

Гістарычныя здымкі і графіка

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 25
  1. ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 464.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Е000001