Вуж звычайны
Вуж звычайны (Natrix natrix) — від паўзуноў сямейства вужовых са значнай колькасьцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від зьмеяў у Беларусі.
Вуж звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Лускаватыя |
Падатрад | Зьмеі |
Сямейства | Вужовыя |
Род | Вужы |
Від | Вуж звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Natrix natrix | |
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня цела 50—70 см, радзей да 100 см, хваста — каля 20 см, маса 80—300 г. Ад іншых зьмеяў вуж адрозьніваецца дзьвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Сьпіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьВуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Эўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі да Ўсходняй Сыбіры і Ірану. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.
Літаратура
рэдагаваць- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл., Ін-т заалогіі АН Беларусі. — Мн.: «БелЭн», 1996.— 235 с. ISBN 985-11-0067-6.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВуж звычайны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў