Электрычная станцыя
(Перанакіравана з «Электрастанцыя»)
Электрычная станцыя (электрастанцыя) — прадпрыемства для выпрацоўкі электрычнай энэргіі.
Найбольш электраэнэргіі ў сьвеце атрымоўваюць на цеплавых электрычных станцыях, якія выкарыстоўваюць энэргію згараньня арганічнага паліва. Таксама значную колькасьць электрычнай энэргіі атрымоўваюць на цеплавых электрычных станцыях, якія выкарыстоўваюць энэргію дзяленьня ядзер цяжкіх элемэнтаў — атамныя электрычныя станцыі (АЭС) і на гідраэлектрастынцыях. У апошні час усё больш распаўсюджваюцца нетрадыцыйныя спосабы атрыманьня электраэнэргіі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭлектрычная станцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў