Магілёўскі Спаскі манастыр
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Магілёўскі Спаскі манастыр
| |
Спаскі манастыр, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′43″ пн. ш. 30°20′01″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33361° у. д.Каардынаты: 53°53′43″ пн. ш. 30°20′01″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33361° у. д. |
Аўтар праекту | Ян Глаўбіц |
Заснавальнік | Георгі (Каніскі) |
Дата заснаваньня | 1756 |
Дата скасаваньня | 1918 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Магілёўскі Спаскі манастыр | |
Магілёўскі Спаскі манастыр на Вікісховішчы |
Магілёўскі Спаскі манастыр — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіўся ў Старым Месьце, на высокім беразе Дняпра пры Спаскім завулку. Твор архітэктуры барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з Спаскай царквы, манастырскага корпусу і мура з брамай і званіцай. Разам з архірэйскім палацам і духоўнай сэмінарыяй ствараў адзіны буйны архітэктуры ансамбль, які займаў увесь квартал на гістарычнай Ветранай вуліцы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСпаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. З канца XV ст. пры царкве існавалі драўляныя манастырскія будынкі. У 1588 годзе пры манастыры зьявілася праваслаўнае брацтва, а ў 1600 годзе адкрылася школа. Брацтва праіснавала да 1618 году, калі царкву перадалі Сьвятому Пасаду, які валодаў ёй да сярэдзіны XVII ст. У гэты пэрыяд брацтва, школа і друкарня дзейнічалі пры царкве Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім. У брацкай друкарні выйшлі з друку: «Служэбнік» (1616 і 1617 гады), «Эвангельле вучыцельнае» (1619 год). У брацкай школе вывучалі мовы і багаслоўе[1].
Паводле ўмоваў Збораўскай дамовы 1649 году, манастыр ізноў перайшоў да Канстантынопальскага патрыярхату. Пры ім знаходзілася япіскапская катэдра і дом, дзе жылі архірэі. У 1659 годзе збудавалі новую царкву, таксама драўляную, якая згарэла ў 1708 годзе[1].
У 1740—1742 гадох япіскап Ёсіф Ваўчанскі пачаў будаваць новую мураваную царкву, скончаную за япіскапам Еранімам Ваўчанскім. Аднак у 1748 годзе царква згарэла. З 1756 году будаваньнем царквы кіраваў архіяпіскап Георгі (Каніскі), які запрасіў зь Вільні вядомага архітэктара Яна Гляўбіц. Побач з царквой у 1762—1785 гадох збудавалі мураваны архірэйскі палац. Новая царква была катэдральным саборам Магілёва да 1802 году[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1824 годзе ў манастыры дзейнічалі цэрквы: Сьвятога Спаса, у імя 40 Сэбастыйскіх мучанікаў і Ўшэсьця Гасподняга. У галоўнай царкве, у правай прыбудоўцы, знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці ў пазалочанай рызе. Паводле паданьня, цудоўны вобраз калісьці зьявіўся на сьцяне Магілёўскага замку. У Спаскім саборы спачыў Георгі Каніскі[1].
Пры манастыры існавала багатая бібліятэка. Тут напісалі «Хроніку Спаскага манастыра» (1755 год), надрукаваную ў 1871 годзе пад назвай «Розныя запіскі, якія тычацца Беларускай эпархіі і тутэйшай набожнасьці» (знаходзіцца ў бібліятэцы АН Летувы, у Вільні)[1].
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні, пазьней савецкія ўлады зьнішчылі рэшткі царквы, ад манастыра захаваліся два будынкі[1].
Архітэктура
рэдагавацьСпаская царква
рэдагавацьПомнік архітэктуры віленскага барока. Разьмяшчалася ў глыбіні квартала. Гэта была 2-вежавая крыжова-купальная базыліка. Абапал галоўнага фасада ўзвышаліся 2-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаўся высокі прыступкавы франтон. Сьцены фасадаў завяршыліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр’ер меў багатую аздобу, выкананую магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і чаканьнікам Пятром Сьліжыкам.
Манастыр
рэдагавацьМанастырскі корпус — Г-падобны ў пляне будынак, які разам з агароджай атачаў усю тэрыторыю манастыра, утвараючы трапэцападобны ўнутраны дворык. Да манастырскага корпусу далучаліся гандлёвыя рады з аркавымі ўваходамі. Складаўся з 2-павярховай часткі, дзе разьмяшчалася кансысторыя, і 1-павярховага крыла, дзе разьмяшчаліся кельлі і гаспадарчыя памяшканьні. Захаваўся корпус, які тарцовым фасадам выходзіў на Ветраную вуліцу, і адна частка 1-павярховага крыла. Галоўны фасад 2-павярховага корпуса аздабляецца іянічнымі пілястрамі на ўсю вышыню. Аконныя праёмы дэкаруюцца ліштвамі з замковым каменьнем і падаконнымі прастакутнымі нішамі. 1-павярховае крыло аздабляецца аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і міжаконнымі лапаткамі[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
А. Бусырскі, 1830-я гг.
-
XIX ст.
-
1868 г.
-
1871 г.
-
1879 г.
-
1882 г.
-
1901 г.
-
І. Грабоўскі, 1916 г.
-
Г. Лукомскі, 1916 г.
-
К. Франц, 1918 г.
-
К. Франц, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
С. Аляксандраў, 1870-я гг.
-
М. Астанковіч, 1890-я гг.
-
1900 г.
-
1900 г.
-
1901—1910 гг.
-
В. Кастко, 1903 г.
-
1909 г.
-
1910 г.
-
1913 г.
-
1914 г.
-
1915—1916 гг.
-
1915—1916 гг.
-
6 студзеня 1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1926 г.
-
1930-я гг.
-
ліпень 1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
1942 г.
-
1942—1944 гг.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Е000001 |