Звычайны вусач (па-лацінску: Barbus barbus) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных. Уключаны ў сьпіс рэдкіх і зьнікаючых рыб Эўропы, Чырвоную кнігу Міжнароднага саюзу аховы прыроды, Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, Чырвоную кнігу Расейскай Фэдэрацыі, Чырвоную кнігу Ўкраіны, Чырвоную кнігу Польшчы[1].

Звычайны вусач
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
НадклясаРыбы
КлясаКасьцявыя рыбы
СямействаКарпавыя
РодБарбусы
ВідЗвычайны вусач
Бінамінальная намэнклятура
Barbus barbus

Апісаньне рэдагаваць

Даўжыня 40—60, часам да 90 см, маса 2—3, зрэдку да 10 кг. Цела доўгае, амаль цыліндрычнае, спінка зеленавата-жаўтаватая, аліўкава-зялёная, брушка белаватае, бураватае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія чырванаватыя. На рыле 4 вусікі (адсюль назва). Корміцца чарвямі, лічынкамі насякомых, малюскамі, ракападобнымі, воднымі расьлінамі. Мяркуюць, што ікра ядавітая.

Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал рэдагаваць

 
Вусач на паштовай марцы Беларусі

Жыве на ўчастках рэк з галечным і камяністым грунтам і хуткай плыньню. Пашыраны ў многіх рэках Эўропы. У Беларусі ёсьць у рэках басэйна Нёмана, Дняпра і Буга. Мясцовыя назвы: на Дняпры — мірон, радзей марэна, марона, на Нёмане — келб, або марскі келб.

Крыніцы рэдагаваць