Дом купца Анташкевіча
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом купца Анташкевіча
| |
Дом купца Анташкевіча
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 30.33889° у. д.Каардынаты: 53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 30.33889° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1698 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 512Г000026 |
Дом купца Анташкевіча | |
Дом купца Анташкевіча на Вікісховішчы |
Дом купца Анташке́віча — помнік архітэктуры канца XVII ст. ў Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Ветранай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1]. З 1982 году тут працуе мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны дом Анташкевічаў (паводле іншых зьвестак, Аношкаў) у Магілёве збудавалі ў 1698 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе ў доме спыняўся аўстрыйскі імпэратар Ёзэф II, які прыехаў на сустрэчу з маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II (пра гэта сьведчыць шыльда на будынку[2]).
У 1815 годзе ў будынку разьмясьціўся Магілёўскі шляхецкі сход.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1970-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка[3]. 24 сьнежня 1982 году тут адкрыўся мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
У чэрвені 2013 году пачаўся капітальны рамонт будынка, які мусіў быў скончыцца ў сьнежні 2014 году[4]. 25 верасьня 2017 году Аляксандар Лукашэнка, які ў той час афіцыйна займаў пасаду прэзыдэнта Беларусі, падпісаў распараджэньне, паводле якога на завяршэньне капітальнага рамонту вылучылі звыш 598 тысячаў рублёў з «фонду прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва»[5].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы з сутарэньнем будынак, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, надбудаваная ў час рэканструкцыі. Цэнтральная частка фасаду завяршаецца атыкам лучковага абрысу зь люкарнай у тымпане.
У цэнтры фасаду галоўны ўваход вылучаецца лучковай аркай, над якой невялікі балькон з мэталічнай ажурнай агароджай. Праём бальконных дзьвярэй афармляецца лучковым парталам. Фасады падзяляюцца лапаткамі, праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе міжаконныя прасьценкі паміж вокнамі першага і другога паверхаў аздабляюцца філёнгамі. Пэрымэтрам пад дахам праходзіць шырокі прафіляваны карніз.
Унутраны плян зьменены. Першы паверх і сутарэньне перакрываюцца скляпеньнямі, другі паверх мае бэлькавыя перакрыцьці.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 37
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ Выява шыльды, Radzima.org
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
- ^ Пашпарт аб'кту
- ^ На рамонт музэю ў Магілёве пайшло амаль удвая больш, чым на Крэўскі замак і Каложу, Радыё Свабода, 26 верасьня 2017 г.
Літаратура
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.