Марш за свабоду (Магілёў, 2020)

Марш за свабо́ду — найбуйнейшая акцыя пратэсту ў Магілёве за часам кіраваньня Лукашэнкі, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна, Першамайская вуліца й іншыя; Магілёў; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 7—10 тысячаў[1]
Каля 15 тысячаў[2]

Хада акцыі

рэдагаваць

Пратэстоўцы пачалі зь мітынґу на плошчы Леніна і традыцыйнага для чатырох дзён пратэсту «ланцуга» супраць ґвалту, які ўтварылі абапал праезнай часткі праспэкту Міру. Упершыню за час пратэсту сярод бел-чырвона-белых сьцягоў былі афіцыйныя. На мітынґу выступалі тутэйшыя лідэры апазыцыі. Ён праходзіў пад помнікам Леніну і каля аблвыканкаму. На пляцоўцы таксама заўважылі журналістаў зь дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Яны здымалі падзею на відэа.

На тым мітынґу пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і вяртаньня ў краіну законнага, на іхную думку, прэзыдэнта — Сьвятланы Ціханоўскай. Мітынґоўцы, якія сабраліся пад помнікам Леніну, скандавалі «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!», «Ганьба!», «Трыбунал!». На плошчы Леніна на той момант сабралося больш за 5 тысячаў чалавек.

Затым шматтысячная калёна рушыла цэнтральнай вуліцай гораду Першамайскай у Задняпроўе да Палацу вобласьці. Маршнікі прыйшлі да сквэру ля Палацу вобласьці і Лядовага палацу. Колькасьць удзельнікаў вагалася ўжо ад 7 да 10 тысячаў, паводле Радыё Свабоды. Частка ўдзельнікаў утварыла паабапал праезнай часткі праспэкту Пушкіна ланцуг і вітала самаходнікаў. Бальшыня разышлася па сквэры, адпачывала пасьля трохкілямэтровага маршу ад плошчы Леніна. Многія трымалі плякаты — за мірныя перамены, з патрабаваньнем справядлівых выбараў, з тэкстам «Лукашэнка ня наш прэзыдэнт». Нямала было палітычных шаржаў. Самаходнікі падвозілі людзям ваду. Панавала сьвяточная абстаноўка.

Інцыдэнтаў пад час акцыі не было. Час ад часу па праезнай частцы праяжджалі міліцыйныя самаходы. На самой акцыі міліцыі заўважана не было.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марш за свабоду (Магілёў, 2020)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў