Архірэйскі палац (Магілёў)
Палац | |
Магілёўскі архірэйскі палац
| |
![]() Архірэйскі палац
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33472° у. д.Каардынаты: 53°53′43″ пн. ш. 30°20′05″ у. д. / 53.89528° пн. ш. 30.33472° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | позьняе барока |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Заснавальнік | Георгі (Каніскі) |
Дата заснаваньня | 1772 |
Будаўніцтва | 1772—1785 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць РБ |
Магілёўскі архірэйскі палац на мапе Беларусі ![]() ![]() Магілёўскі архірэйскі палац | |
![]() |
Архірэйскі палац — помнік архітэктуры позьняга барока ў Магілёве. Узьведзены ў 1772—1785 гадах для архіяпіскапа Георгія Каніскага архітэктарам Янам Гляўбіцам. Гісторыка-культурная каштоўнасьць міжнароднага значэньня[1].
ГісторыяРэдагаваць
Архірэйскі палац уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра, разам зь якім і будынкам духоўнай сэмінарыі складаў адзіны горадабудаўнічы комплекс[2]. Пабудаваны ў 1772—1785 гадах у глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра паводле праекту віленскага архітэктара Яна Гляўбіца па замове архіяпіскапа Георгія Каніскага. Зьяўляўся рэзідэнцыяй апошняга ў 1785—1795 гадах, з 1797 году — А. Братаноўскага. У 1918 годзе будынак займала Магілёўская губэрнская надзвычайная камісія[1].
АрхітэктураРэдагаваць
Палац уяўляе сабой мураваны трохпавярховы будынак, прамавугольны ў пляне з сымэтрычнымі двухпавярховымі рызалітамі па баках, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў. Сьцены аздоблены з глыбокім гарызантальным рустам і руставанымі пілястрамі на вуглах, прамавугольнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі, філянговымі нішамі, тонкапрафіляванымі карнізамі. Трэці паверх атыкавы ў цэнтральнай частцы[1]. Галоўны ўваход вылучаецца арачным парталам з казырком на мэталічных калёнках[2].
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры палаца займаў вэстыбюль з трохмаршавай лесьвіцай. На першым паверсе знаходзілася парадная заля для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіяпіскапа: адпачывальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканьні[2]. У XX ст. унутраная пляніроўка была зьмененая[1].
АгароджаРэдагаваць
Пасьля 1853 году на тэрыторыі архірэйскага двара на галоўнай восі палаца як галоўны ўезд пабудавана мураваная брама[1]. Брама ўяўляе сабой два масіўныя пілёны, аздобленыя дзьвюма калёнкамі дарычнага ордара і завершаныя франтонамі, накрыты двухсхільным дахам. Далучаныя да яе паўкругам слупы, злучаны мэталічнай агароджай.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 511Г000025 |
Архірэйскі палац (Магілёў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў