Барсук
Барсу́к, або язьве́ц[Крыніца?] (Meles meles) — сысун атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).
Барсук | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Куніцавыя |
Род | Барсукі |
Від | Барсук звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Meles meles | |
Арэал | |
![]() | |
Арэал барсука | |
Апісаньне Рэдагаваць
Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восеньню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасьці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцьця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.
Пашырэньне Рэдагаваць
Жыве ў Эўразіі (Усходняя Эўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сыбіры, Далёкі Ўсход).
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.
Месцы пражываньня: лясы, радзей хмызьнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганьнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Барсук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў