Цэгла

будаўнічы матэрыял

Цэ́гла — штучны будаўнічы матэрыял у форме блёкаў, зробленых з гліны, вапны, пяску і цэмэнту.

Цагляная сьцяна

Блёкі могуць быць розных памераў, аднак звычайныя суадносіны вышыні, шырыні і даўжыні — суадносна 1:2:4. Для наданьня цэгле неабходных уласьцівасьцяў (трываласьці, устойлівасьці да марозу і вільгаці) выкарыстоўваюцца разнастайныя мэтады: сушка, абпальваньне, апрацоўка парай.

Гісторыя

рэдагаваць

Цэгла зьяўляецца найбольш старажытным будаўнічым матэрыялам. Ужываньне апаленай цэглы ў дойлідзтве і будаўніцтве ўзыходзіць у часы Старажытнага Эгіпту, а таксама Бабілёну і Рыму, дзе зь яе выкладваліся складаныя канструкцыі, накшталт арак і скляпеньняў. У Сярэднявечча цэглу пачалі выкарыстоўваць і для дэкаратыўнага аздабленьня будынкаў.

Гісторыя вырабу цэглы на Беларусі

рэдагаваць

Цагельні, адмысловыя прадпрыемствы па вырабу цэглы, на Беларусі ўтвараліся прынамсі ў тых мястэчках, дзе была гліна. У Менску іх было каля 10. Амаль кожная цагліна пазначалася фірмовым кляймом гаспадара цагельні. Найбольш вядомымі былі цагельні Авэрбуха.

За савецкай уладай амаль усе цагельні пазакрываліся.

Па дадзеных за 1993 год, у Беларусі дзейнічалі 116 цагельняў з аб’ёмам вытворчасьці 2,3 млрд штук умоўнай цэглы ў год. Да 2000 году засталося ўсяго 53 заводы, а вытворчасьць упала да 0,8 млрд штук у год, гэта значыць амаль у тры разы.