Арцём Радзькоў
Арцём Алякса́ндравіч Радзько́ў (нарадзіўся 26 жніўня 1985 году, Магілёў, БССР) — беларускі колішні футбаліст, абаронца. У 2006—2013 гадах правёў 13 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднай клясы. На сёньня працуе трэнэрам.
Арцём Радзькоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 жніўня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002 | Дняпро Магілёў | 0 (0) |
2003—2007 | БАТЭ | 69 (2) |
2004 | → Тарпэда-БелАЗ | 17 (2) |
2008 | Хімкі | 8 (1) |
2009—2013 | БАТЭ | 95 (6) |
2013 | → Ахмат Грозны | 7 (0) |
2014 | Генчлербірлігі | 5 (0) |
2014—2015 | Генчлербірлігі | 5 (0) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (0) |
2004—2006 | Беларусь (да 21) | 18 (0) |
2006—2013 | Беларусь | 13 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021—2022 | Іслач |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец магілёўскага футболу. Хутка апынуўся ў барысаўскім БАТЭ, дзе спачатку гуляў за дубль, потым стаў гульцом асноўнага складу. У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату, пасьля чаго перайшоў у расейскія «Хімкі». Праз год вярнуўся ў барысаўскі клюб.
4 траўня 2013 году Арцём атрымаў траўму задняй паверхні сьцягна ў выяздным матчы супраць магілёўскага «Дняпра», з-за чаго выбыў на два з паловай месяцы. Напачатку ліпеня прыступіў да паўнавартасных трэнаваньняў[4]. 2 верасьня 2013 году аддадзены ў арэнду ў грозьненскі «Церак» да канца 2013 году[5].
Па заканчэньні арэнды ў «Цераку» пакінуў БАТЭ і падпісаў кантракт з турэцкім клюбам «Генчлербірлігі» на 2,5 году[6], які пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2014 году[7]. У першай палове 2014 году згуляў за каманду 5 матчаў, гэтак і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. Пазьней увогуле выбыў праз пашкоджаньні. Гэтак і ня здолеўшы аднавіцца пасьля пашкоджаньня, у 2015 годзе пакінуў «Генчлербірлігі» і пачаў займацца агенцкай дзейнасьцю[8]. У чэрвені 2016 году абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[9].
Трэнэрская
рэдагавацьУ лютым 2017 году далучыўся да трэнэрскага штабу менскай «Зоркі-БДУ» ў якасьці трэнэра юнацкай каманды[10], а пазьней пачаў працаваць і з асноўнай камандай. У верасьні 2019 году ўвайшоў таксама ў трэнэрскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[11].
Пакінуў «Энэргетык-БДУ» ў сьнежні 2019 году[12]. Сярод новых меркаваных месцаў працы называліся берасьцейскі «Рух» і магілёўскі «Дняпро», аднак у выніку ў студзені 2020 году спэцыяліст вярнуўся ў сталічны клюб[13]. У ліпені 2020 году зноў пакінуў «Энэргетык-БДУ»[14].
У кастрычніку 2020 году быў прызначаны трэнэрам у барысаўскім БАТЭ[15]. Пакінуў барысаўскі клюб у сьнежні 2020 году[16], а ў студзені 2021 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Іслачы»[17]. Вывеў «Іслач» у фінал Кубка Беларусі 2020—2021 гадоў, у чэмпіянаце Беларусі 2021 году дружына заняла 10-е месца. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам[18].
У сэзоне 2022 году пад кіраўніцтвам Радзькова каманда доўгі час рушыла праз сэзон уверсе табліцы і прэтэндавала на мэдалі. У выніку «Іслач» заняла пятае месца, што стала паўтарэньнем найлепшага выніку ў гісторыі каманды, паказанага раней у 2019 годзе. Паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым трэнэрам чэмпіянату Беларусі[19]. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач»[20]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[21]. У лютым 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб махачкалінскага «Дынама»[22].
Узнагароды
рэдагавацьБАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі (6): 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Кубку Беларусі (2): 2006, 2010
- Уладальнік Супэркубку Беларусі (3): 2010, 2011, 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату: 2006, 2007, 2012
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Artem Radkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Artem Radkov // FBref (мн.)
- ^ а б в ARTEM RADKOV // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Артем Радьков оправился от травмы. football.by
- ^ Артем Радьков отдан в аренду в «Терек» (рас.)
- ^ Контракт Артема Радькова с «Генчлербирлиги» рассчитан на 2,5 года (рас.)
- ^ Артем Радьков переходит в турецкий «Генчлербирлиги» (рас.)
- ^ Футбол. Артем Радьков стал футбольным агентом (рас.) Архіўная копія ад 2016-02-13 г.
- ^ Артем Радьков официально объявил о завершении карьеры (рас.)
- ^ Анатолий Юревич и Белявский вошли в тренерский штаб «Звезды-БГУ», Родненок и Радьков возглавили юношеские команды (рас.)
- ^ Радьков, Павлюкович и Паречин вошли в тренерский штаб Яромко в молодежной сборной Беларуси (рас.)
- ^ Артем Радьков ушел из "Энергетика-БГУ" (рас.)
- ^ Радьков вернулся в тренерский штаб "Энергетика-БГУ" (рас.)
- ^ Источник: Радьков покинул "Энергетик-БГУ" и приступил к работе в "Шахтере" (рас.)
- ^ Радьков вошел в тренерский штаб БАТЭ (рас.)
- ^ Жуковский официально возглавил БАТЭ. Радьков покинул клуб (рас.)
- ^ Артем Радьков возглавил "Ислочь" (рас.)
- ^ "Ислочь" продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды (рас.)
- ^ "Всем сестрам по серьгам". В Минске раздали награды по итогам сезона 2022 (рас.)
- ^ Артем Радьков покинул "Ислочь" (рас.)
- ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.)
- ^ Артем Радьков вошел в тренерский штаб махачкалинского "Динамо" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)