Царква Божага Яўленьня (Магілёў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. / 53.8957083° пн. ш. 30.3322167° у. д. / 53.8957083; 30.3322167Каардынаты: 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. / 53.8957083° пн. ш. 30.3322167° у. д. / 53.8957083; 30.3322167
Царква Божага Яўленьня на мапе Беларусі
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня

Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Шклоўскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока. Уваходзіла ў склад комплексу Богаяўленскага манастыра. У 1950-я гады савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мураваную царкву Магілёўскага Богаяўленскага манастыра збудавалі ў 1633—1636 гадох паводле прывілея, выдадзенага каралём і вялікім князём Уладзіславам Вазам. У 1700 годзе над царквой паставілі купал.

Будынак царквы разбураўся ў 1708 і 1748 гадох, у 1750—1760 гадох праводзіліся аднаўленчыя працы. Каля 1750 году былыя магілёўскія войты Карабанькі прыбудавалі да Богаяўленскай царквы прыдзел у імя Феадосія Пячэрскага і вялікі прытвор. У сутарэньнях прыдзела спачылі прадстаўнікі роду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1850 годзе праводзілася аднаўленьне будынка царквы.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1928 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, у яе будынку разьмяшчаліся цэнтральныя архівы Беларускай ССР. У Другую сусьветную вайну будынак царквы атрымаў пашкоджаньні, па чым савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Гэта 3-вежавая 3-апсыдная 10-стаўповая крыжова-купальная базыліка з 8-гранным барабанам і купалам над сяродкрыжжам. Галоўны фасад меў ярусную кампазыцыю, завяршаўся дзьвюма вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Верхні ярус аздабляўся роўнымі аркавымі нішамі з гіркамі.

Інтэр’ер меў багатую размалёўку і пазалочаны разны іканастас (XVІІ—XVІІІ стагодзьдзі) працы мясцовых майстроў з абразамі іканапісца Апанаса Пігарэвіча ды іншых у срэбраных абкладах (1755 год) працы магілёўскага чаканьніка Пятра Сьлізіка (Сьліжыка)[1].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Чарняўская Т., Ярашэвіч А. Магілёўскі Богаяўленскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 250.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць