Ірвінг Бэрлін
І́рвінґ Бэ́рлін (па-ангельску: Irving Berlin; 11 траўня 1888, Магілёў — 22 верасьня 1989, ЗША) — кампазытар і паэт-песеньнік, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя (разам з Джорджам Гершвіным, Джэромам Кернам, Рычардам Роджэрсам і Коўлам Портэрам).
Ірвінг Бэрлін | |
Ізраіль Бэйлін (Бейлін) | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 11 траўня 1888[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Магілёў[4][5] |
Дата сьмерці | 22 верасьня 1989[1][2][3][…] (101 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | кампазытар, паэт-песеньнік |
Месца працы | |
Псэўданімы | Irving Berlin |
Жанры | песьня |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Псэўданімы | Irving Berlin |
Лэйблы | Columbia Records[d] |
Бацька | Moses Beilin[d][7] |
Маці | Lena Jarchin[d][7] |
Дзеці | Mary Ellin Barrett[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія і дасягненьніРэдагаваць
Нарадзіўся ў 1888 годзе ў Магілёве[4][5] ў сям’і кантара. Імя, атрыманае пры нараджэньні — Ізраіль Бэйлін (Бейлін). У 1893 годзе сям’я Бэйліных эмігруе з Расейскай імпэрыі ў ЗША, у Нью-Ёрк. Вырас на Мангэтане, у раёне Іст-Сайд, дзе жыло шмат эмігрантаў з Расеі і Ўсходняй Эўропы.
Бэрлін не атрымаў музыкальнай адукацыі і пачаткова прыдумваў музыку, не валодаючы нотнай граматай і ня ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песьню запісаў у 19 гадоў. Першая мэлёдыя, якая прынесла яму сусьветную славу, «Аляксандар рэґтайм бэнд» (анг. Alexander Ragtime band), зьявілася ў 1911 годзе.
З 1914 году піша мюзыклы і музыку да драматычных спэктакляў (усяго 13), а з 1930 году — да фільмаў (7). Практычна кожны зь іх дарыў сьвету ад аднаго да чытырох «гітоў». Ірвінг Бэрлін — аўтар ня менш чым 700 песьняў.
Сярод найбольш вядомых твораў Бэрліна — «Божа, дабраславі Амэрыку» (анг. God Bless America). Пасьля выкананьня на прэзыдэнцкіх выбарах у 1940 годзе песьня стала лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША. Песьню «Puttin' on the Ritz» (1929) называюць «неафіцыйным гімнам Галівуду». Баляда «Белыя Каляды» (анг. White Christmas) зь фільму «Курортная гасьцініца» («Holiday Inn») (1942) трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў сьвеце (100 млн кружэлак) і стала адным з культавых сымбаляў калядных сьвятаў у Амэрыцы.
Бэрлін памёр у 1989 годзе, перажыўшы свой 100-гадовы юбілей.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Irving Berlin // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Israel Isidore Baline // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Societies A. C. o. L., Press O. U., Hamm C. Irving Berlin // Berlin, Irving (11 May 1888–22 September 1989), songwriter and music publisher of the Tin Pan Alley era (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1800097
- ^ а б Біяграфія на IMDB
- ^ а б Біяграфія sing365.com
- ^ https://fr.findagrave.com/memorial/88/irving-berlin
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ірвінг Бэрлін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гістарычны архіў, Эліс-Айэнд(анг.)
- Цэнтральны габрэйскі рэсурс(рас.)
- Russian Network USA(рас.)