Царква Сьвятога Мікалая (Вільня)

(Перанакіравана з «Царква Сьвятога Міколы (Вільня)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы
лет. Vilniaus Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė
Царква Сьвятога Мікалая па маскоўскай перабудове
Царква Сьвятога Мікалая па маскоўскай перабудове
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′47.59″ пн. ш. 25°17′19.18″ у. д. / 54.6798861° пн. ш. 25.2886611° у. д. / 54.6798861; 25.2886611Каардынаты: 54°40′47.59″ пн. ш. 25°17′19.18″ у. д. / 54.6798861° пн. ш. 25.2886611° у. д. / 54.6798861; 25.2886611
Канфэсія Праваслаўе
Эпархія Віленская і Літоўская япархія 
Тып будынка Прыходзкая царква
Архітэктурны стыль готыка з элемэнтамі барока і гістарызму
Дата заснаваньня 1347
Асноўныя даты:
1350будаваньне мураванай царквы
1514аднаўленьне
1740-ярэканструкцыя ў стылі барока
18641866маскоўская перабудова
1866пераасьвячэньне
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Стан Дзее
Сайт Афіцыйны сайт
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы на мапе Летувы
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы
Царква перанясеньня мошчаў сьвятога Мікалая Цудатворцы на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Мікала́я або Сьвято́га Міко́лы — помнік архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на Вялікай вуліцы[a] каля Ратушнага пляцу. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Дзее. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Мікольская царква — адна з найстарэйшых цэркваў Вільні, архітэктурная дамінанта Рускага Гораду. Традыцыйна лічыцца, што тут спачылі віленскія мучанікі (цяпер знаходзяцца ў царкве Сьвятога Духа).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Паводле паданьня, першую драўляную Мікольскую царкву ў Вільні заснавалі ў 1340 годзе[1] (або ў 1347 годзе[2]). А ўжо ў 1350 годзе Юліянія Цьвярская, другая жонка вялікага князя Альгерда, загадала збудаваць новую, мураваную царкву, пра што сьцьвярджае шыльда ў адной з царкоўных капліцаў.

Да 1514 году царква прыйшла ў заняпад, калі яе адбудавалі з ініцыятывы гетмана найвышэйшага Канстантына Астроскага ў гатычным стылі.

У 1747 і 1748 гадох гадоў царква моцна пацярпела ад пажару (напэўна, тады абваліліся скляпеньні асноўнага аб’ёму), па чым яе адбудавалі ў стылі віленскага барока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1845 годзе зруйнавалі дом, які часткова захіляў царкву з боку вуліцы[3].

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) з ініцыятывы Мураўёва-вешальніка ў 1864—1866 гадох будынак царквы перабудавалі ў стылістыцы расейска-бізантыйскай эклектыкі паводле праекту расейскіх архітэктараў Аляксандра Разанава і Мікалая Чагіна. Налева ад уваходу прыбудавалі капліцу ў гонар Сьвятога Міхаіла Арханёла, нябеснага заступніка Мураўёва. У лістападзе 1866 годзе царкву наноў асьвяцілі. Удзел Мураўёва-вешальніка ў перабудове царквы засьведчылі на мармуровай шыльдзе з заходняга боку царквы.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1949—1956 гадох праводзілася рэстаўрацыя царквы, з 1961 году дзее як прыходзкая.

Архітэктура

рэдагаваць

Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і віленскага барока, які ў выніку маскоўскай перабудовы атрымаў рысы расейска-бізантыйскай эклектыкі.

Ад пачатку гэта была невялікая пабудова пад 2-схільным дахам, трыкутным франтонам і асымэтрычнай адносна галоўнага фасаду вежай. Памеры і канфігурацыя пляну каталікона сьведчаць, што гэта была крыжова-купальная пабудова. Усярэдзіне разьмяшчаліся чатыры слупы, якія меркавана падтрымлівалі канструкцыю купала[4]. У алтарнай частцы захаваліся арыгінальныя сотавыя скляпеньні[5].

Па рэканструкцыі сярэдзіны XVIII ст. асноўны аб’ём перакрылі цыліндрычнымі скляпеньнямі, перабудавалі вежу-званіцу, фасадам надалі рысы барокавай архітэктуры.

Па перабудове 1864—1866 гадоў складаецца з 1-нэфавага асноўнага аб’ёму, 3-апсыднай алтарнай часткі і шмат’яруснай вежы і капліцы з боку галоўнага фасаду. Пафарбаваныя ў белы колер і розныя адценьні ружовага ды чырвонага вонкавыя сьцены багата дэкаруюцца фрызамі і барэльефамі. Сьцены праразаюцца паўкруглымі або сьпічастымі вонкамі. Вылучаюцца таксама дэкараваныя падобным чынам бленды (некаторыя з намаляванымі выявамі сьвятых). Галоўны ўваход адзначаецца сьціплым парталам паўкруглых дзьвярэй, калідор знаходзіцца пад вежай, а апсыда завяршаецца купалам. Купал атачае шэраг сыгнатурак у форме купалоў-цыбулінаў.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Афіцыйны адрас — Didžioji g. 12
  1. ^ Drėma V. Dingęs Vilnius. — Vilnius, 1991. P. 178.
  2. ^ К. М. Беларусы і царква сьв. Міколы ў Вільні / Іван Балтручак // Царква і народ : часопіс. — Вільня: Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны, 5 жніўня 1932. — № 1. — С. 15, 16.
  3. ^ Wałejko K. Praktyczny przewodnik po Wilnie / red. ks. M. Borysiak, A. Franko, I. Jutkiewicz, K. Jutkiewicz. — Suwałki, 2003. S. 95.
  4. ^ Габрусь Т. Саборы помняць усё. — Менск, 2007. С. 53.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 416.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць