Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Віцебск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′33.5″ пн. ш. 30°13′05.9″ у. д. / 55.192639° пн. ш. 30.218306° у. д. / 55.192639; 30.218306Каардынаты: 55°11′33.5″ пн. ш. 30°13′05.9″ у. д. / 55.192639° пн. ш. 30.218306° у. д. / 55.192639; 30.218306
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Задунаўі, на Задунаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1839 год) помнік да непазнавальнасьці перабудавалі ў маскоўскім стылі. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Абмеры царквы, 1818 г.

Першая драўляная царква Яна Хрысьціцеля знаходзілася на беразе ручая Дуная і ўпершыню ўпамінаецца ў інвэнтары 1618 году.

  Цэркаў за Дунаем, заложане Сьвятога Івана Красьціцеля  

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Праект маскоўскай перабудовы, 1878 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. драўляны будынак царквы згарэў у пажары. У 1808—1818 гадох вялося будаваньне мураванай царквы. У вайну 1812 году будынак зруйнавалі. У 1813—1819 годзе на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазьней — мураваную званіцу.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Пазьней царкву да непазнавальнасьці перабудоўвалі. Мела прыпісныя цэрквы: мураваную Мікольскую Завіцьбенскую, драўляны Пакроўскую ў Пушкарцове і Міхайлаўскую ў Скуловічах.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.

У Другую сусьветную вайну царква пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Раён скрыжаваньня цяперашніх праспэкта і 4-й вуліцы Фрунзэ

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць