Новадзявя́ткавічы[a][1], Новыя Дзявяткавічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Грыўды. Цэнтар сельсавету Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 622 чалавекі. Знаходзяцца за 29 км на паўднёвы захад ад места і за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слоніму.

Новадзявяткавічы
лац. Novadziaviatkavіčy
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Слонімскі
Сельсавет: Новадзявяткавіцкі
Вышыня: 162 м н. у. м.
Насельніцтва: 622 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1562
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 25°11′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 25.18333° у. д. / 52.88333; 25.18333Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 25°11′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 25.18333° у. д. / 52.88333; 25.18333
Новадзявяткавічы на мапе Беларусі ±
Новадзявяткавічы
Новадзявяткавічы
Новадзявяткавічы
Новадзявяткавічы
Новадзявяткавічы
Новадзявяткавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзявяткавічы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў пераходным стылі ад барока да клясыцызму касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Сьлізьняў, помнік архітэктуры XIX ст., узарваны савецкімі партызанамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзявяткавічы датуецца 11 траўня 1598 году, калі яны ўваходзілі ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні роду Мялешкаў.

У 1677 годзе Тэадор Мялешка прадаў сваю частку маёнтку Аляксандру Казімеру Сьлізьню. У 1779 годзе Тадэвуш Сьлізень збудаваў драўляны касьцёл у Старых Дзявяткавічах, а потым, у 1786 годзе, мураваны (Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла) у Новых. Апошні будаваўся ў стылі барока як пахавальня роду[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзявяткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[4] Гарадзенскай губэрні. У гэты час Старыя Дзявяткавічы перайшлі ў валоданьне роду Калупайлаў. У сярэдзіне XIX ст. Альфрэд Сьлізень збудаваў у Новых Дзявяткавічах мураваны палац у ангельскім стылі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзявяткавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзявяткавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзявяткавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час будынак колішняга касьцёла вярнулі каталікам.

У 1939 годзе Дзявяткавічы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету Слонімскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе савецкія партызаны ўзарвалі палац Сьлізьняў. На 2000 году ў вёсцы было 227 двароў. У 2000-я гады Новадзявяткавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 2000 год — 624 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 622 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Новадзявяткавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Палац Сьлізьняў (XIX ст.)
  1. ^ У афіцыйным даведніку, выдадзеным у 2004 годзе, выкарыстоўваецца назва Новадзевя́ткавічы, аднак цяпер, згодна з нармалізацыяй 2005 году Беларускага клясычнага правапісу, гэтая назва зьяўляецца памылковай (згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» — састарэлай).
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 328.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 376.
  3. ^ Прокофьева С., Прокофьев И. Девятковичи новые и старые // Газета Слонімская. № 279, 10 кастрычніка 2002 г.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 290.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 358.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць