Юрась Пацюпа
беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык
(Перанакіравана з «Юры Пацюпа»)
Юрась (Юры Віктаравіч) Пацюпа (нар. 13 сакавіка 1965, Полацак) — беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
Юрась Пацюпа лац. Juraś Paciupa | |
Дата нараджэньня | 13 сакавіка 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, паэт, празаік, крытык, пісьменьнік, літаратурны крытык, рэдактар |
Навуковая сфэра | беларускае мовазнаўства |
Месца працы | |
Сябра ў | Таварыства вольных літаратараў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў філялягічны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1992). У 1990—1992 працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту. З 1992 — у Гарадзенскім унівэрсытэце: загаднік лябараторыі, асьпірант катэдры беларускай культуры, а з 1996 — выкладнік гэтай катэдры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксея Пяткевіча.
У 2007—2012 працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 2013 — у Цэнтры дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Жыве ў Менску.
Творы
рэдагаваць- «Ноч» (1991).
- «Сабака» (2008).
- «Анонс. Квадрат тэкстаў» (2013).
Працы
рэдагаваць- Каб не было суб’ектывізму // Літаратура і мастацтва, 1988, 15 крас.
- Да традыцыі: эсэ // Літаратура і мастацтва, 1993, 21 мая.
- С/Т (серп і молат) або Парафеномен соцрэалізму // Калосьсе, 1993, № 1. С. 8-15.
- Моўная утопія Вацлава Ластоўскага як славянская трансфармацыя футурызму // Крыніца, 1994, № 8 (2). С. 14-23.
- Гратэскі і арабескі: Дзьве плыні ў беларускай літаратуры, пазначаныя М. Багдановічам // Сьвіцязь, 1994, №3. С. 73-90.
- Зацемкі на палёх філасофскага слоўніка // Культура, 1994, 30 ліст. (Зно, № 19)
- З новых зацемак // Культура, 1995, 5 ліп.
- Гордзіеў вузел, або Як разьвязаць пастанову? // Культура, 1996, 6—12 жн.
- Беларуская мова ў часе // Гармонія беларускага слова: падручныя нарысы для журналістаў. — Гродна, 1999. С. 5-27.
- Кароткі расейска-беларускі слоўнік фразэалягізмаў і фразаў // Гармонія беларускага слова: падручныя нарысы для журналістаў. — Гродна, 1999. С. 57-74.
- Выточны элемэнт культуры: лінгвістычныя ідэі Максіма Багдановіча // «Фрагмэнты» №1-2, 1999. С. 246—273.
- Прырода красы і краса прыроды // Крыніца, 1999, № 6 (53). С. 25-42.
- Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны // Arche Скарына, 2001, № 6. С. 72-86.
- Слоўнік беларускай мовы // «Свой лад», 2003
- Адказ на анкету: «Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць „тарашкевіцы“?» // Arche, 2003, № 2.
- Навука, навучаньне навучальны // Свой лад, 2003, № 4.
- Дык хто першы разьвязаў пастанову? // Свой лад, 2003, № 5.
- Яйка зьнесенае ў габінэце? // Свой лад, 2003, № 6. С. 10-11.
- З трасянкі на мову: Тыповыя лексычныя абмылы, хібы, недакладнасьці // Свой лад, 2003, № 8.
- Занядбаная старонка правапісу: Прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // Arche, 2003, № 6. С. 162—175.
- Постмадэрнізм, калыска мая // Arche, 2004, № 3. С. 249—274.
- Страла Зэнона: рытмалягічны трактат // Arche, № 5 (34) — 2004. С. 262—319.
- Крывіцкі лексыкон: слоўнік-дэтэктыў(недаступная спасылка) // Arche, № 3 (54) — 2007
- Правапісны сымптом моўнай хваробы // Arche, № 11 (62) — 2007
- Як перадаваць антычныя лягаэды? // Arche, 2005, № 5. С. 289—294.
- Стагоддзе паэзіі Івана Франка ў Беларусі // Роднае слова, 2006. № 8. С. 51-52.
- Найлепшы верш Цішкі Гартнага? // Arche, 2006, № 9. С 143—158.
- З рознаколерных лапікаў: Цэнтон і роднасныя яму з’явы ў беларускай паэзіі // Роднае слова, 2007, № 1. С. 17-18. (У суаўтарстве з В. Жыбулем.)
- Таемная сіла зярняці: Эстэтычны змест першай публікацыі Максіма Багдановіча // Роднае слова, 2007, № 7. С. 10-12.
- Пралегамэны да фармальнага пазнаньня лірыкі // Arche, 2007, № 12. С. 179—227.
- Сістэма часцінаў мовы: Да іманентнай беларускай граматыкі // Arche, 2011, № 11. С. 227—259.(У суаўтарстве з П. Букам.)
- Невядомы санет Максіма Багдановіча // Маладосць. 2012. № 3. С. 75-83.
- Два пераклады: Матар’ялы да расейска-беларускага слоўніка // Тэксты, 2013, № 4. С. 160—172.
Літаратура
рэдагаваць- Зенюкевіч Т. І. Літаратурная Лідчына // Лідскі летапісец №16.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пацюпа Юрый Віктаравіч(недаступная спасылка) // Саюз беларускіх пісьменьнікаў
- Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях у Юрася Пацюпы // Радыё Рацыя, 2009-03-29
- Культура беларускай мовы // Беларускі калегіюм, лекцыі
- Рахунак Ю. Пацюпы ў LJ