Берасьцейская ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Берасьцейская ратуша
| |
Берасьцейская ратуша. Гмах паўзруйнаванага цаглянага будынку ратушы узвышаецца над шпіхлерам сольным, направа — вежа езуіцкае званіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Берасьцейская ратуша — помнік архітэктуры XVI ст. у Берасьці, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася ў Старым Месьце[a], на Рынку. Існавала да першай паловы XIX ст., калі яе зруйнавалі расейскія ўлады.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьБерасьце атрымаў Магдэбурскае права 15 жніўня 1390 року па захопе места Ягайлам у час міжусобнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 рокаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ў 1833—1842 роках Рынак застаўся незабудаваным, а ратушу разабралі[1].
Архітэктура
рэдагавацьДакладных зьвестак пра архітэктуру ратушы не захавалася, але на мескіх пячатках XVI—XVII стагодзьдзяў адлюстроўваецца вежа пры сутоцы дзьвюх рэк. Паводле меркаваньня польскага дасьледніка Томаша Жук-Рыбіцкага, яна была шасьцікутнай зь невялікім круглым акенцам уверсе, дзе, магчыма, знаходзіўся гадзіньнік. Гэта можа быць сьведчаньнем таго, што на пячатках разьмяшчалася выява ратушнай вежы.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гладышчук А., Басаў С. Чаму Брэст без ратушы? // Вечерний Брест. 21 траўня 2008. С. 5.
Літаратура
рэдагаваць- Гладышчук А., Басаў С. Чаму Брэст без ратушы? // Вечерний Брест. 21 траўня 2008. С. 5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Как брестчане становились свободными людьми, МойBy, 5 жніўня 2018 г.