Кодань, Кодзень (польск. Kodeń) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1776 чалавек. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Тэрэспаль — Зосін.

Кодань
лац. Kodań
польск. Kodeń
Замкавая царква
Замкавая царква
Герб Коданю


Магдэбурскае права: 1511
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Насельніцтва: 1776 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-509
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.9; 23.6Каардынаты: 51°54′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.9; 23.6
Кодань на мапе Польшчы
Кодань
Кодань
Кодань
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кодань — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь вёскай праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася гатычная Духаўская царква, брама Міхайлаўскай царквы, касьцёл Сьвятой Ганны і палац Браніцкіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак Сапегаў, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Маці Божая Коданская

Упершыню Кодань як уладаньне Сапегаў упамінаецца ў канцы XV — пачатку XVI ст.[1] У 1511 годзе ён атрымаў Магдэбурскае права, а ў 1513 годзе — уласны герб «у чырвоным полі анёл у белай вопратцы з узьдзетым мечам»[2]. У 1513—1520 гадох Павал Сапега збудаваў сярод замку гатычную Духаўскую царкву. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Кодань увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Каля 1580 году ў мястэчку заснавалі саляварню.

У 1626—1639 гадох з фундацыі М. Сапегі ў Кодані збудавалі мураваны касьцёл Сьвятой Ганны. У пачатку XVII ст. у месьце збудавалі драўляную царкву (захавалася брама)[1]. У 1717—1773 гадох у Кодані дзеяла місія езуітаў. 15 жніўня 1723 году прайшла каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай Коданскай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кодань апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 306 будынкаў, на 1861 год — 260, у тым ліку 9 мураваных. У 1869 годзе расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кодань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кодань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Кодань занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Кодань занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2307 чал.; 1861 год — 2380 чал., у тым ліку 722 юдэі[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1776 чал.

Транспарт

рэдагаваць

Праз Кодань праходзіць ваяводзкая аўтамабільная дарога 816.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Брама царквы Сьвятога Міхала Арханёла
  • Замак Сапегаў (руіны, XVI ст.)
  • Капліца могілкавая (1683—1685)
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1629—1635)
  • Могілкі юдэйскія
  • Палац Браніцкіх (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Духа (XVI ст., цяпер касьцёл Сьвятога Духа)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла
  1. ^ а б Пазднякоў В. Кодань // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 126.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 174.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 238.

Літаратура

рэдагаваць