Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гарадзішча)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Мястэчка Гарадзішча
Каардынаты 53°19′38.72″ пн. ш. 26°00′25.21″ у. д. / 53.3274222° пн. ш. 26.0070028° у. д. / 53.3274222; 26.0070028Каардынаты: 53°19′38.72″ пн. ш. 26°00′25.21″ у. д. / 53.3274222° пн. ш. 26.0070028° у. д. / 53.3274222; 26.0070028
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Гарадзішчы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на ўзгорку над гістарычным Рынкам пад адрасам вуліца Адама Міцкевіча. Дзее. Твор архітэктуры барока.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Гарадзішчы заснавалі ў 1494 годзе з фундацыі Некраша Валадковіча. Паводле іншых зьвестак, першы касьцёл заснавалі Хадкевічы на ўсход ад старажытнага замка. Таксама ў цэнтры мястэчка на пагорку паставілі Траецкую царкву, а ў 1640 (1662?) годзе з фундацыі ваяводы Яна Камінскага збудавалі мураваную царкву.

У XVІІ ст. абедзьве цэрквы прыйшлі ў заняпад. Зямянін Траян-Пятроўскі побач з рэшткамі Траецкай царквы збудаваў кальвінскі збор. Наступны ўладальнік мястэчка старадубскі маршалак Гаўрыла Керло ператварыў яго ў касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1874—1876 гадох расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1930 годзе касьцёл перабудавалі.

За савецкім часам перад касьцёлам збудавалі гмах райвыканкаму, што захіліў краявід помніка архітэктуры.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Гэта 1-нэфавая базыліка з прастакутным прытворам пад 2-схільным дахам, з скарочанымі крыламі трансэпта і паўкруглай апсыдай, 2-схільны дах над якой пераходзіць уступам у канічнае пакрыцьцё. Вэртыкальнасьць архітэктурнай кампазыцыі падкрэсьліваецца магутнымі лапаткамі-пілёнамі і высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з вонкавымі і ўнутранымі адхіламі. Іх ліштвы заглыбляюцца ў тоўшчу магутных сьценаў (шырыня 0,8 м) і афармляюцца паўкалёнамі. Роўнічныя фасады акаймоўваюцца шырокім тонкапрафіляваным карнізам, а нізкі цокаль апрацоўваецца закругленымі архітэктурнымі абломамі буйных падзелаў. Дынаміку архітэктурнай кампазыцыі ўзмацняе асымэтрычна прыбудаваная да паўночнага боку апсыды 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацьверыку) шатровая вежа-званіца. Паміж апсыдай і званіцай месьціцца закрысьція. Галоўны ўваход праз аркавы праём, аздоблены лапаткамі і завершаны 2-гранным шчыпцом зь люкарнай у цэнтры.

У інтэр’еры нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках, апсыда — конхай. Каля заходняй сьцяны на 2 слупах месьцяцца хоры[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 87.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць