Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Дэмбрава)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Дэмбрава
Каардынаты 53°38′05.70″ пн. ш. 24°28′28.50″ у. д. / 53.634917° пн. ш. 24.4745833° у. д. / 53.634917; 24.4745833Каардынаты: 53°38′05.70″ пн. ш. 24°28′28.50″ у. д. / 53.634917° пн. ш. 24.4745833° у. д. / 53.634917; 24.4745833
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Дэмбраве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл ў Дэмбраве збудавалі ў 1674 годзе. У канцы XVIII ст. на яго месцы збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дэмбрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барокау. Гэта прастакутны ў пляне пад 2-схільным дахам аб’ём, да якога далучаецца прастакутная апсыда з бакавымі нізкімі закрысьціямі. Над трыкутным франтонам фасада ўзвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая драўляная званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасьценках. Уваход вылучаецца парталам з глыбокай прастакутнай нішай і 2-схільным пакрыцьцём.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 60 год Кастрычніка, 29
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 138.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць