Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Бяроза)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Петрапаўлаўская царква па першай маскоўскай перабудове
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бяроза |
Каардынаты | 52°32′10.3″ пн. ш. 24°58′40.97″ у. д. / 52.536194° пн. ш. 24.9780472° у. д.Каардынаты: 52°32′10.3″ пн. ш. 24°58′40.97″ у. д. / 52.536194° пн. ш. 24.9780472° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1772 |
± Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бярозе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад расейскай перабудовы пад мураўёўку і сучаснай кардынальнай перабудовы з насаджэньнем вялізных купалоў-цыбулінаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную царкву ў Бярозе збудавалі ў 1772 годзе намаганьнямі сьвятара Данілы Сушынскага[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бяроза апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1867 годзе царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы і набыла выгляд мураўёўкі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 2003 годзе царкву цалкам перабудавалі да непазнавальнасьці, у выніку чаго над будынкам паставілі вялізныя купалы-цыбуліны.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Па першай перабудове атрымаў 4-часткавую падоўжна выцягнутую прасторавую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, прастакутная апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі. У сылюэце дамінавала ўзьведзеная над прытворам 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца і купал-цыбуліна на драўляным 8-гранным барабане, узьведзены над пакатым 4-схільным дахам кубападобнай малітоўнай залі. Сьцены падзяляліся лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. У дэкоры выкарыстоўваліся прафіляваныя закамары (на бакавых фасадах), руставаныя ліштвы, востракутныя франтоны і аркатурныя фрызы.
У інтэр’еры існаваў драўляны разны іканастас, скампанаваны з карынтскіх калёнак, прафіляваных карнізаў і падзелаў, ажурная разьба царскіх варот акаймоўвала абразы. Мастацкую каштоўнасьць мелі абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў на дошках «Покрыў Маці Божай» (перададзены ў Музэй старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ), «Маці Божая зь дзіцем Хрыстом і Янам» , «Прачыстая Багародзіцы»[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1915 г.
-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1928 г.
-
да 1939 г.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
2010 г.
-
2012 г.
-
2012 г.
-
2014 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Описания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1. — Воронеж, 1899. С. 92.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.