Лыскаў
Лы́скаў[3] (афіцыйная назва — Лы́скава[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Хораўцы. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 357 чалавек[1]. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач).
Лыскаў лац. Łyskaŭ | |
Траецкі касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Вышыня: | 177 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 357 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225158[2] |
СААТА: | 1256825049 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′15″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 24.61472° у. д.Каардынаты: 52°51′15″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85417° пн. ш. 24.61472° у. д. |
Лыскаў на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лыскаў | |
![]() |
Лыскаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст. Каля касьцёла знаходзіцца магіла Францішка Карпінскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Гісторыя Рэдагаваць
Вялікае Княства Літоўскае Рэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Лыскаў зьмяшчаецца ў «Літоўскай мэтрыцы» і датуецца 1504 годам. У XVI ст. ён быў вялікакняскім сталовым уладаньнем і ўваходзіў у Ваўкавыскі павет Наваградзкага ваяводзтва.
У 1527 годзе ваявода віцебскі Мацей Клочка фундаваў у Лыскаве касьцёл. Па ягонай сьмерці ў 1543 годзе жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве і вялікай княгіні Боне[5]. У 2-й палове XVI ст. тут існаваў гаспадарскі (вялікакняскі) замак. З 1690 году паселішча знаходзілася ў валоданьні Быхаўцаў, у гэты час тут было 33 двары. У 1751 годзе маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве кляштар місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы (збудаваны ў 1763—1785 гадох). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка[6].
За часамі паўстаньня Касьцюшкі ў Лыскаве стаяў інсургенцкі аддзел колькасьцю 80 чалавек з 5-га рэгімэнту Паўла Грабоўскага[7].
Пад уладай Расейскай імпэрыі Рэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лыскаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Лыскава актыўна дзейнічалі паўстанцы. Вядома, што яны застрэлілі на Рынку настаўніка народнай вучэльні Фрыдрыха Вішгальца за тое, што выкладаў па-расейску і ня зьняў партрэты расейскіх імпэратарскіх асобаў[8]. А тутэйшых ксяндзоў Мэльхіёра Манюшку і Шарскага выклікалі ў паліцыю паводле падазрэньня ў супрацы з паўстанцамі[7]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лыскаве было 110 двароў, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, штогод праводзілася 3 кірмашы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лыскаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час Рэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лыскаў стаў часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лыскаў (польск. Łysków) апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[10].
У 1939 годзе Лыскаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Ружанскага, а з 25 сьнежня 1962 году — Пружанскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 290 двароў. За часамі Другой сусьветнай вайны ў сакавіку 1944 году нацысты спалілі 90 двароў вёскі і замардавалі 535 жыхароў.
На 1972 год у Лыскаве быў 201 двор[11], на 1999 год — 200, на 2003 год — 200, на 2005 год — 191. Па скасаваньні Лыскаўскага сельсавету 7 верасьня 2006 году вёску далучылі да Зеляневіцкага сельсавету[12]. У 2000-я гады Лыскаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
-
Старая царква Покрыва Багародзіцы, XIX ст.
-
Касьцёл місіянэраў, 1925 г.
-
Інтэр'ер касьцёла місіянэраў, 1920-я гг.
-
Кляштар місіянэраў, 1920-я гг.
-
Чырвоны касьцёл, 1935 г.
-
Новая царква Раства Багародзіцы, 1941 г.
-
Рынак, да 1915 г.
-
Рынак, да 1939 г.
Насельніцтва Рэдагаваць
Дэмаграфія Рэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 895 чал., зь іх 682 юдэі[13]; 1897 год — 868 чал.
- XX стагодзьдзе: 1902 год — 1150 чал.[14]; 1921 год — 899 чал.[15]; 1940 год — 1250 чал.; 1959 год — 596 чал.; 1970 год — 622 чал.; 1972 год — 611 чал.; 1999 год — 459 чал.[16]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 400 чал.; 2005 год — 401 чал.; 2009 год — 357 чал.[1]
Інфраструктура Рэдагаваць
У Лыскаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, 3 крамы, пункт бытавога абслугоўваньня.
Забудова Рэдагаваць
Вуліцы і пляцы Рэдагаваць
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Зялёная вуліца | Касьцельная вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Лыскава да нашага часу захаваліся вуліцы Базылянская, Зарэчная, Навадворская[17], Пружанская і Ружанская.
Эканоміка Рэдагаваць
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт, лясьніцтва.
Транспарт Рэдагаваць
Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н521 Ружаны — Лыскава[18].
Турыстычная інфармацыя Рэдагаваць
Славутасьці Рэдагаваць
- Валы замкавыя
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (XVIII ст.)
- Капліца могілкавая
- Магіла Францішка Карпінскага
- Царква Нараджэньня Божай Маці (1933)
- Брацкая магіла (1941—1944)
Страчаная спадчына Рэдагаваць
- Замак (XVI ст.)
- Царква Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы і манастыр базылянаў (XVIII ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца («Чырвоны»; пач. XX ст.)
Галерэя Рэдагаваць
- Краявіды мястэчка
-
Касьцёл. Галоўны алтар
-
Касьцёл. Росьпіс
-
Кляштар усярэдзіне
-
Магіла Ф. Карпінскага
Асобы Рэдагаваць
Ураджэнцы Рэдагаваць
- Еўна Азэф (1869—1918) — расейскі сацыялістычны рэвалюцыянэр-правакатар
- Аляксандар Мікалай Гараін (1651—1735) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
Жыхары Рэдагаваць
- Францішак Карпінскі (1741—1825) — польскі паэт эпохі асьветніцтва
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б в Tim Bespyatov, 2008—2016
- ^ Алфавитный список улиц по Лысково(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 107.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
- ^ З мінулага Міжэрычаў Блог жителя Волковыска Праверана 30 сьнежня 2011 г.
- ^ Шаблюк В. Лыскава // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 407.
- ^ а б Karpyza W. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005.
- ^ Диакон Щеглов Г. (30 лістапада 2012) Жертвы польского восстания 1863—1864 годов(рас.) Статьи. ИА Rex. Праверана 24 студзеня 2013 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Лысково, вёска. Radzima.net. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
- ^ Шаблюк В. Лыскава // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 408.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области»(рас.). Банк законов. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
- ^ Sulistrowski F. Łysków // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. — S. 862—863.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. — S. 287.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom V - Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 385.
- ^ Сенкевіч Я. Было мястэчка Лыскава…(недаступная спасылка) // Народная Воля. № 5 (3950), 30 студзеня 2015 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 11 марта 2020 г. №138 «О местных автомобильных дорогах общего пользования Брестской области»(рас.)
Літаратура Рэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 862—863.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 287.