Зьдзецел

горад у Беларусі

Зьдзе́цел (афіцыйная назва — Дзя́тлава[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Зьдзецелцы. Адміністрацыйны цэнтар Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 165 км на паўднёвы ўсход ад Горадні, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія БаранавічыЛіда). Аўтамабільныя на Слонім, Ліду і Наваградак.

Зьдзецел
лац. Ździecieł
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Зьдзецелу Сьцяг Зьдзецелу
Першыя згадкі: 1498
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Вышыня: 163 м н. у. м.
Насельніцтва: 7624 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231460
СААТА: 4223501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′0″ пн. ш. 25°24′0″ у. д. / 53.45° пн. ш. 25.4° у. д. / 53.45; 25.4Каардынаты: 53°27′0″ пн. ш. 25°24′0″ у. д. / 53.45° пн. ш. 25.4° у. д. / 53.45; 25.4
Зьдзецел на мапе Беларусі ±
Зьдзецел
Зьдзецел
Зьдзецел
Зьдзецел
Зьдзецел
Зьдзецел
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зьдзецел — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, Спаская царква і палац Радзівілаў (часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі), помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Паходжаньне тапоніму Зьдзецел упершыню спрабаваў патлумачыць географ Вадзім Жучкевіч. Ён прыйшоў да высновы, што паселішча атрымала назву ад ракі Зьдзецелкі (Дзятлаўкі), на якой яно знаходзіцца, а рака — ад віду птушак[3]. Паводле вэрсіі У. Данільчыка, айконім Здзечало мог утварыцца ад таго ж корня, што і слова сядло ці сяло, бо ва ўсходніх славянаў гуказлучэньне «дл» перайшло ў адзін гук «л» (мыдла — мыла). Апроч гэтага, назву Дзянцёл паселішча магло атрымаць праз прозьвішча або мянушку чалавека, які ў сваю чаргу мог набыць мянушку або прозьвішча ад свайго прафэсійнага занятку — дзяўбленьня калодаў для пчолаў, начовак, карытаў, чаўноў (дзёўб, як дзяцел), або яго нашчадкаў. Украінскі мовазнавец Анатоль Непакупны дасьледаваў лінгвістычную аснову назвы Зецела — імя ракі і места. Ён палічыў, што яно ўтварылася ад назвы летапіснага возера Зята, якое знаходзілася ля вытокаў, альбо ў рэчышчы ракі, бо толькі ў гэтым выпадку ўжываецца суфікс «ело». Рэшткі старажытнага возера захаваліся да нашага часу[4].

Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах: Здзенцел, Здзечаль, Здзенцель, Здэтэль, Зэтэль, Зэтэля, Зецял, Дзенцёл, Дзенцёлкі, Дзенцел, Зецел, Здзечало. На такое разыходжаньне, магчыма, паўплывалі мясцовыя жыды. На мове ідыш няма спалучэньня «дз», што магло прывесьці да яго замены на «з» і замест «Зьдзецел» атрымалася «Зецел», пагатоў на ідыш «тэль» — гэта места[4]. Варыянты назвы места на розных мовах: Зьдзецел[4][5] або Зьдзя́цел[6] (старабел. Здетел) — гістарычная беларуская назва, бытуе ў дакумэнтах часоў Вялікага Княства Літоўскага; Zdzięcioł — польская назва; Zietil — жыдоўская назва на мове ідыш; Zietela — летувіская назва; Дятловорасейская назва; Дзятлаванаркамаўская назва, калькаваньне з расейскай.

Традыцыйная гістарычная назва места — Зьдзецел[7]. У 1866 годзе ўлады Расейскай імпэрыі з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага склалі сьпіс населеных пунктаў, назвы якіх «перакруцілі ў час польскага панаваньня ў краі» (рас. подверглись извращению во время польского господства в здешнем крае) і якім неабходна надаць «тутэйшыя расейскія назвы» (рас. местные русские названия). Адным з пунктаў гэтага сьпісу было перайменаваньне Зьдзецелу ў «Дзятлава»[8]. Такім парадкам, цяперашняя афіцыйная назва Дзятлава пачала ўжывацца адносна нядаўна[3]. У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Зьдзецел у якасьці афіцыйнай[9].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Зьдзецел упамінаецца ў 1440—1450-х гадох. У гэты час паселішча ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва. Каля 1492 году вялікі князь Казімер фундаваў тут будаваньне касьцёла. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар перадаў воласьць Зьдзецел гетману вялікаму Канстантыну Астроскаму ў вечнае карыстаньне з правам заснаваньня мястэчка[10]. Апошні ў пачатку XVI ст. збудаваў у мястэчку драўляны замак, які некаторы час меў важнае абарончае значэньне (у дакумэнтах упамінаецца як двор Здетело).

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Зьдзецел увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. На 1580 год тут было 118 двароў і 5 вуліцаў[10]. У пачатку XVIІ ст. Зьдзецел перайшоў у валоданьне Сапегаў. У 1624—1646 гадох Леў Сапега збудаваў у мястэчку касьцёл, пры якім дзеяў шпіталь. З 1655 году Зьдзецелам валодалі князі Палубінскія, з 1685 году — Радзівілы. На 1689 год тут было 126 двароў і 9 вуліцаў[10].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у студзені 1708 году ў ваколіцах Зьдзецелу некаторы час знаходзілася асноўная групоўка расейскіх войскаў. У самім мястэчку на працягу тыдню кватараваў маскоўскі гаспадар Пётар I. Пазьней Зьдзецел занялі швэды, якія спалілі яго разам з замкам. У 1743 годзе мястэчка пацярпела ад пажару. У 1751 годзе Радзівілы збудавалі ў Зьдзецеле палац. На 1784 год тут было 176 двароў, 5 вуліцаў і 3 завулкі; працавалі 3 млыны, школа і шпіталь[10]. У канцы XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Солтанаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Апошні ўладальнік мястэчка Станіслаў Солтан браў удзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў, за што расейскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі.

На 1878 год у Зьдзецеле было 118 двароў; дзеялі мураваны касьцёл, драўляная царква і 2 сынагогі; працавалі расейская народная вучэльня, паштовая станцыя, валасная ўправа, магазын, крамы, 6 заезных двароў, корчмы; у аўторкі праводзіліся кірмашы. На 1914 год — працавалі ватная фабрыка, 5 мёдаварняў, лесапільня, цагельня і 2 гарбарныя заводы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 году Зьдзецел занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зьдзецел абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[11]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Зьдзецел апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Зьдзецел увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 4 траўня 1945 году да 8 студзеня 1954 году цэнтар раёну знаходзіўся ў мястэчку Наваельні. 25 сьнежня 1962 году Зьдзецельскі раён расфармавалі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Лідзкага, Наваградзкага і Слонімскага раёнаў. 6 студзеня 1965 году раён аднавілі ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

21 чэрвеня 1990 году Зьдзецел атрымаў статус места. 1 сьнежня 2004 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVII стагодзьдзе: 1689 год — 1 тыс. чал.[10]
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 564 муж., зь іх шляхты 8, духоўнага стану 7, мяшчанаў-юдэяў 444, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 102, жабракоў 3[12]; 1893 год — 3233 чал.[13]; 1897 год — 3155 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 4,5 тыс. чал.; 1973 год — 5,3 тыс. чал.; 1991 год — 8,1 тыс. чал.; 1993 год — 8,7 тыс. чал.; 1997 год — 8,6 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,3 тыс. чал.; 2006 год — 8,2 тыс. чал.; 2009 год — 7,8 тыс. чал.; 2009 год — 7853 чал.[15] (перапіс); 2015 год — 7764 чал.[16]; 2016 год — 7706 чал.[17]; 2017 год — 7631 чал.[18]; 2018 год — 7624 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць
 
Галоўны уваход у сярэднюю школу № 3

У Зьдзецеле працуюць 2 сярэднія школы — «№ 1» і «№ 3», а таксама гімназія № 1, створанная на базе былой сярэдняй школы № 2.

На тэрыторыі места дзее адзіная ўстанова дашкольнай адукацыі — «Ясьлі-сад № 1».

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня «Дзятлаўская раённая цэнтральная бальніца».

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Выдаецца раённая газэта «Перамога».

Забудова

рэдагаваць
 
Дом 11а на вуліцы Наваградзкай у зімовы час

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Памарайская вуліца
Памарайскі завулак
17 верасьня плошча Рынак пляц 11 лістапада пляц
Кастрычніцкая вуліца Савіцкая вуліца
Леніна вуліца Замкавая вуліца Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Гальшанская вуліца
Беліцкая вуліца[19]
Гарадзенская вуліца
Фрунзэ вуліца Дварэцкая вуліца
Чырвонаармейская вуліца Слонімская вуліца[20]

З урбананімічнай спадчыны Зьдзецелу да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Наваградзкая.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Зьдзецелу
  • АСП «Дзятлаўскі вінна-гарэлкавы завод»
  • ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод»
  • ДП «Дзятлаўская сельгастэхніка»
  • ПУП «Дзятлаўскі каапнарыхтпрам» Дзятлаўскага раённага спажывецкага таварыства

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Зьдзецельскі гістарычна-краязнаўчы музэй[21]. Спыніцца можна ў гатэлях «Ліпічанка», «Дзядзя Ваня».

Славутасьці

рэдагаваць
Камяніцы на Рынку

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква могілкавая (ХІХ ст.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 159.
  3. ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 115.
  4. ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
  5. ^ а б Шаблюк В. Дзятлава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 256.
  6. ^ Насевіч В. Слонімскі павет // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 340—341.
  7. ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?, Радыё Свабода, 22 жніўня 2019 г.
  8. ^ Соркіна І. Палітыка царызму адносна гарадоў Беларусі ў кантэксце гістарычнай памяці і ідэнтычнасці гараджанаў // Трэці міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 3. 2014. С. 377.
  9. ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы, Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
  10. ^ а б в г д Ярашэвіч А. Дзятлава // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 590.
  11. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  12. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  13. ^ Witanowski M. Zdzięcioł // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 556.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 164.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  17. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Красюк Ф. Мястэчкі. Частка 3 // «Перамога» №53, ліпень 2011.
  20. ^ Красюк Ф. Мястэчкі. Частка 3 // «Перамога» №47, чэрвень 2011.
  21. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць