Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам

Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5][a] або расеіза́цыя[8][9][10] — дамэтная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[11].

Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны 4-канцовы крыж з царквы ў Велямічах, заменены на 8-канцовы маскоўскі
Беларускі купал-баня (грэцкі крыж) і расейская цыбуліна (маскоўскі крыж)

Па актывізацыі рэлігійнага жыцьця ў 1990-я гады масавы характар набылі перабудовы помнікаў сакральнай архітэктуры, якія знаходзяцца ў валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Гэтыя перабудовы выконваюцца з парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў і характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэньнем пазалочаных купалоў-цыбулінаў — сымбаляў расейскай культавай архітэктуры[12], зьмяненьнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элемэнтаў, выкарыстаньнем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.

Архітэктар-рэстаўратар Уладзімер Папруга паказвае на тое, што мэтай маскоўскіх перабудоваў беларускіх цэркваў зьяўляецца зьнішчэньне культурных асаблівасьцяў Беларусі[13]:

« І што такое нацягваньне расейскіх «цыбулін» на беларускія храмы, якія да Маскоўскай патрыярхіі нічога агульнага ня мелі ад пачатку? Гэта фактычна тая ж мэтафара — як зь Беларусі зрабіць Расею, то бок пазбавіць яе сваёй мовы. Калі чалавек мяняе свой унутраны код, пераходзіць на іншую мову, ён робіцца іншым. Калі мы на беларускія храмы нацягваем расейскія «цыбуліны», яны робяцца Расеяй. Гэта такі мэтадалягічны асыміляцыйны прынцып. »

З прычыны зьнішчэньня помнікаў архітэктуры ў 2008 годзе філёзафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў скіравалі ў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зварот, у якім патрабавалі спыніць разбурэньне беларускай гістарычна-культурнай спадчыны[14]:

« Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны! »

З 2010-х гадоў антырэстаўрацыйная актыўнасьць Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату набыла беспрэцэдэнтныя маштабы[15], параўнальныя зь дзейнасьцю Мураўёўва-вешальніка ў справе маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. У выніку праведзеных рэканструкцыяў аўтэнтычны выгляд страцілі цэрквы ў Амсьціславе, Безьдзежы, Валавелі, Велямічах, Войскай, Гошчаве, Дамашанах, Малых Лядах, Наваградку, Новым Сьвержані, Опалі, Пацавічах, Покрах, Слуцку, Талачыне, Трабах, Чарнаўчыцах, Чашніках, Шумаках, манастыр у Горадні, манастырская брама ў Магілёве, колішнія касьцёлы ў Астроўне, Клецку, Малых Шчытніках, Сёмкавым Гарадку і Слоніме. Рэканструкцыя непарыўна зьмяніла вонкавы выгляд помнікаў, іх канструкцыі, мастацка-архітэктурнае аздабленьне, што зьяўляецца парушэньнем артыкулаў 27; 28; 29; 32; 33; 36; 37; 45 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ад 9 студзеня 2006 году[16]. Нягледзячы на звароты ў праваахоўныя органы, усе памянёныя выпадкі засталіся беспакараннымі.

У 2004 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Філарэт (Вахрамееў) накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага ён прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[17]. У 2015 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Павал (Панамароў) уручыў царкоўны ордэн Дзьмітрыю Сёмуху, які перад гэтым паставіў вялізныя залатыя купалы-цыбуліны на колішні касьцёл бэрнардынаў у Слоніме[18]. 26 сакавіка 2016 годзе Павал (Панамароў) накіраваў віцэ-прэм’еру Беларусі афіцыйны зварот, у якім просіць пазбавіць статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці тры будынкі XIX ст. у Менску з наступным абгрунтаваньнем: «паколькі яны ня маюць ніякага гістарычнага значэньня і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасьці»[19].

У траўні 2018 году на сайце Petitions.by праводзіўся збор подпісаў супраць антырэстаўрацыі беларускіх цэркваў. Агулам падпісалася 1479 чалавек. Падпісанты пэтыцыі патрабавалі спыніць зьнішчэньне аўтэнтычнай беларускай архітэктуры, правесьці расьсьледаваньне і патлумачыць, чаму аблічча архітэктурных помнікаў зьмяняецца беспакарана, ці робіцца гэта з дазволу Міністэрства культуры, а таксама вярнуць помнікам архітэктуры аўтэнтычны выгляд за кошт тых, хто рабіў перабудову, і стварыць публічную сыстэму нагляду за станам старых будынкаў, а ня толькі тых, што ўзятыя пад ахову[20].

Помнікі гісторыі і архітэктуры

рэдагаваць
Месца Назва Афіцыйны статус Час пабудовы Час руйнаваньня Камэнтар Аўтэнтычны выгляд[b] Сучасны стан
1 Амсьціслаў Царква Сьвятога Спаса 3 XIX ст. 2011 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну. Стан у 2002 г.
 
2 Асіпавічы Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа няма 1827 г. 2009—2010 гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны з высокімі шатрамі і какошнікамі. Стан у 2006 г.
 
3 Астроўна Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў 3 1762, 1828—1830 гг. 2013 г. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі зьнішчылі частку будынка — франтон і частку вежы. Над дахам надбудавалі два купалы з пазалочаным пакрыцьцем, якія не адпавядаюць гістарычнамі выгляду помніка.
 
Стан у 2013 г.
4 Безьдзеж Царква Сьвятой Тройцы 2 1784 г. 2000-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі званіцу перад царквой перабудавалі ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. Будынак перафарбавалі ў неўласьцівы помніку зялёны колер.
 
 
5 Бяроза Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла няма 1772 г.[21] 2003 г. Помнік архітэктуры барока. У 1867 годзе царква ўжо пацярпела ад маскоўскай перабудовы і набыла выгляд мураўёўкі. Аднак у 2003 годзе помнік цалкам перабудавалі да непазнавальнасьці.
 
 
6 Валавель Царква Сьвятога Юрыя 2 1766 г. 2010 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны на круглых барабанах[22]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. Вокны на вежах заклалі новай шалёўкай.
 
 
7 Валожын Могілкавая капліца бэрнардынаў няма да 1864 г. 2013 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над капліцай паставілі пазалочаныя купалы, завершаныя маскоўскімі купаламі-цыбулінамі[23].
 
 
8 Велямічы Царква Сьвятога Ільлі 2 1724 г. 2000-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы — на сучасныя 8-канцовыя маскоўскія[24].
 
 
9 Вербавічы Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 3 XVIII ст. 1990-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі купал-цыбуліну[25].
 
10 Віцебск Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі 2 1806 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі касьцёл адбудавалі ў выглядзе па маскоўскай перабудове 2-й паловы XIX ст., пры гэтым звычайныя маскоўскія купалы-цыбуліны замянілі на пазалочаная, а на фасад нанесьлі мазаікі, стылізаваныя пад часы Маскоўскай дзяржавы.
 
 
11 Войская Царква Сьвятой Тройцы 2 1751 г. 2000-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія купалы-цыбуліны, гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы — на сучасныя 8-канцовыя маскоўскія.
 
 
12 Гавязна Царква Сьвятога Яна Прадцечы 2 1742 г. 2014 г. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разьліку, што прывяло да пашкоджаньня сьценаў будынка[24].
 
 
13 Гарадзея Царква Сьвятога Спаса няма 1808 г. 1990-я гг.[26] Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой і званіцай паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, апроч таго, да царквы прыбудавалі прытвор, накрыты высокім шатром, а сам будынак абклалі новай чырвонай цэглай.
 
 
14 Гарадзішча Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 3 XVIII ст. 1990-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі традыцыйны купал-баню над царквой замянілі на маскоўскую цыбуліну.
 
 
15 Горадня Палац Валіцкага. Правы флігель 2 XVIII ст. 2007 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі правы (паўночны) флігель палаца зруйнавалі (прытым, што будынак ня меў ніякай ступені аварыйнасьці[27]), на яго месцы збудавалі новы будынак царквы[28] з пазалочаным купалам. Стан да 2007 г.
 
16 Горадня Царква Вялебнай Марты няма 1848 г. 2013 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі выгляд царквы зьмяніўся да непазнавальнасьці[29], над ёй збудавалі вялізны пазалочаны купал. Стан у 2004 г.
 
17 Горадня Царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак 3 1756 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі, праведзенай кіраўніцай манастыра Гаўрыілай (Глухавай), якая нарадзілася ў Саратаве і пераехала ў Беларусь у 1992 годзе, на галоўны купал царквы нанесьлі пазалочаныя зоркі, запазычаныя з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы. Чырвоную керамічную дахоўку над будынкамі манастыра замянілі над карычневую мэталічную. У 2017 годзе перад царквой збудавалі прытвор з сылікатнай цэрквы, які цалкам парушае архітэктурную канпэпцыю помніка[30].
 
 
18 Гошчава Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа 3 1838 г. 2009 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны. Будынак атынкавалі і прыбудавалі да яго аб’ём з сылікатных блёкаў і купалам-цыбулінай[16].
 
 
19 Гуменьнікі Капліца няма 1860-я гг. 2016—2018 гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У выніку рэканструкцыі капліцу збудавалі наноў, пры гэтым выкарысталі неашаляванае бярвеньне, уласьцівае сакральнаму дойлідзтву Расеі, а замест аўтэнтычнага купала-бані паставілі пазалочаны купал-цыбуліну. Стан у 2015 г. Стан у 2018 г.
20 Дамашаны Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова няма 1772 г. 1990-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест прытвора дабудавалі аб’ём з маскоўскімі купаламі-цыбулінамі. Яшчэ адзін купал-цыбуліну збудавалі над дахам царквы. На сьцяне апсыды выклалі з дошак вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
 
 
21 Дзьвінаса Царква Покрыва Багародзіцы няма XIX ст. 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
 
Сучасны стан
22 Жыровічы Царква Прачыстай Багародзіцы. Іканастас 1 1730 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі з іканастаса зьнялі дэкаратыўныя элемэнты (херувімаў, ракавіны, гірлянды, арнамэнт у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўную фазу, якая завяршала іканастас, замянілі на 8-канцовы маскоўскі крыж. У 2009 годзе сем абразоў, зьнятых з іканастаса, перадалі ў Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі. Замест іх паставілі новыя абаразы, стылізаваныя пад тэхніку Маскоўскай дзяржавы. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы дагэтуль застаецца нявызначаным[31]. Аўтэнтычны стан
 
23 Загор’е Царква Сьвятой Ганны няма 1861 г. 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У выніку рэканструкцыі царкву абклалі цэглай (або, увогуле, зруйнавалі), пры гэтым замест купала-бані паставілі пазалочаны маскоўскі купал-цыбуліну з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам. 2007 год 2017 год
24 Зьдзітава Царква Сьвятога Мікіты 2 1787 г. 1990-я гг., 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані сьпярша паставілі бляшаны маскоўскі купал-цыбуліну, пазьней — пазалочаны з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам.
 
 
25 Зэльва Царква Сьвятой Тройцы 3 1815 г., 1904—1909 гг. 2008 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над званіцай замест нізкага шатра з бляшаным купалам-цыбулінай паставілі яшчэ адзін ярус, накрыты больш уласьцівым архітэктуры Маскоўскай дзяржавы высокім шатром з пазалочаным купалам-цыбулінай, яшчэ адзін пачалочаны купал-цыбуліну паставілі над алтарнай часткай.
 
 
26 Ільля Царква Сьвятога Ільлі няма 1828 г. 1990-я гг., 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам зьявіўся шацёр з какошнікамі, а на франтоне — вялізны профіль маскоўскага купала-цыбуліны.
 
 
27 Кобрынь Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 2 1862 да 1931 г., 1990-я гг. (?), 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані з традыцыйным сонцакрыжам сьпярша паставілі бляшаны маскоўскі купал-цыбуліну з расейскім крыжам (магчыма, яшчэ намаганьня ўладаў Расейскай імпэрыі). У выніку наступнай перабудовы над царквой паставілі яшчэ тры купалы-цыбуліны. У выніку апошняй рэканструкцыі невысокі шацёр над званіцай, уласьцівы сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага замянілі на стромкі высокі, больш уласьцівы дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы, а ўсе бляшаныя купалы-цыбуліны замянілі на пазалочаныя.
 
 
28 Клецак Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі 1 1683 г. 2008 г. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[32].
 
 
29 Магілёў Замчышча 3 XII—XVII стагодзьдзі 2007 г. Помнік археалёгіі нацыянальнага значэньня[33]. У ходзе няўзгодненага з археолягамі будаваньня «храма-помніка» ў імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века» будаўнікі зьнішчылі культурны слой[33].
30 Магілёў Мікольскі манастыр. Брама 2 1672 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры магілёўскага барока. У выніку рэканструкцыі над брамай паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну[34].
 
 
31 Мазалава Сядзіба Манькоўскіх «Мілае» 3 1804 г. 2018 г. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам будынка паставілі вялікі купал-цыбуліну[35].
 
Стан на 2020 г.
32 Мазалава Царква Ўшэсьця Гасподняга 3 1827 г. (?) 1990-я гг. (?) Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над званіцай паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну.
 
 
33 Малыя Ляды Царква Зьвеставаньня Багародзіцы 2 1792 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам царквы надбудавалі вялікі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну[36].
 
 
34 Малыя Мурыны Царква Сьвятога Мікалая 2 1760 г. 2015 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі царкву цалкам разабралі[37].
 
Стан у 2015 г.
35 Малыя Шчытнікі Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса 2 1742 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі над франтонам касьцёла надбудавалі тры маскоўскія купалы-цыбуліны[36], сьцены перафарбалі ў неўласьцівы помніку блакітны колер, чырвоную керамічную дахоўку замянілі на карычневую мэталічную.
 
 
36 Мамаі Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 3 1826 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над дахам будынка паставілі вялізны бляшаны купал-цыбуліну залацістага колеру.
 
 
37 Мацеевічы Царква Сьвятога Яна Прадцечы 2 1720 г. 1992 г.[38] Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку перабудовы над асноўным зрубам паставілі купал-цыбуліну на глухім васьмігранным барабане, які сваімі прапорцыямі і маштабам не датасуецца да аб'ёму царквы; замест другога яруса званіцы — новы, завершаны высокім шатром з купалам-цыбулінай; афармленьне інтэр'еру зьнішчылі[38].
 
сьнежань 2012 г.
38 Менск Дом №6 на вуліцы Вызваленьня 1 XIX ст. 2018 г. Помнік архітэктуры эклектыкі. У выніку рэканструкцыі будынак зруйнавалі да сутарэньняў дзеля пабудовы новага комплексу экзархату[39].
 
12.07.2018 г.
39 Менск Дом №8 на вуліцы Вызваленьня няма XIX ст.[40] 2018 г. Помнік архітэктуры эклектыкі. У 2014 годзе будынак прыбралі зь сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў (Міністэрства культуры сьцьвярджае, што ён паваеннага часу), а ў 2018 годзе помнік зруйнавалі дзеля пабудовы новага комплексу экзархату.
 
40 Менск Дом №27 на Зыбіцкай вуліцы 1 XIX ст. 2005 г. Помнік архітэктуры эклектыкі. У выніку рэканструкцыі будынак цалкам зруйнавалі дзеля пабудовы «Асьветнага цэнтру»[41], пазьней на яго месцы збудавалі муляж. Будаваньне «Асьветнага цэнтру» вялося ў тым ліку за бюджэтныя грошы[42]. У 2018 годзе будынкі (у тым ліку муляж) пачалі інтэнсіўна разбурацца[42].
 
 
41 Менск Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак. Камяніца 2 1730-я гг. 2008 г. Помнік архітэктуры барока. Сьпярша будынак часткова зруйнавалі[43], пазьней у выніку рэканструкцыі пад корпус духоўнай сэмінарыі ён страціў свой аўтэнтычны плян і выгляд.
 
 
42 Мікашэвічы Касьцёл Маці Божай Каралевы няма 1930-я гг. па 1990 г. Помнік архітэктуры нэаготыкі. У выніку рэканструкцыі над будынкам паставілі шэраг купалоў-цыбулінаў, а таксама вежу, завершаную высокім шатром з цыбулінай.
 
 
43 Наваградак Царква Сьвятых Барыса і Глеба 1 1517 г. 2009 г. Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. У выніку рэканструкцыі замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі какошнікі з высокімі шатрамі, завершанымі маскоўскімі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі[44].
 
 
44 Новая Папіна Царква Сьвятога Спаса 3 1810 г. 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў над званіцай і асноўным аб’ёмам паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі на апсыдай царквы. Апроч таго, дах царквы накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.
 
Стан у 2018 г.
45 Новы Сьвержань Царква Прачыстай Багародзіцы 2 1743 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі замест аднаўленьня купала-бані над царквой паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну[36]. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над апсыдай. Апроч таго, помнік накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.
 
 
46 Опаль Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 2 1796 г. 2000-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані з гістарычным каваным 4-канцовым крыжам над царквой паставілі маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную (з сайдынгу), больш уласьцівую цэрквам Расеі. Перад царквой збудавалі званіцу ў стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, якая не адпавядае архітэктурнаму абліччу помніка.
 
 
47 Падлесьсе Царква Сьвятога Духа няма XVIII ст. 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, традыцыйныя беларускія 4-канцовыя сонцакрыжы — на маскоўскія 8-канцовыя.
 
 
48 Пацавічы Царква Раства Багародзіцы няма 1867 г. 2000-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны. Стан у 2004 г.
 
49 Покры Царква Покрыва Багародзіцы 2 1739 г. 1990-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну, таксама над дахам паставілі чатыры невялікія купалы-цыбуліны. Стан да перабудовы
 
50 Пярковічы Царква Прачыстай Багародзіцы 3 1805 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над дахам.
 
 
51 Рэчкі Царква Сьвятога Духа няма XVIII ст. 1990-я гг., 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У 1990-я гады будынак абклалі цэглай, потым — замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу з маскоўскімі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. Па гэтым помнік фактычна страціў сваю гістарычна-культурную каштоўнасьць[45]. У 2017 годзе царква згарэла.
 
 
52 Салтанаўшчына Царква Сьвятой Тройцы 3 1826 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі над царквой збудавалі тры маскоўскія купалы-цыбуліны.
 
 
53 Сёмкаў Гарадок Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава няма 1791 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі цалкам зьнішчылі фігурны франтон і дэкаратыўнае аздабленьне сьценаў. Над касьцёлам паставілі вялізны пазалочаны купал.
 
 
54 Слонім Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 2 1645 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на вялізныя маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[46]. Раней у алтары касьцёла зьнішчылі дэкаратыўную ляпніну.
 
 
55 Слонім Царква ў Альбэртыне няма 1936 г. 1990-я гг. Помнік архітэктуры мадэрну. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну.
 
 
56 Слуцак Царква Сьвятога Міхала Арханёла 2 1750 г. 2010-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[36].
 
 
57 Сынковічы Царква Сьвятога Міхала Арханёла 1 па 1500 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры готыкі. У выніку рэканструкцыі званіцы, збудаванай у XIX ст, над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны маскоўскі купал-цыбуліну, які спаскуджвае мастацкае аблічча царквы.
 
 
58 Талачын Царква Покрыва Багародзіцы 2 1769 г. 2010-я гг. Помнік архітэктуры віленскага барока. У выніку рэканструкцыі пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі[47] манашкі Анфісы традыцыйныя купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[36], а гістарычныя 4-канцовыя крыжы замянілі на сучасныя 8-канцовыя маскоўскія, не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў[48]. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным пазалочаным купалам-цыбулінай[49], на манастырскую браму ўсталявалі вялікую расейскамоўную шыльду, а на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак, выкананых майстрамі з Расеі[50], якія не адпавядаюць барокавай стылістыцы помніка. Паводле расейскай манашкі Анфісы, яна даўно марыла «надаць царкве праваслаўную прыгажосьць» (рас. придать церкви православную красоту)[50].
 
 
59 Трабы Царква Сьвятых Пятра і Паўла няма 1784 г. 2011 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[51]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. На вежы-званіцы замест вокнаў зрабілі вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
 
 
60 Чарнаўчыцы Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы 2 1733 г. 1990-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі пазалочаны купал-цыбуліну з высокім шатром[22], яшчэ два купалы-цыбуліны паставілі над уваходам і вежай-званіцай.
 
 
61 Чарэя Царква Сьвятога Міхала Арханёла няма XVII ст. 1990-я гг. Помнік архітэктуры раньняга барока. У царкве зрабілі рамонт без уліку архітэктурных асаблівасьцяў[52], над дахам паставілі залаты купал-цыбуліну.
 
62 Чашнікі Царква Сьвятога Спаса няма 1843 г. 2000-я гг. Помнік архітэктуры клясыцызму. У выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, кардынальна перабудавалі званіцу. Стан у 2002 г.
 
63 Чэрск Царква Сьвятога Міхала Арханёла 2 1701 г. 1990-я гг. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, а гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы замянілі на сучасныя маскоўскія 8-канцовыя.
 
 
64 Шарашоў Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла няма 1700 г., 1824 г. па 1950 г. Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У выніку рэканструкцыі замест купала-бані паставілі маскоўскі купал-цыбуліну, а гістарычны каваны 4-канцовы крыж замянілі на сучасны маскоўскі 8-канцовы.
 
 
65 Шумакі Царква Сьвятога Спаса 2 1609 г. па 1970 г. Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. У выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскі купал-цыбуліну, перабудавалі франтон.
 
 

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Паводле слоўнікаў Сьцяпана Некрашэвіча[6] і Яна Станкевіча[7]абмаскаленьне
  2. ^ або выгляд да апошняй перабудовы, калі адсутнічаюць выявы аўтэнтычнага выгляду
  1. ^ Агіевіч У. Ідэалы і сімвалы беларускага шляху // Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук. збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. — Менск, 2000. — 224 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13). С. 72.
  2. ^ Касяк І. Канстанца // «З гісторыяй на „Вы“» (артыкулы, дакументы, успаміны). Выпуск трэці. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994.
  3. ^ Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Прэс-рэліз за жнівень 2005 г.
  4. ^ Савік Л. Рыцарам Айчыны прысвячаецца… // Народная Воля. № 17—18, 3 лютага 2009. С. 6.
  5. ^ Баршчэўская Н. Суадносіны паміж мовай і нацыянальнай тоеснасьцю — 2, Беларуская рэдакцыя Польскага радыё, 13 траўня 2009 г.
  6. ^ Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
  7. ^ Станкевіч Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. — Нью-Ёрк, 1989. С. 677.
  8. ^ Пацюпа Ю. Занядбаная старонка правапісу: прапановы пісаньня прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснай // Arche. № 6 (29), 2003.
  9. ^ Бекус Н. Тэрапія альтэрнатывай, або Беларусь, уяўленая інакш // Arche. № 2 (31), 2004.
  10. ^ Клімчук Ф. Старадаўняя пісьменнасць і палескія гаворкі // Беларуская лінгвістыка. Вып. 50., 2001. С. 19—24.
  11. ^ Лыч Л. Русіфікацыя // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 630.
  12. ^ Боньковська С. Церковна металева пластика // Історія декоративного мистецтва України: У 5 т. / НАН України, ІМФЕ ім. М.Т. Рильського; наук. ред. Т. Кара-Васильєва. Т. 3: Мистецтво XIX століття. — Київ, 2009. С. 245.
  13. ^ Дашчынскі А. Чаму на беларускія храмы нацягваюць залатыя «цыбуліны»?, Радыё Свабода, 14 траўня 2018 г.
  14. ^ Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку!, Наша Ніва, 10 лістапада 2008
  15. ^ Глеб Лабадзенка. Хроніка знішчэння беларускай архітэктуры Рускай Праваслаўнай Царквой, 20 жніўня 2015.
  16. ^ а б Печанко С. Шок у Івацэвіцкім раёне(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009 г.
  17. ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі, Радыё Свабода, 20 жніўня 2004 г.
  18. ^ Да Расейскай імпэрыі «цыбулін» на цэрквах у Беларусі не было, золатам купалы не пакрывалі, — экспэрт, Радыё Свабода, 9 кастрычніка 2015 г.
  19. ^ Панкавец З. Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ // Наша Ніва, 11 красавіка 2016 г.
  20. ^ Супраць «маскоўскіх цыбулін» на беларускіх цэрквах пачалі зьбіраць подпісы, Радыё Свабода, 2 траўня 2018 г.
  21. ^ Описания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1. — Воронеж, 1899. С. 92.
  22. ^ а б Габрусь Т. Для тых, хто ўмее бачыць // Наша Ніва, 21 ліпеня 2012 г.
  23. ^ Капкоў М. Капліцы пад Валожынам дадаюць «цыбуліну», якой раней не было // Наша Ніва, 4.01.2014.
  24. ^ а б Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі, TUT.BY, 17.12.2010.
  25. ^ Харэўскі С. Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны», Наша Ніва, 19 лістапада 2010 г.
  26. ^ Царква Праабражэння Гасподняга ў Гарадзеі, Radzima.org
  27. ^ Тэхнічнае заключэнне па стану флігеля палаца віцэ-адміністратара (вул. Горкага 2) , Harodnia.com
  28. ^ У Горадні зруйнавалі флігель палаца каралеўскага адміністратара, Радыё Свабода, 1 жніўня 2007 г.
  29. ^ Царква прападобнай Марфы ў Гродне – чарговы "шэдэўр" з пенаблокаў, TUT.BY, 18.10.2013.
  30. ^ Кіркевіч А. Як БПЦ паступова знішчае барочную бажніцу ў Горадні, Белсат, 17 жніўня 2017 г.
  31. ^ РПЦ гаспадарыць у Жыровічах, Гарадзенская вясна, 14 ліпеня 2015 г.
  32. ^ Печанко С. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва, 10 лістапада 2008 г.
  33. ^ а б Заведзена справа супраць будаўнікоў храма на Магілёўскім замчышчы // Наша Ніва, 14 ліпеня 2007.
  34. ^ Наш Магілёў. № 79, 3 верасьня 2014. С. 1.
  35. ^ Минкульт требует убрать «луковицу», самовольно установленную православной общиной на 200-летнюю усадьбу, TUT.BY, 5.06.2020 г.
  36. ^ а б в г д Лабадзенка Г. ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота), Новы Час, 18.08.2015 г.
  37. ^ У Малых Мурынах зьнішчаны гісторыка-культурны помнік // Радыё Рацыя, 11.08.2015 г.
  38. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жабінкаўскага р-на. — Мн., 1999. С. 450.
  39. ^ Будынак на Гандлёвай канчаткова зруйнаваны (фота), TUT.BY, 12 ліпеня 2018 г.
  40. ^ Гаравы М. Грамадскасць пачулі і падтрымалі, Новы Час, 18 студзеня 2013 г.
  41. ^ Будынак на Гандлёвай канчаткова зруйнаваны (фота), Радыё Свабода, 14 лістапада 2005 г.
  42. ^ а б Штейн Е. Падающие глыбы и трещины из страшного кино. На Зыбицкой разрушается роскошный церковный комплекс, построенный в 2015 году, Onliner.by, 23 верасьня 2018 г.
  43. ^ Карней І. Верхні горад зьмяшалі з гразьзю, Радыё Свабода, 12 лютага 2008 г.
  44. ^ Восем прыкмет русіфікацыі Беларусі, TUT.BY, 2.02.2012 г.
  45. ^ У Вялейскім раёне згарэла царква XIX стагодзьдзя, Радыё Свабода, 10 сьнежня 2017 г.
  46. ^ Швядовіч У., Бугай М. На праваслаўным саборы ў Слоніме купал у беларускім стылі замянілі на залатую цыбуліну // Наша Ніва, 1.11.2015 г.
  47. ^ Філіп Кіркораў ахвяраваў абіцелі ў Талачыне каля 30 тысяч долараў // Наша Ніва, 4 чэрвеня 2012 г.
  48. ^ Пілевіч І. Свята-Пакроўскі жаночы манастыр праходзіць маштабную рэстаўрацыю // Белтэлерадыёкампанія, 6 лістапада 2016 г.
  49. ^ Королев М. На территории Свято-Покровского женского монастыря в Толочине возводятся новые сооружения (+фото) // Наша Талачыншчына, 8 жніўня 2016 г.
  50. ^ а б Павлов М. Фасад Свято-Покровской церкви в Толочине украсили мозаичные иконы // Наша Талачыншчына, 30 жніўня 2017 г.
  51. ^ Шчарбацэвіч Н. Як уратаваць драўляныя цэрквы? // Звязда, 18 жніўня 2015 г.
  52. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць