Вістычы
Ві́стычы[3] (таксама Выстычы[4]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзяць у склад Чарнаўчыцкага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 687 чалавек. Знаходзяцца за 12 км на поўнач ад Берасьця.
Вістычы лац. Vіstyčy | |
Колішні касьцёл цыстэрцыянаў | |
Першыя згадкі: | 1471 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Чарнаўчыцкі |
Насельніцтва: | 697 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 225031[2] |
СААТА: | 1212846016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′10″ пн. ш. 23°41′0″ у. д. / 52.20278° пн. ш. 23.68333° у. д.Каардынаты: 52°12′10″ пн. ш. 23°41′0″ у. д. / 52.20278° пн. ш. 23.68333° у. д. |
± Вістычы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вістычы — старажытная вёска на гістарычнай Берасьцейшчыне. Да нашага часу тут захаваліся былы касьцёл Сьвятой Соф’і ў стылі віленскага барока пры зьнішчаным уладамі Расейскай імпэрыі кляштары цыстэрыянаў і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і капліца-пахавальня Ягмінаў (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Віст
Вэст (West) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова віст- (вест-) (імёны ліцьвінаў Вештар, Вештарт; германскія імёны Wistarius, Westhard) паходзіць ад гоцкага *wist[6], германскага west 'захад'[7].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Вістычы ўпамінаюцца ў 1471 годзе як маёнтак у Берасьцейскім павеце Троцкага ваяводзтва. Уладальнік паселішча Ян Насута фундаваў тут парафіяльны касьцёл[8]. У XVI ст. маёнтак перайшоў да маршалка дворнага і старосты берасьцейскага Ю. Ільлініча, пазьней — Тышкевічаў.
У 1678 годзе[9] з фундацыі падкаморага берасьцейскага Яўстаха Тышкевіча[10] ў Вістычах збудавалі касьцёл і кляштар цыстэрцыянаў. У 2-й палове XVIII ст. маёнтак перайшоў да Ягмінаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вістычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях. У вайну 1812 году, у верасьні, пры пераправе праз раку Лясную каля вёсак Вістычаў, Клейнікаў і Церабуні адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. францускіх і 1 тыс. расейскіх салдат, а вёска згарэла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар цыстэрыянаў. На 1849 год у маёнтку была плаціна і 8 мастоў. На 1863 год у Вістычах працавалі карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў П. Ягмін. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскааг Патрыярхату. У 1889—1890 гадох у вёсцы працавала народная вучэльня, дзе навучаліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вістычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[11]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Вістычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 3 двары.
У 1939 годзе Вістычы ўвайшлі ў БССР. На 1940 год у вёсцы было 5 двароў, на 1996 год — 190, на 1997 год — 170. У 2000-я гады Вістычы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
-
Касьцёл, 2.02.1916 г.
-
Алтар, 1939 г.
-
Брама, 1919—39 гг.
-
Калёна, 1919—39 гг.
-
Сядзіба, 14.02.1916 г.
-
Альтанка, 14.02.1916 г.
-
Палац. Ю. Клос, 1930 г.
-
Капліца-пахавальня, 1928 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1905 год — 74 чал.; 1921 год — 89 чал.; 1940 год — 37 чал.; 1959 год — 105 чал.; 1970 год — 103 чал.; 1996 год — 605 чал.[12] 1997 год — 605 чал.[13]; 1999 год — 598 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 697 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Вістычах працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
рэдагавацьЗь сьнежня 1949 году ў вёсцы працуе сельскагаспадарчае прадпрыемства, першапачаткова — калгас імя Сталіна (да сакавіка 1957 году), потым калгас «Расьсьвет», зь сьнежня 1969 году — саўгас «Расьсьвет». У 2001 годзе саўгас ператвораны ў Камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства саўгас-сад «Расьсьвет».
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Калёна мэмарыяльная (XVIII ст.)
- Касьцёл Сьвятой Соф’і (XVIII ст., цяпер царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Парк пры сядзібе Ягмінаў
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца-пахавальня Ягмінаў (XIX ст.)
- Кляштар цыстэрыянаў (1678)
- Палац Ягмінаў (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
З боку апсыды
-
Званіца
-
Звон
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
- ^ Вистычи
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 89.
- ^ Гістарычная вёска пад Брэстам мае 4 афіцыйных назвы, Эўрарадыё
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 62.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 235.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1560.
- ^ Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. S. 150—154.
- ^ Vistytis, CISTOPEDIA — Encyclopædia Cisterciensis
- ^ Krzywicki J. Wistyce // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 618.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 198.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 100.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 17—18 [1]
- Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177—181. [2]
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.