Клімавічы
Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініцы. Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 270 чалавек[1]. Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.
Клімавічы лац. Klimavičy | |||||
Старажытныя каменныя крыжы | |||||
| |||||
Горад з: | 1777 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Клімавіцкі | ||||
Вышыня: | 174 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 16 270 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2244 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213632, 213633, 213634, 213635 | ||||
СААТА: | 7228501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д.Каардынаты: 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д. | ||||
± Клімавічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Клімавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл і кляштар дамініканаў (барока, XVII ст.), зруйнаваныя расейскімі ўладамі, і царква Сьвятога Яна Прадцечы (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV стагодзьдзі[2] ў дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 годам Клімавічы значацца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве[3], уладаньне Мацея Глінскага. У XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях яны ўваходзілі ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў[3].
У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе ракі Каленіцы і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 годзе атрымалі статус места і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 году места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала»[4]. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе ў месьце адкрылася мужчынская прыходзкая вучэльня.
У 1850-я гады ў Клімавічах працавалі 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я гады ў месьце было 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 годзе адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Клімавічах было 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня. На 1904 год — 718 будынкаў (4 мураваныя і 714 драўляных), 21 дробнае прадпрыемства, лякарня, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 корчмаў і 9 заезных двароў. Да 1917 году ў месьце было 19 вуліцаў, 51 мураваны і 838 драўляных будынкаў.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клімавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 году цэнтар раёну). У 1929—1930 гадох празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Клімавічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986 год) значная частка тэрыторыі Клімавіцкага раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг[5].
-
Рынак, да 1918 г.
-
Рынак. Міхайлаўская царква, 1941—1943 гг.
-
Рынак. Царква Сьвятога Яна Прадцечы, да 1918 г.
-
Вуліца Міхайлаўская. Гімназія жаночая, да 1918 г.
-
Вуліца Міхайлаўская. Гімназія мужчынская, да 1918 г.
-
Пляц Іванаўскі. Альтанка, да 1918 г.
-
Пляц Іванаўскі. Бульвар, бібліятэка, да 1918 г.
-
Вуліца, да 1918 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1812 год — 1,2 тыс. чал.; 1825 год — 1 тыс. чал.; 1863 год — 1819 чал.; да 1883 году — 2870 чал.[6]; 1883 год — 3241 чал.[7]; 1897 год — 4714 чал., зь іх 50,2% праваслаўных, 1,5% каталікоў, 47,9% юдэяў
- XX стагодзьдзе: 1913 год — 7,1 тыс. чал.[8]; 1926 год — 7,6 тыс. чал.[9]; 1939 год — 9,6 тыс. чал.; 1959 год — 11,6 тыс. чал.; 1970 год — 12,7 тыс. чал.; 1991 год — 16,5 тыс. чал.; 1997 год — 17,3 тыс. чал.[10]; 1998 год — 17,1 тыс. чал.[11]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 16,0 тыс. чал.; 2006 год — 15,1 тыс. чал.; 2007 год — 14,7 тыс. чал.[12]; 2008 год — 14,6 тыс. чал.; 2009 год — 17 064 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 16 445 чал.[14]; 2017 год — 16 346 чал.[15]; 2018 год — 16 270 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.
Мас-мэдыя
рэдагавацьВыдаецца раённая газэта «Родная ніва».
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьСучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля ракі Калініцы. Вылучаецца жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.
-
Праект, 1778 г.
-
1913 г.
-
Праект электрычнай сеткі, 1921 г.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Болдзіна вуліца | Салдацкая Слабада вуліца | Чырвонаармейская вуліца |
Герцэна вуліца | Прывальная паўднёва-заходняя вуліца[16] | |
Горкава вуліца | Ціманаўская вуліца[16] | |
Дзяржынскага вуліца | Новая вуліца[16] | |
Калгасная вуліца | Фёдараўка вуліца[16] | |
Калініна вуліца | Алейная вуліца[16] | |
Камсамольская вуліца | Гразная вуліца[16] | |
Камуністычная вуліца | Судзейская вуліца[16] | |
Карла Маркса вуліца | Міхайлаўская вуліца[17] | |
КІМ вуліца | Давыдаўка вуліца[16] | |
Леніна вуліца | Крычаўская вуліца (частка) Паўлавіцкая вуліца (частка)[16] |
|
Магона вуліца | Васкрасенская вуліца[16] | |
МЮД вуліца | Прывальная паўднёва-ўсходняя вуліца[16] | |
Пралетарская вуліца | Лазовіцкая вуліца[16] | |
Працоўная вуліца | Мяшчанская вуліца[16] | |
Пушкінская вуліца | Шляхецкая вуліца[16] | рас. Дворянская улица |
Савецкая вуліца | Сьвірэльская вуліца | |
Сацыялістычная вуліца | Крычаўская вуліца[18] | |
Тэльмана вуліца | Шавецкая вуліца[16] | рас. Башмачная улица |
Гістарычныя Рынак і Іванаўскі пляц у наш час ня маюць афіцыйных назваў.
Мясцовасьці
рэдагавацьГістарычныя мясцовасьці Клімавічаў: Давыдаўка, Зароўе, Салдацкая Слабада, Фёдараўка.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Клімавічаў |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 году ў месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1866; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
- Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1844)
Галерэя
рэдагаваць-
Дом купца Мяшчэрскага
-
Чыгуначная станцыя
-
Рака Калініца
Асобы
рэдагаваць- Пётар Кантаровіч (1905—1968) — матэматык
- Мікалай Клаўс (1906—?) — дырыгент і кампазытар
- Валянціна Маслава (нар. 1949) — беларуская мовазнаўца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 109.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 170.
- ^ Геральдика, Климовичский районный исполнительный комитет
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 152—153.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 72.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 74.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 75.
- ^ Філякоў У. Клімавічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 199.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 338.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 70.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о Плян Клімавічаў 1913 году
- ^ Мартыненко О. Улицы нашего города // Родная ніва, 11 верасьня 2014 г.
- ^ Скарыніч: Літ-навук.гадавік. Вып. 7. — Масква: Советский писатель, 2008. С. 58.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКлімавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў