Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў (Берасьце)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
| |
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′25.20″ пн. ш. 23°39′44.25″ у. д. / 52.0903333° пн. ш. 23.6622917° у. д.Каардынаты: 52°05′25.20″ пн. ш. 23°39′44.25″ у. д. / 52.0903333° пн. ш. 23.6622917° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў |
Касьцё́л Сьвято́й Ба́рбары і кля́штар трыніта́рыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў Кобрынскім прадмесьці. Твор архітэктуры барока.
Комплекс Берасьцейскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамамі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі кляштар. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1738 годзе ў Берасьці пры кляштары трынітарыяў пачалося будаваньне мураванага касьцёлу, кансэкраванага ў 1761 годзе.
На 1772 год у кляштары было 7 манахаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады зачынілі касьцёл і кляштар і перабудавалі іх пад фартыфікацыі.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — прастакутны ў пляне будынак з амаль квадратнай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад падзяляўся антаблемэнтамі на 3 ярусы: ніжні з уваходным парталам і акном, што асьвятляла хоры, рытмічна падзяляўся пілястрамі і меў масіўны цокаль, сярэдні — у выглядзе прастакутнага атыка з разарваным франтонам і круглым акном у цэнтры, верхні — складанай формы атыкавы франтон з паўцыркульным завяршэньнем (у яго аснове была фрэска з эмблемай ордэна трынітарыяў)[1].
Унутраная прастора падзялялася контрфорсамі на 8-граннае асноўнае памяшканьне з бакавымі капліцамі. Інтэр’ер аздаблялі 7 разных алтароў з скульптурай[2].
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — два 2-павярховыя Г-падобныя ў пляне крылы, якія далучаліся да бакоў касьцёла.
Галерэя
рэдагаваць-
З мапы каля 1748 г.
-
Абмеры, 1831 г.
-
Абмеры, 1831 г.
-
«Трынітарскія кашары», 1861 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 321.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 320.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4