Княжыцы
Кня́жыцы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лахвы. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 305 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на захад ад Магілёва, каля шашы Магілёў — Менск (колішні Віленскі тракт).
Княжыцы лац. Kniažycy | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Княжыцкі |
Вышыня: | 178 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 305 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 222 |
Паштовы індэкс: | 213125 |
СААТА: | 7244820071 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′25″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 53.97361° пн. ш. 30.14444° у. д.Каардынаты: 53°58′25″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 53.97361° пн. ш. 30.14444° у. д. |
± Княжыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Княжыцы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл Сьвятога Мікалая пры кляштары дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII ст, які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Княжыцы ўпамінаюцца ў 1501 годзе як уладаньне жонкі вялікага князя Аляксандра Алены Іванаўны, з 1508 году ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. За часамі Старадубскай вайны ў 1535 годзе вёску спаліла войска маскоўскага ваяводы Івана Шуйскага. Па аднаўленьні Княжыцы вырасьлі да мястэчка. У 1645 годзе яны былі ў валоданьні Юрыя Галоўчынскага, па сьмерці якога перайшлі да ягонай жонцы Барбары з Друцкіх-Сакалінскіх, якая пазьней выйшла замуж за лідзкага харунжага Яна Курча, у іх супольным уладаньні Княжыцы згадваюцца ў 1654 годзе[2]. У 1748 годзе ўпамінаецца сынагога.
У 1681 годзе харунжы вялікі Канстантын Пац заснаваў у Княжыцах кляштар дамініканаў. Першы касцёл быў драўляным. У XVIII ст. кляштар атрымаў значныя ахвяраваньні ад нашчадкаў першага фундатара і шляхцічаў Крукоўскіх. Па 1750 годзе пачалося ўзьвядзеньне мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1780 годзе арцыбіскупам магілёўскім С. Богуш-Сестранцэвічам[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Княжыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год у мястэчку было 43 двары, на 1848 год — 147, на 1861 год — 72, на 1880 год — 93. У 1801 годзе ў Княжыцах завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага кляштарнага корпусу з мураваным флігелем.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньне (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). Да 1872 году завяршылася маскоўская перабудова колішняга касьцёла, калі над ім надбудавалі 4 купалы-цыбуліны. З 1879 году ў мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод (у 1884 годзе усталявалі паравую машыну). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Княжыцах было 117 двароў, дзеялі 2 царквы і малітоўны дом, працавалі расейскія царкоўна-прыходзкая школа і народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 14 крамаў, 2 заезныя двары. Побач зь мястэчкам знаходзілася аднайменная сядзіба, дзе было 2 двары, працавалі вінакурны завод і вадзяны млын. У 1905 годзе ў Княжыцах адкрылася скарбовая вінная крама. У пачатку XX ст. працавалі 2 вінакурныя заводы і 8 вадзяных млыноў. На 1909 год у мястэчку было 60 двароў, у маёнтку — 1.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Княжыцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Княжыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Княжыцы вярнулі БССР, дзе 20 жніўня яны сталі цэнтрам сельсавету. У гэты час у мястэчку адкрыліся бібліятэка, лекарская амбуляторыя, хата-чытальня, народны дом. На 1926 год — 150 гаспадарак. У канцы 1930-х гадоў афіцыйны статус Княжыцаў панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1990 год у Княжыцах было 162 двары, на 1998 год — 149. Пастановаю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2003 году №11 будынак мясцовага касьцёла ўлучылі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў краіны[5]. У 2000-я гады Княжыцы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1913 г.
-
Касьцёл. А. Вінэр, 1939 г.
-
Вуліца і касьцёл, 1941 г.
-
Касьцёл, да 1950 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 452 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 625 чал.; 1880 год — 506 чал.; 1883 год — 726 чал.[6]; 1897 год — 691 чал. у мястэчку Княжыцах і 31 чал. у двары Княжыцах
- XXI стагодзьдзе: 1926 год — 771 чал.[7]; 1990 год — 459 чал.; 1998 год — 340 чал.[8]; 1999 год — 371 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — да 400 чал., зь якіх 30% людзі сталага веку; 2007 год — 305 чал.[9]; 2010 год — 305 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Княжыцах месьціцца школа (245 вучняў у 2004 годзе), пры якой працуе музэй мясцовага ўраджэнца — мастака й мастацтвазнаўцы Паўла Масьленікава. Таксама працуюць крама, пошта і лякарня (з 1980 году) на амаль 100 месцаў. З 2001 году існуе дзіцячы прытулак на 15 месцаў[10].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Мікалая (1750—1791)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (XVII ст.)
- Кляштар кармэлітаў (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Касьцёл
-
Касьцёл, алтар
-
Касьцёл, рэшткі росьпісу
Асобы
рэдагаваць- Уладзімер Камароў (нар. 1923) — хімік, акадэмік АН Беларусі
- Павал Масьленікаў (1914—1995) — беларускі мастак і мастацтвазнаўца (нарадзіўся ў в. Нізкай Вуліцы, недалёка ад Княжыцаў)
- Васіль Матэвушаў (1915—1974) — беларускі паэт
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ НГАБ. Ф. 1817, воп. 1, спр. 81, арк. 143.
- ^ Пятровіч Н., Ярашэвіч А. Княжыцкі кляштар дамініканцаў // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 216.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 апреля 2003 г. №11 «Об утверждении Государственного списка историко-культурных ценностей Республики Беларусь»
- ^ Ostaszewski K. Kniażyce // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 196.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 514.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 366.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 513.
- ^ Грыб С. Надзея княжацкага месца // Звязда. 5 лістапада 2004 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Пятровіч Н. Княжыцкі храм // Дыялог. № 5, 2001. С. 20—21.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.