Дунілавічы
Дуні́лавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Заражанцы. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 707 чалавек. Знаходзяцца за 27 км на ўсход ад Паставаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Варапаева.
Дунілавічы лац. Duniłavičy | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Першыя згадкі: | 1473 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Дунілавіцкі |
Насельніцтва: | 707 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Паштовы індэкс: | 211854 |
СААТА: | 2240817021 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°4′35″ пн. ш. 27°14′6″ у. д. / 55.07639° пн. ш. 27.235° у. д.Каардынаты: 55°4′35″ пн. ш. 27°14′6″ у. д. / 55.07639° пн. ш. 27.235° у. д. |
± Дунілавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дунілавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама палац Тышкевічаў.
Назва
рэдагавацьДуніла (Dunila) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Дунілавічы як уладаньне князёў Гальшанскіх датуецца 1473 годам. У 1555 годзе, паводле тэстамэнту апошняга ўладальніка, маёнтак перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Пад 1556 Дунілавічы ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1567—1577 гадох Дунілавічы знаходзіліся ў валоданьні Мікалая Крыштапа Радзівіла, пазьней перайшлі да Долмат-Ісайкоўскіх.
У 1624 годзе Крыштап Белазор разам з жонкай заснавалі ў Дунілавічах мураваны касьцёл, пры якім пачаў дзеяць дамініканскі кляштар (1683 год). Пазьней мястэчкам валодалі Бжаздоўскія, Янішэўскія. 7 верасьня 1729 году і 10 студзеня 1765 году Дунілавічы атрымалі прывілеі каралёў і вялікіх князёў Аўгуста Моцнага і Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дунілавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1843 году Віленскай губэрні. Ад Янішэўскіх маёнтак перайшоў да Тышкевічаў. На 1800 год у мястэчку быў 101 двор.
У 1861 годзе Дунілавічы сталі цэнтрам воласьці. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы пад царкву Ўрадавага сыноду. На 1866 год у Дунілавічах было 106 двароў, на 1886 год дзеялі царква, касьцёл і 2 юдэйскія малітоўныя дамы; працавалі расейская народная вучэльня, 8 крамаў, 4 карчмы, вадзяны млын з сукнавальняй; праводзіліся кірмашы 6 студзеня і 1 кастрычніка, таргі ў нядзелю.
За часамі Першай сусьветнай вайны Дунілавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дунілавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дунілавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Наваградзкага, з 1922 году Віленскага ваяводзтва. У зьвязку зь пераносам павятовага цэнтру павет перайменавалі ў Пастаўскі. У 1927 годзе мястэчка зноў стала цэнтрам Дунілавіцкага павету. У 1920-я гады ў Дунілавічах працавалі лесапільня, цагельня, млын, кузьня, піларама, ткацкі цэх, фарбавальня, гадзіньнікавая, абутковая і швацкая майстэрні, кнігарня, пераплётня, банкі, амбуляторыя, аптэка, лямбард, гатэль, рэстарацыя, кулінарыя, чарачная, піўная; дзеялі касьцёл, 3 сынагогі, вышэйшая юдэйская і агульнаадукацыйная школы; існавалі вытворчасьць дываноў, пашыў жаночага адзеньня, шапак, выраб скураў, каапэратыўны гандаль коньмі, спажывецкімі таварамі і інш.; практыкаваў адвакат, натарыюс, судовы выканаўца, дантыст, вэтэрынар. Найбольшым зямельным уладальнікам быў граф Юзэф Тышкевіч (1064 дзесяціны зямлі).
У 1939 годзе Дунілавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1941 году атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і сталі цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1950 годзе ў выніку пераносу цэнтру раёну ў Варапаева Дунілавічы сталі цэнтрам сельсавету. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, у Маладэчанскай вобласьці. У 1960 Дунілавіцкі сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага, у 1962 годзе Пастаўскага раёну. На 1971 год у вёсцы было 246 двароў, працавалі сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, паліклініка, аптэка, вэтэрынарны пункт, пошта, лясьніцтва, сталоўка, 3 крамы, камбінат побытавага абслугоўваньня. На 1993 год — 329 двароў, на 1997 год — 334, на 2001 год — 322. У 2000-я гады Дунілавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Касьцёл дамініканаў па маскоўскай перабудове, каля 1900 г.
-
Драўляны касьцёл, каля 1900 г.
-
Кляштар дамініканаў, да 1939 г.
-
Сядзіба Тышкевічаў, 7.02.1916 г.
-
Сядзіба Тышкевічаў, 7.02.1916 г.
-
Палац Тышкевічаў, 7.02.1916 г.
-
Палац Тышкевічаў, 1916 г.
-
Касьцёл дамініканаў па вяртаньні каталікам, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 564 чал.[4].
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 691 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 1400 чал. у мястэчку Дунілавічах, 74 чал. у маёнтку Дунілавічах, 10 чал. у касьцельнай сядзібе Дунілавічах[6]; 1971 год — 781 чал.; 1993 год — 888 чал.; 1997 год — 793 чал.[7]; 1999 год — 780 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 785 чал.; 2010 год — 707 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Дунілавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьУ тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Віленская, Глыбоцкая і Ясьневіцкая вуліцы[8].
Эканоміка
рэдагавацьПрацуе Дунілавіцкае лясьніцтва.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (канец XIX — 1-я палова XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1769—1773)
- Могілкі: каталіцкія, капліца-пахавальня (XIX ст.); польскіх вайскоўцаў, што загінулі ў 1919 годзе ў вайне з бальшавікамі; юдэйскія з помнікам жыдам, забітым гітлераўцамі ў Другую сусьветную вайну
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Міхала Арханёла (XIX ст.)
- Кляштар дамініканаў (XVII ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Тышкевічаў
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, галоўны фасад
-
Касьцёл, бакавы фасад
-
Касьцёл з боку апсыды
-
Інтэр’ер касьцёла
Асобы
рэдагаваць- Юлія Зарэцкая (нар. 1978) — празаік, публіцыст, сатырык
- Пётар Мурзёнак (нар. 1951) — навуковец ў галіне фізыялёгіі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 340.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 433, 989, 991.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Насевіч В. Дунілавічы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 314.
- ^ Wejssenhof J. Duniłowicze // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 226.
- ^ Мальцоў В. Дунілавічы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 260.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 20.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с.: іл. ISBN 985-6302-35-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.