Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)

касьцёл у Наваградку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў
Рэканструкцыя выгляду касьцёла і кляштару
Рэканструкцыя выгляду касьцёла і кляштару
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°35′57.52″ пн. ш. 25°49′39.16″ у. д. / 53.5993111° пн. ш. 25.8275444° у. д. / 53.5993111; 25.8275444Каардынаты: 53°35′57.52″ пн. ш. 25°49′39.16″ у. д. / 53.5993111° пн. ш. 25.8275444° у. д. / 53.5993111; 25.8275444
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1702
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Наваградку. Займаў пляц, што цягнуўся ад Рынку на ўсход, між вуліцай Траецкай з поўдня і вуліцай Кавальскай з поўначы. Існаваў да пачатку XX ст.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Прысутнасьць у Наваградку ордэн езуітаў пачаў з арганізацыі місіі. Гэтаму паспрыяў князь Юрый Галаўня, які запісаў езуітам у 1623 г. вёску з сялянамі. У 1624-1626 гг. коштам Яна Машынскага для езуітаў у Наваградку куплены пляц і пабудаваныя драўляныя дом і касьцёл, у 1631 кіраўніцтва ордэну падняло статус наваградскай місіі да рангу рэзыдэнцыі.  У маі 1644 г. пан Ян Казакоўскі ахвяраваў наваградскім езуітам набыты ад Альбрыхта Бародзіча пляц у цэнтры гораду для пабудовы мураванага касьцёлу і дому рэзідэнцыі. Пачаліся  будаўнічыя працы, якія працягваліся з 1645 да 1651 г. Першыя касьцёл і дом рэзідэнцыі прастаялі да 1652 г. і згарэлі ў вялікім пажары гораду. Адразу пачалося будаўніцтва новых, але працы затрымала вайна з Масквой і Шведамі вайна (1654—1667 гг.). Мітрапаліт Гаўрыіл Календа перадаў езуітам драўляную царкву з Руты – яе перанесьлі ў Наваградак і 8 сьнежня 1662 году і асьвяцілі як езуіцкі касьцёл. Віленскі канонік і пралат віленскай капітулы кс. Крыштаф Пшэцлаўскі ахвяраваў наваградскім езуітам 5000 злотых штогадовага даходу са свайго маёнтка Забердаў і паставіў умову: «калегіюм двух трубачоў мець павінен perpetuo do grania (вечна каб граць) раніцай і вечарам кожны дзень на гонар Найсьвяцейшае Дзевы ў вялікім алтары Цудатворнай»[[1] Нацыянальны Гістарычны Архіў Беларусі. Ф. 27. Воп. 6. №. 23. С. 13.].

Крыштаф Пшэслаўскі таксама  4 ліпеня 1662 г. падарыў ксяндзу Адаму Вардацкаму, старэйшаму наваградскай рэзідэнцыі Societatis IESU цудатворны абраз Багародзіцы з Дзіцяткам. 5 лістапада 1662 у Жыровічах была створана камісія, якая пратаколам засведчыла цуды і дабрадзействы гэтай іконы – усяго прынята пад прысягай 47 сьведчанняў. Пасьля паседжання Камісіі абраз «аддадзены і публічна ўнесены да касцёла вялебных айцоў іезуітаў да Наваградка з набожным прытомнага люду згуртаваннем, году таго ж 1662, дня 17 снежня і пастаўлены на вялікім алтары…».[ Нікалаеў М.В. Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя: Даследванне і тэкст. Санкт-Пецярбург, 2015. С. 93.]

Праз 10 год знаходжаньня іконы ў касьцёле, 10 красавіка 1673 была склікана яшчэ адна камісія, якая пацьвердзіла 48 новых цудаў. У ліпені таго ж 1673 г., пратаколы абедзьвюх камісій надрукавалі ў Вільні асобнай кніжкай: “Новая абарона, дадзеная змучанай Айчыне з неба ад Бога, у нова-цудоўнай іконе Багародзіцы дзевы Марыі, спазнаная рознымі асобамі пры розных патрэбах ў Наваградскім касьцеле Таварыства Іісуса ў Навагрудку і ў ваколіцах усяго Наваградскага ваяводства. Пададзеная да друку за дазваленнем і выразнай згодай духоўнага ўрада”. Акрамя пратаколаў у ёй зьмешчана «Гісторыя» атрымання іконы і панегірычная прадмова да віленскага дэкана ксяндза Пшэслаўскага, ад якога наваградскія езуіты атрымалі абраз у падарунак [Нікалаеў М.В. Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя: Даследванне і тэкст. Санкт-Пецярбург, 2015. – 124 с.]

Пасля вайны (1654—1667 гг.), фундатарамі адбудовы касьцёлу і калегіюма сталі наваградскі земскі пісар Багуслаў Унехоўскі (пазьней ваявода наваградскі і троцкі) і яго жонка, Барбара з Дунінаў. Асьвяціў закладку вугольнага каменя новага касьцёлу Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьв. Барбары Віленскі біскуп Канстанцін Бжастоўскі 26 ліпеня 1687 году. У 1691 годзе скончылі мураваць прэзбітэрыюм і дзьве закрыстыі, у 1695 г. скончылі фасад з двума вежамі. У 1697-1699 скончаны мураванне, вышыня касьцёла складала 7,2 м. Гэта быў будынак у стылі позьняга барока з двума вежамі, вышыня вежаў — 20 м. У 1701 г. дах пакрылі дахоўкай і агарадзілі тэрыторыю.  У 1704 г. віхура сарвала купалы з вежаў, яны, падаючы, пашкодзілі дах, але ўжо на наступны год зрабілі рамонт даху і паставілі новыя купалы. У 1700 годзе памёр фундатар касцёлу Багуслаў Унехоўскі. Яго ўдава Барбара выйшла другі раз за Міхала Патоцкага, новае сужэнства працягвала падтрымліваць пабудову і ўпрыгожванне касьцёла.

У 1707 годзе быў усталяваны вызалачаны амбон. У 1709 г. усталявалі алтары: Хрыста Уваскросшага, Архангела Міхаіла, Сьв. Барбары, Сьв. Казіміра і Сьв. Язэпа — усе вызалачаныя. 23 жніўня 1716 г. Віленскі біскуп Канстанцін Бжастоўскі высвяціў касцёл.

У 1751 годзе ў час вялікага гарадскога пажару Наваградка кляштар і калегіюм былі крытычна пашкоджаныя, прынамсі у 1753 г. сцены касцёлу ледзьве стаялі, пагражаючы абрынуцца [Mączewska K. /Kościoł P.W. Niepokalanego Poczęcia Najsw. Marii Panny i św. Stanisława Kostki oraz kolegium jezuitów/ Kościoły Nowogródka. Redakcja naukowa Maria Kałamajska-Saeed. Kraków, 2017. S.175-180.]. Пачалося капітальнае рамантаваньне з іншай арганізацыяй прасторы храма. Новыя фундатары, браты Марцыян і Ян Храбтовічы, – першы з іх даў сродкі на стварэнне алтара св. Крыжа, другі фундаваў алтар св.Яна.  З Кёнігзбергу быў прывезены арган, коштам 400 тымфаў, алтары (адзін галоўны і два бочныя) апрача абразоў былі ў 1755 упрыгожаны алебастравымі статуямі святых. У 1757 г. выраблены новы амбон. У 1768 г. касьцёл атынкаваны звонку, а праз год у аднэй з вежаў ўсталявалі гадзіньнік, у другой былі 4 званы. Касацыя ордэну езуітаў папам Кліментам XIV у 1773 г. пазбавіла касьцёл дбайных гаспадароў і ён прыйшоў у заняпад.


[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл стаяў яшчэ ў 1802 годзе, калі зь ягонай вежы зьнялі званы і даслалі да Вільні ў касьцёл Сьвятога Казімера. Потым касьцёл прызначылі да разборкі, а ягоную цэглу ўжылі на будаваньне крамаў і корчмаў на Рынку[1]. Школа ў будынку былога калегіюма дажыла да 1797 г., калі была скасаваная ўладамі па прадпісанню літоўскага генерал-губернатара князя Рэпніна. 29 ліпеня 1802 г. магістрат Наваградка зьвяртаўся да літоўскага ваеннага губернатара графа Беннінгсена з прозьбай дазволіць пабудаваць з матэрыялаў занядбанага касцёлу мураваныя лаўкі і дом для праезжых. Міністр унутраных спраў імперыі дакладаў у гэтай справе цару Аляксандру І, той загадаў аддаць занядбаныя будынкі на карысць гораду, а ў 1806 г. на гэтыя мэты былі адпушчаныя 6000 рублёў срэбрам.

Найноўшы час рэдагаваць

Будынак былога калегіюму існаваў яшчэ ў міжваенны час, калі ў ім месьцілася гімназія.

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Paszenda J. Kościół i kolegium Jezuitów w Nowogródku // Przeglad Wshodni. — T. VII, z. 4(28). — 2001.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць