Баруны
Бару́ны[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жылянцы. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 454 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ашмянаў, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.
Баруны лац. Baruny | |
Панарама вёскі | |
Магдэбурскае права: | 1705[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Барунскі |
Вышыня: | 292 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 454 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
СААТА: | 4249804021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′1″ пн. ш. 26°8′18″ у. д. / 54.31694° пн. ш. 26.13833° у. д.Каардынаты: 54°19′1″ пн. ш. 26°8′18″ у. д. / 54.31694° пн. ш. 26.13833° у. д. |
± Баруны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Баруны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, вядомае цудоўным абразам Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім дзеяла адна з найлепшых школаў Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся адметны комплекс царквы і манастыра базылянаў у стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назва
рэдагавацьБара (Baro) — імя германскага паходжаньня[4][5][6][7]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[8]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ун- (-un-) адзначаецца як у славянскіх[9], так і ў германскіх мовах[10]. У 1789 годзе ў Польшчы адзначалася прозьвішча Barun[11].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Баруны ўтварыўся да асновы бор і азначае 'жыхароў бору'[12].
Вёскі Баруны і Барунова існавалі на гістарычнай Віцебшчыне[13][14].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1613 годзе мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыцьцю некалькіх установаў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і сьвятароў у Барунах. У гэты час мястэчка ўваходзілася ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1778—1793 гадох у Барунах вялося будаваньне мураванага манастырскага корпусу, па сканчэньні якога школа пераўтварылася ў 6-клясную. У розны час у ёй навучаліся пісьменьнікі Антоні Эдвард Адынец, Юльян Корсак, Ігнат Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыляны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Куцавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі школу, пазьней гвалтоўна адабралі царкву і манастыр ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
На 1855 год у Барунах было 17 двароў. У кастрычніку 1884 году з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут царкоўна-прыходзкую школу (28 вучняў, настаўнік В. Завадзкі, выпускнік Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасьцю ведамства духавенства Ўрадавага сыноду.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Баруны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
-
Царква, 1916 гг.
-
Капліца. Я. Драздовіч, 1929 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баруны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[15]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У пачатку 1920-х гадоў у мястэчку дзеяла беларуская настаўніцкая сэмінарыя, дырэктарам якой быў Сымон Рак-Міхайлоўскі[16][17]. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызвольным руху. Адзін зь ягоных кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў сьнежні 1929 году тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец пашыралі ўлёткі.
У 1939 годзе Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1991 год тут было 168 двароў, на 1995 год — 178. У 2000-я гады Баруны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Царква і манастыр, 1896 г.
-
Царква і манастыр, каля 1900 г.
-
Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
-
Рынак, 1917 г.
-
Манастыр, 1920-я гг.
-
Каплічка, 1920-я гг.
-
Старая камяніца, 1920-я гг.
-
Капліца, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1855 год — каля 120 чал.; 1880 год — 155 чал.[18]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 229 чал.; 1925 год — каля 260 чал.; 1991 год — 516 чал.[19]; 1995 год — 524 чал.[20]; 1999 год — 487 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 525 чал.; 2010 год — 454 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца (паўночная частка) Менская вуліца (паўднёвая частка) |
З урбананімічнай спадчыны Барунаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гальшанская і Горная. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
рэдагавацьЭкспэрымэнтальная база і жвірова-сартавальны завод «Баруны».
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (1747—1753; цяпер касьцёл)
Галерэя
рэдагаваць-
Былая царква
-
Былая царква, інтэр'ер
-
Манастыр базылянаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Доўнар А. Магдэбургскае права // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 242.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Антановіч К. У Барунах па каралеўскім прывілеі // Культура. № 18 (938), 1—7 траўня 2010 г.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 1: Zu den ältesten Berührungen zwischen Römern und Germanen, Die Franken. — Berlin, 1970. S. 123.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 249.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 85.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 80.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 9, 14, 16, 152, 247, 274, 318, 335, 339.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1144.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 222.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 34.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 218.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 55.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Адзін з бацькоў. Правінцыйны аддзел. Баруны. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 18 сакавіка 1921. — № 11. — С. 5.
- ^ C. Цяжкі лёс Беларускае Вучыцельскаем Сэмінарыі ў Барунах. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 8 красавіка 1921. — № 14. — С. 4.
- ^ Sulistrowski F. Boruny // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 330.
- ^ Каранеўскі А. Баруны // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 313.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 322.
Літаратура
рэдагаваць- Баруны. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 322.
- Каранеўскі А. Р. Баруны. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 312, 313.
- С. Баруны. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 17 чэрвеня 1921. — № 24. — С. 4, 5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.