Астроўна

вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Астро́ўна[1] — вёска ў Беларусі, сярод азёраў Астроўна і Доўгага. Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 1993 год — 1173 чалавекі. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Бешанковічаў; на аўтамабільнай дарозе Менск — Віцебск.

Астроўна
лац. Astroǔna
Былы дамініканскі касьцёл
Былы дамініканскі касьцёл
Магдэбурскае права: XVIII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Бешанковіцкі
Сельсавет: Астровенскі
Насельніцтва: 603 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2131
Паштовы індэкс: 211364
СААТА: 2205836061
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°8′16″ пн. ш. 29°51′27″ у. д. / 55.13778° пн. ш. 29.8575° у. д. / 55.13778; 29.8575Каардынаты: 55°8′16″ пн. ш. 29°51′27″ у. д. / 55.13778° пн. ш. 29.8575° у. д. / 55.13778; 29.8575
Астроўна на мапе Беларусі ±
Астроўна
Астроўна
Астроўна
Астроўна
Астроўна
Астроўна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Астроўна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, радзіма канцлера Льва Сапегі. Да нашага часу тут захаваўся былы дамініканскі Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамінканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны расейскімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Прыкладна ў 1520-я гады ваявода віцебскі Іван Сапега заснаваў Астровенскі замак. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палоннай у складзе Віцебскага павету[2] і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўпамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546 годам, калі ягоная ўдава атрымала вялікакняскі дазвол заснаваць каля замка мястэчка. Пазьней маёнткам валодалі сын Іван (сын Івана) і Міхал (сын Януша) Сапегі. У 1591 годзе Астроўна перайшла да Рыгора, сына Івана Сапегі. У 1600—1633 гадох гэтым маёнткам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандар Дажбог Сапега. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, Фёдару.

У 1622 годзе Аляксандар Дажбог Сапега заснаваў у Астроўна кляштар дамініканаў. Па ягонай сьмерці частка мястэчка адышла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 годзе падзялілі сыны ягоных сясьцёр — Валовічы, Трызны і Камароўскія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Астроўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні. На канец XVIII ст. у мястэчку было 19 двароў, на галоўным пляцы стаяла ратуша. У гэты час тут штогод з 15 жніўня да 1 верасьня праводзіўся кірмаш.

У пачатку Вайны 1812 году у ваколіцах Астроўна адбылася бітва паміж францускім авангардам Ж. Мюрата і і часткай сілаў I Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі. На 1888 год у мястэчку было 70 дамоў, у пачатку XX ст. — 126 дамоў.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Астроўну вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету.

На 1969 год у Астроўне было 264 двары, на 1990 год — 535, на 1994 год — 554. У 2005 годзе Астроўна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 97 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 469 чал. (214 муж. і 255 жан.), зь іх 160 праваслаўных, 9 каталікоў і 300 юдэяў[3]; 1888 год — 469 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 300 чал.; 1969 год — 851 чал.[4]; 1990 год — 1,2 тыс. чал.[5]; 1994 год — 1173 чал.[6]; 1999 год — 658 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 603 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Астроўна працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Былы дамінканскі касьцёл

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Насевіч В. Віцебскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 455—456.
  3. ^ Krzywicki J. Ostrowno (1) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 726
  4. ^ Насевіч В. Астроўна // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 224.
  5. ^ Насевіч В. Астроўна // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 223.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 57.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць