Беніца

вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці

Бе́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бенічанцы. Уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 138 чалавек. Знаходзіцца за 21 км ад Маладэчна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пруды; на скрыжаваньні дарог на Маладэчна, Крэва, Смаргонь, Заскавічы.

Беніца
лац. Bienica
Панарама вёскі
Панарама вёскі
Першыя згадкі: 1507
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Лебедзеўскі
Насельніцтва: 138 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222313
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′6.98″ пн. ш. 26°32′26.99″ у. д. / 54.3519389° пн. ш. 26.5408306° у. д. / 54.3519389; 26.5408306Каардынаты: 54°21′6.98″ пн. ш. 26°32′26.99″ у. д. / 54.3519389° пн. ш. 26.5408306° у. д. / 54.3519389; 26.5408306
Беніца на мапе Беларусі ±
Беніца
Беніца
Беніца
Беніца
Беніца
Беніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Беніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў — кляштар бэрнардынаў, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і палац Коцелаў, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Беніцу як сяло Маркаўскай воласьці Віленскага ваяводзтва датуецца 1507 годам. У 1554 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні роду Астравухаў, у 1576 годзе перайшоў да С. Валовіча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў сяло і аднайменны маёнтак увайшлі ў склад Ашмянскага павету.

З 1634 году Беніца знаходзілася ў валоданьні роду Коцелаў (Катлоў). Пры двары ўласьнікаў маёнтку жыў і працаваў філёзаф П. Мотвіл, існавалі бібліятэка, архіў, мастацкая галерэя, парк, сад, сажалкі з каналамі. У 1701 годзе Міхал Казімер Коцел, кашталян віцебскі збудаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім працавала школа. Па пабудове касьцёла Беніца стала асноўнай рэзыдэнцыяй Коцелаў, якія збудавалі тут сядзібны палац, аранжарэю, заснавалі сад, парк з сыстэмай сажалак і каналаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Беніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. У Вайну 1812 году тут спыняўся Напалеон у часе ўцёкаў з Масквы. Залю ў палацы, дзе ён жыў, пераўтварылі ў мэмарыяльную. Апроч таго, у розныя часы ў мястэчку спыняліся М. К. Агінскі, Т. Зан, Ян Ходзька, С. Манюшка, В. Дмахоўскі, Н. Орда, А. Концкі, Г. Пузына, Уладзіслаў Сыракомля, У. Дмахоўскі, Ф. Багушэвіч.

У 1813 годзе ад бязьдзетнага М. Коцела Беніца перайшла да ягонай пляменьніцы, якая была замужам за Казімерам Швыкоўскім. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў, а касьцёл у 1854 годзе гвалтоўна перарабілі пад царкву. У 1886 годзе побач з касьцёлам збудавалі царкву-мураўёўку пад тытулам Покрыва Багародзіцы.

У Першую сусьветную вайну Беніца знаходзілася ў прыфрантавой зоне. У верасьні 1915 году мястэчка занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Беніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У мястэчку зьявілася беларуская школа. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Беніца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У сьнежні 1919 году з адступленьнем нямецкіх войск мястэчка занялі бальшавікі, у пачатку ліпеня 1919 году — польскія войскі, пазьней да кастрычніка 1920 году — зноў бальшавікі.

У 1920 годзе Беніца апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва (з 1 красавіка 1927 году — Маладэчанскага павету). У міжваенны час у мястэчку працавалі піваварня і скураны завод.

У 1939 годзе Беніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету (існаваў да 1959 году). У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і царкву і ператварылі іх у склады, а капліцу-пахавальню Коцелаў і Швыкоўскіх — разабралі, у 1987 годзе — зьнішчылі муры палаца Коцелаў. На 1990 год у вёсцы было 123 двары, на 1995 год — 120.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 172 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 279 чал.[4]; 1995 год — 248 чал.[5]; 1999 — 224 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 138 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Беніцы працуюць базавая школа, лякарня, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Павал Асіповіч (1923—1997) — беларускі грамадзкі дзяяч у Вялікабрытаніі
  • У мястэчку жыў і памёр беларускі паэт Станіслаў Шыманоўскі, адзін зь ягоных вершаў мае назву «Беніца».
  • У мястэчку жыў і памёр летувіскі пісьменьнік, прапаведнік Купрыян Лукаўскі.
  • У мястэчку некаторы час бавіў мастак Станіслаў Яроцкі, якія пакінуў карціну й фотаздымкі краявідаў Беніцы.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 285.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 218.
  4. ^ Каханоўскі Г. Беніца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 14.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 100.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць