Царква Сьвятога Язафата (Быцень)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Язафата
| |
Царква Сьвятога Язафата
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Быцень |
Каардынаты | 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. / 52.8818861° пн. ш. 25.4946972° у. д.Каардынаты: 52°52′54.79″ пн. ш. 25°29′40.91″ у. д. / 52.8818861° пн. ш. 25.4946972° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Царква Сьвятога Язафата | |
Царква Сьвятога Язафата на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Язафата — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Быцені, саборная царква Прачысьценскага манастыра. Знаходзілася на Рынку. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1914[1] годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву[2], пазьней помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершая драўляная царква існавала з 1640 году, калі слонімскі маршалак Рыгор Трызна з жонкаю Рэгінай з Сапегаў заснавалі ў Быцені манастыр базылянаў.
Мураваную саборную царкву збудавалі па 1673 годзе пад кіраўніцтвам настаяцеля манастыра Язэпа Пяткевіча. У 1710 годзе яе асьвяцілі ў гонар сьвятога мучаніка Язафата Кунцэвіча, забітага ў 1623 годзе. У 1730—1737 гадох у царкве паставілі іканастас і 11 алтароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Быцень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі царкву разам з манастыром у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе на загад генэрала Аляксеева расейскія войскі ўзарвалі царкву.
Найноўшы час
рэдагавацьДа 1929 году царкву часткова аднавілі. У ёй праходзілі службы.
Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая крыжова-купальная базыліка. З трох бакоў да квадрата сяродкрыжжа далучаліся паўцыркульныя апсыды, перакрытыя паўсфэрычнымі конхамі. Алтарная апсыда сваімі памерамі адпавядала ўмежанаму квадрату, бакавыя апсыды былі крыху меншыя за квадрат. Сяродкрыжжа перакрывалася 8-гранным зьведзеным скляпеньнем, якой звонку закрывалася паўсфэрычным купалам зь сьветлавым ліхтаром[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1862 г.
-
1862 г.
-
XIX ст.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
лістапад 1915 г.
-
1916 г.
-
1920-я гг.
-
1930 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 454.
- ^ Старая Бытенская церковь, Большой Русский Альбом
- ^ Габрусь Т. Быценскі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 99.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4