Тэрэспаль
Тэрэспаль[1][2], Тарэспаль[3] — места ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар мескай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца на мяжы зь Беларусьсю, цераз раку ад Берасьця.
Тэрэспаль лац. Terespal | |||||
польск. Terespol | |||||
Царква Яна Багаслова | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1697 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Бурмістар: | Яцэк Данелюк | ||||
Плошча: | 10,2 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2004) | |||||
колькасьць: | 6002 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 588,43 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-550 | ||||
Нумарны знак: | LBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.08333° пн. ш. 23.56667° у. д.Каардынаты: 52°5′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. / 52.08333° пн. ш. 23.56667° у. д. | ||||
Тэрэспаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.terespol-m.netbip.pl/ |
Тэрэспаль — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Яна Багаслова, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершае паселішча на месцы сучаснага Тэрэспалю ўпамінаецца ў XIII ст. пад назвай Блоткаў. У 1697 году гетман польны літоўскі Юзэф Багуслаў Слушка заснаваў тут мястэчка, якое назваў у гонар сваёй жонкі Тэрэзы з Гасеўскіх.
31 сакавіка 1757 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас выдаў прывілей падскарбію вялікаму літоўскаму графу Флемінгу на права збору падаткаў з асобаў, якія праязджалі па мосьце, збудаваны ім на Бугу і па грэбле ад Тэрэспаля да Кабылянаў, у наступным памеры: з каня верхавога — па тры грошы літоўскія, з купецкага каня альбо вала з таварамі — па шэсць грошаў, з вала адкормленага — па шэсць грошаў, з жывёлы, адпраўленай на кірмаш — па два грошы, з коз і авечак — па шэлягу, зь пешага чалавека ў звычайны час — па шэлягу, у кірмашовы — па грошу. За гэта Флемінг і яго два нашчадкі абавязаліся ўтрымоўваць шляхі зносінаў у належным стане[a].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тэрэспаль апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 170 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тэрэспаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Тэрэспаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Тэрэспаль занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Тэрэспаль занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводзтва.
-
Царква Яна Багаслова, 1898 г.
-
Бакавы фасад царквы, 1898 г.
-
Царква па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
-
Адкрыцьцё касьцёла, 5.02.1906 г.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1366 чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 6002 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Абэліск у гонар пабудовы шашы (1825)
- Капліца Ўваскрасеньня Хрыстова (1892, на могілках)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1863, 1981—2001)
- Царква Сьвятога Яна Багаслова (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар дамініканаў
Галерэя
рэдагаваць-
Царква
-
Касьцёл
-
Капліца на могілках
-
Абэліск
Асобы
рэдагаваць- Міхал Балінскі (1794—1863) — гісторык і рэдактар
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т.4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С.552—553.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Запрашаем у Польшчу: Тэрэспаль (ФОТА), Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 25 красавіка 2014 г.
- ^ Берасьце — Тэрэспаль. Мала каму з чачэнцаў удаецца адолець гэты маршрут на шляху да лепшай долі, Радыё Свабода, 27 лістапада 2015 г.
- ^ Вінцук Вячорка, «Іншамаркі» і «блізкае замежжа». Як словы праграмуюць сьветапогляд, Радыё Свабода, 17 сьнежня 2019 г.
- ^ Chlebowski B. Terespol // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 307.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Запрашаем у Польшчу: Тэрэспаль (ФОТА), Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 25 красавіка 2014 г.