Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (Нясьвіж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў, да 1873 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. / 53.218667° пн. ш. 26.68028° у. д.Каардынаты: 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. / 53.218667° пн. ш. 26.68028° у. д. |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл дзеля перабудовы пад настаўніцкую сэмінарыю. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1672 годзе падчашы смаленскі Б. Баканоўскі і князь М. К. Радзівіл фундавалі ў Нясьвіжы кляштар дамініканаў. У 1680 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Да 1835 году пры кляштары дзеяла школа, у якой навучаўся Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1873 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, будынкі якіх неўзабаве перарабілі пад настаўніцкую сэмінарыю.
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка ў выглядзе выцягнутага прастакутнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам. Сьцены праразаліся 12 вялізнымі аконнымі праёмамі.
Нэфы і апсыда перакрываліся скляпеньнямі, размаляванымі мастаком Юзэфам Ксавэрам Гескім. Інтэр’ер аздаблялі высокамастацкі амбон і 11 алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Пад касьцёлам была вялізная крыпта.
Кляштар
рэдагавацьДа касьцёла далучаўся 2-павярховы кляштарны корпус[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
За ратушай, 1820—1836 гг.
-
Д. Струкаў, 1863 г.
-
С. Гольц, 1869 г.
-
1920-я гг., паводле малюнку да 1873 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Па частковым руйнаваньні, 1900 г.
-
1905 г.
-
1907—1917 гг.
-
да 1911 г.
-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1926 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1930 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ На гэтым месцы цяпер гатэль пад адрасам вуліца Беларуская, 7-1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 445.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.